Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Кароткі змест Дыярыуш

Дыярыуш (у перакладзе з лацінскай мовы — дзённік) — жанр старажытнабеларускай літаратуры, у якім у храналагічнай паслядоўнасці перадаваліся падзеі грамадска-палітычнага ці прыватнага жыцця праз суб'ектыўнае ўспрыманне пэўнай асобы. Паколькі ўсё жыццё А. Філіповіч прысвяціў змаганню за правы і прывілеі праваслаўнай царквы, грамадскае і асабістае ў яго «Дыярыушы» цесна пераплецена. Твор шматпланавы па кампазіцыі. Аўтар аб'яднаў падарожныя нататкі («Гісторыя падарожжа ў Маскву»), тлумачальныя запіскі, успаміны, дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс аб пражытым, пасланні, пісьмы, выкрывальніцкія прамовы, філасофскія трактаты багаслоўскага характару, вершы і песні, складзеныя ў турме. Твор стракаты па стылю — апавядальная манера змяняецца заклікавай публіцыстычнасцю, дакументальныя згадкі — містычнымі карцінамі і г. д. Аўтар выступае то прапаведнікам «разумнай мернасці» ў грамадстве, то ваяўнічым абаронцам «веры праўдзівай і царквы ўсходняй грэчаскай».

У «Дыярыушы» А. Філіповіча няма кніжнай рыторыкі, да чаго часта звяртаўся ў творах яго сучаснік М. Сматрыцкі. Аўтар абапіраўся на ўласныя назіранні, на факты рэчаіснасці. Апантаны да фанатызму, надзвычай уражлівы, А. Філіповіч часам «бачыў» тое, што выходзіць за рамкі рэальнага. Так, у адной з частак «Дыярыуша» ён апісвае «борзо страшнии видоки (відовішча.— Г. Г.) на неби и земли», убачанае ім не ў сне, а на яве і ў дзень. На небе — гнеўныя хмары з войскам, пастаўленым у строй, на зямлі — сем агнёў пякельных, прыгатаваных на сем смяртэльных грахоў. «З тых огнюв ...трох особ выразне видилем: нунциуша легата (пасла рымскага папы. — Г. Г.) в короне папежской. Жигмонта кроля и Сапегу гетмана, за преследоване церкви восточной барзо смутно седячих». Поруч з гэтым у «Дыярыушы» шмат дакладных апісанняў і згадак: «Мещане зась убогие з Люблина, Сокаля, Орши, Пинска, Белска, Кобриня, Берестя и з инших мест и местечек плачливе ляментуют, же юж не мают и людей, з ким бы церквей своих доходити могли!.. Ах, беда ж! Креста не принявши детки, а дарослые без шлюбов живут, а умерлых в полях, в огородах и в пивницах потаемне в ночи погребают!.. Над турецкую неволю, тут в панстве христианском православные люде болшую неволю терпят и мают! Бо оршане бедные за тое, што в братстве своем новую церков збудовали, двесте червоных золотых подканцлерому за печать давали...»

А. Філіповіч — прадстаўнік апошняга этапа ў развіцці палемічнай публіцыстыкі.