Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

1. Кароткі змест Слова пра паход Ігаравы

2. Кароткі змест Беларускія летапісы

3. Кароткі змест Прамова Мялешкі

4. Кароткі змест Ліст да Абуховіча

5. Кароткі змест Энеіда навыварат

6. Кароткі змест Тарас на Парнасе

7. Кароткі змест Жыціе Ефрасінні Полацкай ("Жыццё Ефрасінні Полацкай")

 

 

Кароткі змест Слова пра паход Ігаравы

У зачыне невядомы аўтар канца XII ст. заклікае пачаць «мужны спеў... па былях дня нашага, а не па надуме Баяна» . Старажытны апавядальнік Баян называецца «салаўём старога часу», адзначаецца асаблівасць яго твораў — «даваць паходам акрасу» (г. зн. прыхарошваць падзеі), пець славу князям.

В Князі — браты Ігар і Усевалад з невялікім войскам збіраюцца на полаўцаў. На трагічны зыход задуманай справы паказвае сонечнае зацьменне, іншыя прыродныя з'явы, але Ігар з войскам кіруецца ў стэп. Першы бой з ворагам браты выйгралі. «Патапталі яны палавецкія палкі паганыя», узялі багатую дабычу.

В Раніцай наступнага дня на лагер русічаў напалі полаўцы на чале з ханам Канчаком. Рускія палкі мужна змагаюцца, Е асаблівую смеласць і спрыт выяўляе князь Усевалад, якога аўтар «Слова...» называе «яр турам».

У творы згадваецца слаўнае мінулае («леты Яраслававы, паходы Алегавы»), калі Кіеўская Русь была магутнай, бо не ведала усобіц паміж князямі. Пра новы час аўтар гаворыць, што «на Рускай зямілі пераклікаліся рэдка ратаі, ды часта вораны граялі, трупы дзелячы між сабою».

Войска Святаславічаў разбіта, браты трапілі ў палон («Ігар-князь перасеў з сядла залатога ў сядло нявольніцкае») і разліліся па Рускай зямлі жальба і смутак.

Святаслаў бачыць «мутны сон». Баяры паведамляюць яму сумную вестку пра лес рускай дружыны і яе кіраўнікоў. Кіеўскі князь наракае, што не ў пару Ігар і Усевалад «пачалі зямлю Палавецкую мячамі цвяліць, а сабе славы шукаць». Гаворыць, што «насталі часы ганебныя», бо ўдзельныя князі не дапамагаюць змагацца з ворагам. Ён заклікае ўсіх узяцца за зброю, каб паквітацца з полаўцамі «за крыўду дня нашага, за Рускую зямлю, за раны Ігаравы». Міжусобныя войны аслабілі моцнае калісьці Полацкае княства. Аўтар «Слова...» звяртаецца да Яраслававых і Усяслававых унукаў з прапановай «схаваць мячы свае», бо варожасць князёў «наводзіць паганых на зямлю Рускую». 3 глыбокім драматызмам малюецца бітва паміж князямі Кіева і Полацка:

 

На Нямізе галовы сцелюць снапамі,

Харалужнымі малоцяць цапамі,

жыццё кладуць на таку злюцела,

веюць душу ад цела.

Нямігі крывавыя берагі

не збожжам былі засеяны зноў —

засеяны касцьмі рускіх сыноў.

Полацкі князь Усяслаў, адзін з удзельнікаў бітвы на Нямізе, паказваецца смелым, удачлівым, хітрым і, нават, у адпаведнасці з паданнем надзяляецца чарадзейнымі рысамі («Уночы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя»). Аўтар згадвае эпізод з багатага на падзеі жыцця Усяслава Чарадзея, калі ён на нейкі час заняў пасад князя ў Кіеве.

Яраслаўна, жонка Ігара, плача над лесам палоннага мужа. Яна звяртаецца да ветру, сонца, Дняпра са сваім горам, просіць дапамагчы князю, вярнуць яго дамоў жывым.

У адну з начэй князь Ігар уцякае з палону. Гоняцца за ім Гзак і Канчак, але Ігар шчасліва вяртаецца на родную зямлю. Заканчваецца твор услаўленнем князёў і іх воінаў, якія «бароняць хрысціян ад паганай чужыны».

Мастацкія асаблівасці

«Слова аб палку Ігаравым, Ігара сына Святаслава, унука Алегава», такую назву мае арыгінал, было створана прыблізна ў 1185 — 1187 гг. Як лічаць даследчыкі, верагодным месцам яго напісання з'яўляецца Кіеў. Твор прысвечаны гістарычна сапраўдным падзеям. У 1185 г. ноўгарадсеверскі князь Ігар Святаслававіч, не ўзгадніўшы свае дзеянні з кіеўскім князем Святаславам, а толькі заручыўшыся падтрымкай роднага брата Усевалада, рушыў сваю дружыну ў палавецкі стэп. Паход скончыўся бясслаўна і меў вельмі сумныя вынікі для ўсходнеславянскіх земляў. Акрыленыя перамогай полаўцы рынуліся на Старажытную Русь.

Усхваляванае апавяданне пра сучаснасць дапаўняецца ў «Слове...» аўтарскімі адступленнямі, згадкамі пра мінулае роднай зямлі. Прычыны няўдалага паходу князя Ігара невядомы аўтар шукае ў сацыяльна-палітычных абставінах таго часу. Перажываючы за лес радзімы, яе будучыню, аўтар у лірычных адступленнях заклікае князёў да адзінства, асуджае звадкі і міжусобныя войны. У мінулым Старажытнай Русі ён бачыць як вартае, годнае, чым можна ганарыцца, так і тое, што стала пачаткам сучасных бед і трагедый. У творы згадваецца чарнігаўскі князь Алег Святаслававіч (народ яго перайменаваў у Гарыславіча), які жыў у XI ст. Ён уступіў у саюз з полаўцамі, «мечам каваў крамолу і стрэлы на зямлі сеяў», — гаворыцца пра яго ў «Слове...».

Асноўная ідэя «Слова пра паход Ігаравы» — палкі заклік да яднання старажытнарускіх князёў перад тварам навіслай над Радзімай знешняй пагрозы. Гэта вынікае са зместу ўзноўленых у творы падзей, пра гэта гаворыць аўтар у адступленнях.

У творы паўстае шмат рэальных гістарычных асоб, князёў, што жылі ў XI і XII стст. Своеасаблівае месца сярод іх займае князь Усяслаў, які ўсё свае некароткае жыццё прысвяціў барацьбе за магутнасць і незалежнасць Полацкай зямлі. Вобраз гэты абмаляваны досыць шырока, ярка, з вялікай доляй сімпатыі і спачування. «Хоць і вешчую меў душу ў дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён», — гаворыцца пра полацкага князя ў «Слове...». Як лічыць беларускі даследчык В. Чамярыцкі, у асобе Усяслава Чарадзея старажытны аўтар бачыў антыпода здрадніку Алегу Святаслававічу, які не аднойчы прыводзіў ворагаў на Русь.

«Слова пра паход Ігаравы» ўражвае не толькі сваім глыбокім патрыятызмам, але і сілай, яркасцю мастацкіх карцін і вобразаў. Твор увабраў дахрысціянскую, народна-паэтычную традыцыю. Аўтар звяртаецца да язычніцкай сімволікі і славянскай міфалогіі (па загінуўшых у бітве «закрычала Карна, і Жля ў знямозе паскакала па Рускай зямлі»), шырока выкарыстоўвае фальклорныя прыёмы і сродкі. Як і ў вуснай народнай творчасці прыродаў «Слове...» адухоўленая. Яна жыве разам з чалавекам, папарэджвае яго, дапамагае яму ці, наадварот, шкодзіць. Як народныя галашэнні-заклінанні падае аўтар плач Яраслаўны:

На Дунаі чуцен голас Яраслаўны,

самотнай чайкаю кігіча рана:

«Палячу, — кажа, — чайкаю па Дунаі,

абмачу белшаўковы рукаў у Каяле,

абатру князю крывавыя яго раны

на целе яго крамяным.

Адкрытае ў 90-я гт. XVIII ст. «Слова пра паход Ігаравы» перакладзена на многія славянскія і неславянскія мовы. Упершыню па-беларуску «Слова...» загучала дзякуючы М. Багдановічу, які ў 1910 г. пераклаў невялікі ўрывак, прысвечаны аднаму з полацкіх князёў («Песня пра Ізяслава Полацкага»). Цалкам старажытны твор быў перакладзены Я. Купалам і М. Гарэцкім (1919—1921), Р. Барадуліным (1985). Даследчыкі вылучаюць вольныя (Я. Купалы) і дакладныя (Р. Барадуліна) паэтычныя пераклады.

 

 

Кароткі змест Беларускія летапісы

Кароткі змест «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх»:

Згадваюцца падзеі палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст. У цэнтры ўвагі аўтара напачатку — барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам за ўладу. Ягайла пасля смерці бацькі Альгерда Гедымінавіча ў 1377 г. стаў вялікім князем Літоўска-Беларускай дзяржавы. Ён вырашыў пазбавіцца ад Кейстута, пайшоў на змову з крыжакамі. Рашучы і мудры Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў Вільню.

Сабрана войска для рашаючай бітвы. Аднак Ягайла пачаў дзейнічаць хітрасцю. Ён паслаў да Кейстута і яго сына Вітаўта ганца з прапановай мірна ўладзіць спрэчку, запрасіў іх да сябе. Кейстут і Вітаўт паверылі Ягайлу, паехалі да яго. Былі па-здрадніцку схоплены і адпраўлены ў Крэўскі замак. Старога князя па загаду Ягайлы задушылі. «И тамо во Креиве пятой нощи князя великого Кестутця удавили каморникы князя великого Ягайлава, Прокша, што воду давал ему, а были ины — Мостев брат а Кучюк а Лисица Жибентяй. Таков конець стался князю великому Кестутию», — сведчыць аўтар летапіса. Вітаўту, пераапранутаму ў жаночае адзенне, удалося ўцячы з палону. Далей падзеі развіваліся для Ягайлы не лепшым чынам. Вітаўт знайшоў прытулак у немцаў, « и приехоша к нему многи князи и бояре литовъскыи. Он жа нача воеватис помочью немецькою литовскую землю... А великому князю... Ягаилу и Скиригаилу невозможьно вже стаити противу его, занже бо у него сила велика собралася. Тогда князь велики Ягаило перезвав его со немецъ и даль ему Луческь со всею Волыньскою землею, а в Литовъской земли — отчину его».

У цэлым «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» уяўляе сабой некалькі гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі. Услед за апісаннем барацьбы паміж Ягайлам і Кейстутам згадваецца каранацыя ў Кракаве князя Ягайлы, бітва літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, жаніцьба маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча на дачцы Вітаўта, загадкавая смерць у Кіеве князя Скіргайлы.

Галоўным героем 2-й часткі «Летапісца...» становіцца Вітаўт. У 1392 г. Ягайла (кароль Полыдчы пасля жаніцьбы на каралеве Ядзвізе) аддаў стрыечнаму брату вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт робіць рашучыя захады па ўмацаванню княства, пашырэнню яго тэрыторыі.

Трэцяя, заключная частка летапісу — невялічкая аповесць пра Падолле, з якім аказаўся паяднаным лёс чатырох сыноў Карыята Гедымінавіча. У канцы XIV ст. гэта ўкраінская зямля была далучана да ВКЛ князем Вітаўтам.

Мастацкія асаблівасці «Пахвалы Вітаўту»

«Пахвала вялікаму князю Вітаўту» з'яўляецца часткай Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. Адзін з першых твораў беларускай свецкай панегірычнай літаратуры. Змест твора складае не апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўслаўленне дзяржаўнай мудрасці, мужнасці, усемагутнасці Вітаўта. «Яко же бы мощно кому испытати высота небесная и глубина морская, то ж бы мощно исповедати силу и храбрость того славного господаря», — усхвалявана піша невядомы аўтар. У творы гаворыцца пра вялікі міжнародны аўтарытэт князя, пра яго ўплыў на іншыя еўрапей-скія краіны.

Напісана «Пахвала...» ўрачыста-ўзнёслым стылем. Ужываюцца кніжныя выразы і звароты.

Кароткі змест «Хронікі Быхаўца»:

У пачатку твора змешчана крыху змененая легендарная гісторыя Літвы, запазычаная з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», сэнс якой — у паходжанні літоўцаў ад рымскага патрыцыя Палемона.

Цікавасць у гэтай частцы выклікае апісанне сапраўдных гістарычных падзей, звязаных з першапачатковым этапам станаўлення Вялікага княства Літоўскага, з дзейнасцю першага вялікага князя новай дзяржавы Міндоўга і яго сына Войшалка. Аповесць пра літоўскіх князёў узята з Галіцка-Валынскага летапісу. Аўтар паказвае жорсткасць Міндоўга, што стала прычынай яго гвалтоўнай смерці: «И начал збивати братию свою и сыновцы свои, а другии выгнал из земли и начал княжити во всей земли Литовской один, и начал гордити велми». Войшалк з дапамогай беларускіх дружын вярнуўся на велікакняжы пасад у Літве. Як і бацька, быў па-здрадніцку забіты.

У другой частцы «Хронікі Быхаўца» ўзнаўляецца гісторыя Літоўска-Беларускай дзяржавы часоў Альгерда і Вітаўта, таксама ўзятая з папярэдніх летапісных зводаў.

Пры апісанні падзей канца XV — пачатку XVI ст., асноўны змест якіх — барацьба з крымскімі татарамі, невядомы аўтар абапіраўся на асабістыя ўражанні і ўспаміны непасрэдных удзельнікаў, напрыклад, бітвы пад Клецкам у 1506 г. і г. д.

Цікавасць выклікаюць старонкі, прысвечаныя паказу Грунвальдскай бітвы. У параўнанні з іншымі летапіснымі крыніцамі, гэта самае разгорнутае апісанне падзей 1410 г. З'явілася яно ў першай палове XVI ст., аднак грунтуецца на ўспамінах непасрэдных удзельнікаў вялікай бітвы.

«...Пачалася вайна караля польскага Уладзіслава Ягайлы і яго брата, вялікага князя літоўскага Вітаўта з прускімі немцам!. I сабралі з абодвух бакоў вялікае войска: кароль Ягайла ўсе сілы Кароны польскае, вялікі князь Вітаўт усе сілы літоўскія і рускія, і шмат ардынскіх татараў, магістр жа прускі таксама сабраў сваё войска з Прусіі і ўсяе Нямеччыны». Затым аўтар «Хронікі...» гаворыць, што Ягайла і Вітаўт доўга шукалі вялікае роўнае поле. Немцы ж, чакаючы «ляхаў з літвою», на полі ля Дуброўна «пачалі капаць ямы і прыкрываць іх зямлёю, каб у іх коні і людзі падалі», чым нарабілі шмат бяды пры падрыхтоўцы войска Ягайлы і Вітаўта да бою.

Ход бітвы паказваецца традыцыйна — сцісла і бегла. Лаўры пераможцы аўтар аддае літоўскаму войску. «I той атрад (атрад Ягайлы. — Т. Г.), прыйшоўшы на дапамогу войску літоўскаму, пайшоў з войскам літоўскім, і разбілі на галаву немцаў, і самога магістра, і ўсіх яго комнураў забілі, і безліч немцаў пабілі і ўзялі ў палон» (пераклад на сучасную мову зроблёны В. Чамярыцкім).

Падобныя, параўнальна шырокія апісанні нейкіх падзей, называюць летапіснымі аповесцямі. Летапісныя аповесці сустракаюцца не толькі ў летапісах і хроніках, але і ў Бібліі, напрыклад, гісторыя Юдзіф.

Дакладна невядома, якім годам заканчвалася «Хроніка Быхаўца». Адзіны рукапісны экзэмпляр твора, які належыў пану А. Быхаўцу (адсюль і назва), згублены ў XIX ст. Тэкст захаваўся дзякуючы публікацыі 1846 г. гісторыка Т. Нарбута, абрываецца ён падзеямі 1506 г.

Звесткі пра «Летапіс Аўраамкі»:

Складзены ў канцы XV ст. летапісны звод, які ахоплівае падзеі да 1469 г. Узнаўляецца гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова Вялікага княства Літоўскага. Летапіс з'явіўся ў Пскове або Ноўгарадзе на аснове больш старажытных рускіх летапісных крыніц. Быў шырока вядомы на тэрыторыі Літоўска-Беларускай дзяржавы.

Мастацкія асаблівасці летапісаў

У адрозненне ад твораў царкоўна-рэлігійнай літаратуры летапісы і хронікі пісаліся на старажытнабеларускай мове. Аўтарамі іх былі свецкія і духоўныя асобы, прадстаўнікі розных сацыяльна-культурных колаў тагачаснага грамадства. Таму летапісныя помнікі маюць істотныя адрозненні паводле зместу, ідэйнай накіраванасці, жанрава-стылявых асаблівасцей, спосабаў узнаўлення матэрыялу. Гістарычна дакладныя падзеі, якія звычайна падаваліся праз сціслыя, лаканічныя апісанні у храналагічнай паслядоўнасці, мяжуюцца з паданнямі і легендамі, часта далёкімі ад сапраўднасці. Міфалагізавалася, абрастала легендамі аддаленае ў часе г мінулае.

 

 

 

Кароткі змест Прамова Мялешкі

Герой твора звяртае ўвагу «літасцівага караля і не менш ласкавых паноў» на парадкі ў дзяржаве. Раней палітыкі не зналі, гаварылі, што думалі («у рот правдою, як солею в очи кидали»). Але з нейкага часу каралі пачалі больш любіць немцаў, чым свой уласны народ. Аўтар параўноўвае каралёў Жыгімонта І Старога, які «немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю велми не любил», і Жыгімонта II Аўгуста. Яго, гаворыць герой, няма чаго і чалавекам лічыць, бо эінь і Падляшша страціў.

Азіраючыся на старыя часы, ён бачыць там і апратку гажэйшую, і стравы смачнейшыя, і адносіны паміж зьмі больш прыстойныя.

Вінаватымі лічыць не так караля, як «розных баламутаў», пры ім сядзяць. «...За их баламутнями нашинец выживитися не можеть, Речи Посполитую губят!»

Заканчваецца «Прамова...» згадкай пра фаварытку Жыгімонта III Вазы Уршулю, якую герой хацеў бы «миленко ручку поцаловати», і пра выбранне яго дэлегатам на сейм.

Мастацкія асаблівасці

Па свайму зместу «Прамова Мялешкі, кашталяна смаленскага» з'яўляецца пародыяй на сеймавыя выступленні. У ёй дасціпна крытыкуюцца грамадска-палітычныя парадкі, што панавалі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVI — пачатку XVII ст. Аўтар выступае супраць новаўвядзенняў, якія былі чужыя карэнным жыхарам, прывіваліся нямецкімі і польскімі прышэльцамі. Яго турбуе лес бацькаўшчыны, яе непадзельнасць і магутнасць.

Невядомы аўтар зрабіў усё магчымае, каб літаратурны твор стаў «гістарычным фактам». Згадваюцца сапраўдныя гістарычныя падзеі і асобы, найперш каралі Рэчы Паспалітай і набліжаныя да іх людзі. Сеймаўскі прамоўца Мялешка таксама асоба рэальная. Аднак Іван Мялешка, мазырскі падкаморый, потым маршалак слонімскі, кашталян мсціслаўскі, брэсцкі, смаленскі з такой прамовай ніколі не выступаў, Даследчыкі мяркуюць, што матэрыялам для напісання прамовы-пародыі паслужылі запіскі Івана Мялешкі, зробленыя ім пасля варшаўскага сейма 1609 г. Прозвішча гэтай гістарычнай асобы невядомы аўтар мог пакінуць і таму, што яно добра адпавядае грубавата-раскаванаму, фрывольнаму стылю твора. Здаецца, прамоўца сапраўды «меле языком» усё, што яму прыходзіць у голаў, не надта думаючы пра паслядоўнасць і сэнс сказанага.

«Прамова Мялешкі» з'яўляецца літаратурным помнікам жанра палітычнай сатыры XVII ст., новай з'явы ў беларускім прыгожым пісьменстве.

 

 

 

Кароткі змест Ліст да Абуховіча

Ад імя сябра невядомы аўтар звяртаецца ў пісьме да Абуховіча, рэальнай гістарычнай асобы.

 

Піліп Абуковіч атрымаў ад польскага караля ў 1654 г. пасаду смаленскага ваяводы. А праз некалькі месяцаў, у час вайны з Маскоўскай дзяржавай, смаленскі гарнізон, не вытрымаўшы працяглай аблогі, адкрыў вароты рускаму войску. Аўтар «Ліста...», як патрыёт свайго краю, абвінавачвае ваяводу ў здрадзе, у палахлівасці, у неадпаведнасці пасадзе.

Напачатку «Ліста...» ён просіць Абуховіча не гневацца, што не называе тытулу, бо «...так разумее: коли Смоленск оддали, то и тытул продали. Много людей об том звещали, што люде и грошы побрали». З іроніяй гаворыць пра тую вядомасць, якую набыў на пасадзе ваяводы Абуховіч («Лепей было, пане Филипе, сядзецьтабеу Липе» (родавы маёнтак Абуховічаў. — Т. Г.). З'едліва абыгрываюцца ў творы сучасныя манеры і адукаванасць Піліпа Абуховіча (ён быў выдатным прамоўцам, пісаў і друкаваў вершы на лацінскай мове). «А што мы дурные у кожухах сем лет Смоленска добывали, то вы мудрые у соболях за четырнадцать недель оддали... Пан Госевски (адзін з папярэднікаў ваяводы ў Смаленску. — Т. Г.) не много по-лацинску умев, а з мнейшим (меншым. — Т. Г.) людом и апаратом военным и живностю Смоленска держав!»

Аўтар прыгадвае не лепшыя паводзіны свайго героя ў бытнасць пісарам Вялікага княства Літоўскага, а таксама дзеда і бацьку Абуховіча. Пра першага з іх ішла слава, «што за малые гроши неправду продавав», пра другоГа — што добра судзіў таго, у каго больш узяў. Гаворыць, што ўлада вельмі не задаволена былым ваяводам і чакае сейму, каб паставіць там аб ім пытанне. «Дай то, боже, штоб ся тое дармо не минуло», — выказвае з гэтай нагоды свае адносіны аўтар.

У канцы ліста — зноў просьба не гневацца, бо «давный... друг» хоча толькі засцерагчы, папярэдзіць Абуховіча.

Мастацкія асаблівасці

«Ліст да Абуховіча» з'явіўся як рэакцыя на канкрэтную гістарычную падзею— заняцце рускім войскам Смаленска. Невядомы аўтар выявіў немалы літаратурны талент, стварыўшы сатырычнымі сродкамі вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Абуховіча. Пры гэтым ён шырока выкарыстоўваў народныя трапныя і з'едлівыя прыказкі і прымаўкі («уваляўся, як свіння ў гразь», «сядзіць, як дзяцел у дупле», «а тыя копы (паборы. — Т. Г.) пастрыгуць не аднаго ў халопы») і інш.

Абражаныя патрыятычныя настроі жыхара Вялікага княства Літоўскага кіравалі пяром аўтара «Ліста...», яго ўпэўненасцю ў віне П. Абуховіча. Твор з'явіўся да сейма і да смерці ваяводы. У 1658 г., разгледзеўшы справу П. Абуховіча, сейм прызнаў яго невінаватым у здачы Смаленска.

 

 

 

Кароткі змест Энеіда навыварат

Эней пасля падзення Троі вымушаны пакінуць горад. Зрабіўшы човен, ён «траянцамі яго набіў» і паплыў па мору. Багіня Юнона вырашыла загубіць Энея. Неўзлюбіла яна яго за тое, што Эней — сын багіні хараства Венеры. Юнона

просіць дапамогі ў свата Эола (бога вятроў). Вятроў з мора праганяе Нептун, якому перапалоханы Эней паабяцаў аддаць грошы і добра пачаставаць.

Венера, даведаўшыся пра злыя намеры Юноны, «пайшла да Зеўса на паклон». Бог багоў запэўніў Венеру, што яе сын даплыве да Рыма і стане там царом.

Адпачыўшы, траянцы зноў узяліся за вёслы. Пасля доўгага падарожжа апынуліся ў Карфагене. Заснавальніца горада Дыдона сустрэла падарожнікаў няветліва. Але, даведаўшыся, што з імі Эней, запрасіла ў госці.

Паэма заканчваецца апісаннем застолля ў царыцы Дыдоны.

 

Мастацкія асаблівасці

«Энеіда навыварат» была напісана ў канцы 10-х гадоў XIX ст. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, «як ад Кутуза Банапарт». Да нас дайшла толькі палова першай часткі. Упершыню паэма была згадана чэшскім славістам П. Шафарыкам у 1842 г. А ў 1845 г. «Энеіда навыварат» з'явілася ў друку.

Беларускі аўтар працягнуў распачатую М. Осіпавым і I. Катлярэўскім традыцыю травесційнага «пераказу» твора старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераапраналіся аўтарам ў простанароднае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі станавіліся падобнымі на сучасных людзей.

Венера з кірмашу вярнулась

...Андрак з насоўкай апранула,

З падплётам ўздзела кавярзні,

Анучкі рабыя абула, Як быццам войта селязні...

З'яўленне ў рускай, украінскай, беларускай літаратурах «Энеід» сведчыла пра барацьбу дэмакратычных пісьменнікаў з эстэтыкай эпігонскага дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам «Энеіды навыварат» называецца Вікенці Равінскі (1786— 1855).

У вядомую літаратурную форму беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест. Антычнасць у творы — толькі мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з Дыдонай. На каленях просяць яе «запісаць у крэпасць» (у прыгонныя), абяцаюць сумленна працаваць на паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх валодае. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя беларускія імёны:

 

Піліп наш лепіць гарлачы,

Пракоп жа ступы, таўкачы,

А Саўка зелле ўсяка знае...

Праз «гісторыю» траянцаў (у Троі яны былі «сударскімі», г. зг. царскімі, уцяклі адтуль і просяцца да Дыдоны) у паэме паказваецца досыць тыповая пасля далучэння Беларусі да Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх гаспадароў, але вымушаны былі шукаць новых, бо дзейнічаў указ аб аседласці, на гэты указ намякае Дыдона:

Я й так дзесяцкага прыбіла,

Што ён распраўшчыны не знае

Ды без пашпортаў усіх пускае.

Знайшло адлюстраванне ў творы зараджэнне капіталістычных адносін у вёсцы. Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарную, бондар скую і іншыя справы.

«Энеіда навыварат» раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, мовы, якой было адмоўлена на той час у літаратурным існаванні, якая лічылася сялянскай, «хамскай».

У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы XIX ст. роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўна-бытавое, грубавата-камічнае. А дна к яно здольнае на гаворку пра сур'ёзныя і важныя падзеі грамадскага і літаратурнага жыцця.

 

 

Кароткі змест Тарас на Парнасе

Палясоўшчык Тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. З ранку да вечара ён прападаў у лесе.

Аднойчы, палюючы на цецерукоў сутыкнуўся з мядзведзем. Стрэльба яго не спрацавала, давялося Тарасу ратавацца ўцёкамі. Паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:

...Як там прыгожа!

Як быццам хто намаляваў!

Чырвоны краскі, мак і рожа...

 

Хлопчык з лукам і стрэламі, які «ці то прыйшоў, ці прыляцеў», патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на Парнас.

Прайшоўшы вёрст дзесяць, Тарас убачыў тару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і — «ўсе паны». Штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. Адзін з іх патрабаваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце «аблае на ўвесь свет, як Гогаля ў запрошлым леце». Паўз Тараса «як птушкі праляцелі» Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль.

Палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абнесены яловай агароджай. На двары хадзіла ўсякая жыўнасць. У хаце багі займаліся хто чым: Няптун ладзіў сеці, Сатурн падплятаў лапці, Марс з Геркулесам на пацеху старому Зеўсу біліся, Амур жартаваў з дзеўкамі. Зеўс, варухнуўшыся на печы нагадаў пра абед.

Багі паселі ўкруг стала,

I стравы смачны з печы Геба

Насіць да столу пачала.

Пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. Калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, Тарас не вытрымаў «і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў». Аж здзівіліся багі яго ўмельству. Пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. Палясоўшчык расказаў, як трапіў на Парнас, і пачаў прасіцца дамоў. Па загаду Зеўса Тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.

Пасля гэтага здарэння «Тарас ужо не ходзіць так дужа рана па лясах».

Мастацкія асаблівасці

У апошнія гады ў літаратуразнаўстве замацавалася думка, што аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» з'яўляецца Канстанцін Вераніцын. У творы ёсць мясціны, якія даюць магчымасць пэўным чынам зарыентавацца ў часе напісання. Булгарын («выдавец рэакцыйнай газеты «Северная пчела») у 1836 і 1842 гг. выступаў з рэзкай крытыкай М. Гогаля. Аднак верагодней за ўсё, паэма з'явілася пасля 1852 г., года смерці М. Гогаля, бо жывымі на Парнас пісьменнікі не траплялі.

Упершыню паэма была надрукавана ў 1889 г. у газеце «Минский листок».

З'явіўшыся на некалькі дзесяцігоддзяў пазней за «Энеіду навыварат», паэма «Тарас на Парнасе» вырашала іншыя, больш складаныя ідэйна-эстэтычныя задачы. Парадыйнасць твора скіравана супраць так званай афіцыйнай народнасці, супраць славянафільства з яго ідэалізацыяй патрыярхальнага ладу жыцця.

Галоўным героем паэмы невядомы аўтар зрабіў простага селяніна. З'яўленне Тараса на гары, дзе жывуць багі і пісьменнікі, глыбока сімвалічнае. Такім чынам праводзілася думка, што чалавек з народа павінен стаць адным з галоўных герояў літаратуры. Сцвярджалася таксама права беларускай літаратуры (і беларускай мовы) заняць сваё месца на Парнасе.

Тарас, галоўны герой твора, паказаны чалавекам цікаўным, кемлівым, чулым да прыгажосці і нават літаратурна адукаваным. Праўда, ён не ведае прозвішча «сівога пана», што крычыць, «як ашалелы», але адразу пазнае Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, разумее, чаму яны «шпарка каля нас прайшлі, як павы, на Парнас». У хаце багоў Тарас трымаецца з годнасцю, не саромеецца таго, што ён «не пісацель», а «палясоўшчык з Пуцявішча». Пайшоўшы ў скокі, нават здзівіў багоў, так гожа ў яго атрымлівалася. Галоўны герой паэмы валодае пачуццём гумару. Ён з іроніяй можа паставіцца да сябе самога (у час. сустрэчы з мядзведзем, узыходжання на Парнас). Дае дасціпныя, трапныя, часам па-сялянску грубаватыя характарыстыкі небажыхарам і іх занятку:

...З усяго сабралісь неба!

Як тараканы каля хлеба,

Багі паселі ўкруг стала.

Разам з тым вобраз Тараса не ідэалізуецца. Гэта жывы чалавек са сваім адметным характарам, са станоўчымі і не вельмі якасцямі. Так, аўтар лічыць не лепшай рысай свайго героя шчыраванне на пана. Зразумела, працавітасць, стараннасць, сумленнасць ні ў якім выпадку не з'яўляюцца заганамі. Тут чуецца водгулле спрэчак з славянафіламі, якія хацелі бачыць селяніна адданым пану і цару. Пісьменнікі-дэмакраты імкнуліся выхаваць у простага чалавека, чалавека працы, адчуванне годнасці, разуменне значнасці свайго становішча ў жыцці. Зусім не страх перад новымі прыгодамі прымусіў Тараса перастаць хадзіць «так дужа рана па лясах», з меншай стараннасцю пільнаваць панскі лес. «Перавыхаваўся» палясоўшчык, адчуўшы ўласную роўнасць з парнасцамі.

У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багамі яны з'яўляюцца толькі па назве, але ніяк не па выгляду, роду заняткаў, паводзінах. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.

Паэма «Тарас на Парнасе» карысталася ў XIX ст. шырокай вядомасцю. Гэтаму садзейнічала натуральнасць, нязмушанасць яе інтанацыйна-рытмічнага гучання, блізкасць да жывой народнай мовы, тыповасць, вядомасць узноўленых аўтарам карцін жыцця, камізм сітуацый, у якія пастаўлены персанажы твора. Яна выклікала цікавасць да становішча і быту беларускага народа.

Паэма стаіць на пачатку дэмакратычнай і рэалістычнай тэндэнцый у беларускай літаратуры.

 

 

Кароткі змест Жыціе Ефрасінні Полацкай ("Жыццё Ефрасінні Полацкай")

«Жыція Ефрасінні Полацкай» («Аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»):

Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайце ўважліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».

Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.

 

Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святой Сафіі. Потым епіскап Ілья па Божаму знаку адправіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Святога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пострыгу сясцёр Гарыславы і Звеніславы.

За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ёй манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння унесла, з дазволу царградскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.

Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваўшы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.

Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Бога, каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі

«Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».

Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.

Мастацкія асаблівасці

«Жыціе...» было напісана ў канцы XII — пачатку XIII ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.), хаджэнне і пахвалу.

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.