Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

1. Кароткі змест "Мужыцкая праўда"

2. Кароткі змест Пісьмо з-пад шыбеніцы

 

Кароткі змест "Мужыцкая праўда"

К. Каліноўскі быў аўтарам і рэдактарам большай часткі нумароў «Мужыцкай праўды». Усяго выйшла 7 нумароў, падпісаных псеўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні». Кожны нумар прысвячаўся якой-небудзь праблеме грамадскага жыцця. Газета выкрывала грабежніцкі характар рэформы 1861 г., антынародную палітыку царызму, заклікала народ на ўзброеную барацьбу супраць самадзяржаўя, вучыла бачыць агульнасць інтарэсаў беларускага, польскага, рускага народаў і г. д. Праз усе выданні «Мужыцкай праўды» чырвонай ніткай праходзіць пытанне зямлі і волі.

«...Абвяшчалі-то калісь даць нам вольнасць: но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то цераз рок пэўне не зробяць. Могуць яшчэ напісаці і другі маніфест, яшчэ большы ад гэтага, но і з гэтага другога маніфесту нічога добрага, як і з першага, не будзе.

Ад маскаля і паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не надоўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.

Гэту «Мужыцкую Праўду» напісаў і зноў пісаць будзе

Яська-гаспадар з-пад Вільні

Дзецюкі!

...Працуе бацька цяжка на дзецеткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а цар, сабачая яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дубы скуці і гнаці ад радні далека... Забыці там трэба, што ёсць у нас наша бацькаўшчына, што ёсць у нас наша радня, а аддаці жыццё не за дабро і шчасце ўсіх, а за ліха і вечну няволю братоў нашых. Не, такога ліха, дзецюкі, і скаціна не знае...

За мужыцкую праўду стойце смела, усе разам, і калі хто захоча крыўдзіць вас, выцягаці рэкрута, то хто бы ён ні быў: ці то старшына, ці акружны, ці хоць сам губернатар, —

Яго вы яго навучыце мужыцкай рукою.

Яська-гаспадар з-пад Вільні

Дзецюкі!

Доўга маўчаў я, не казаў нічога, бо хацеў разгледзецца добра ды разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці ды сказаць, што нам цяпер рабіці. Ждаць моўчкі больш ужо не змога!.. Замест таго, штоб аддаць нашу зямельку, ды якую ж зямлю? Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужо на яе зарабілі ды заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Ды якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам ды судовым крывапіўцам... Цар абяцаў даць волю — ды не даў. Абяцаў не браць некрута — а цяпер ужо другога наказуе... А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі ды з косамі там, дзе дабіваюцца волі ды праўды... А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам.

Яська-гаспадар з-пад Вільні

 

 

Кароткі змест Пісьмо з-пад шыбеніцы

Марыська чарнаброва, галубка мая,

Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая?

Усё прайшло, прайшло, як бы не бывала,

Адна страшна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду бог нас стаў караці,

Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,

То мы прападзем марна, но праўды не кінем,

Хутчэй неба і шчасце, як праўду, абмінем...

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,

Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе,

"І часам спамяні пра Яську свайго,

Што загінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе у дзела,

Тады за праўду станавіся смела,

Бо адно з праўдай у грамадзе згодна

Дажджэш, народзе, старасці свабодна.

Браты мае, мужыкі родныя! З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду.

Прымі, народзе, па шчырасці маё слова, прадсмяротнае, бо яно як бы з таго свету, толькі для дабра твайго напісана.

Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавеку галаве мае розум і навуку... Но як дзень з ночай не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй...

Для таго то, народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б'юцца за праўду і свабоду, тады і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваці за свае чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва...

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні