Кароткі
змест Лірыка
Вершы (на рускай мове)
У. Жылка пачаў пісаць у час вучобы ў Багародзіцкім вучылішчы. Паэта-пачаткоўца
хваляваў лес свайго народа, роднай зямлі, ён хацеў асэнсаваць мінулае,
зазірнуць у будучыню. Ён быў гарачым і шчырым патрыётам сваёй радзімы. Першыя
надрукаваныя ўжо на Бацькаўшчыне вершы належаць да грамадзянскай лірыкі. У іх
У. Жылка адгукаўся на няпростыя тагачасныя грамадска-палітычныя падзеі. Аднак
гэта не былі творы-водгукі, нягледзячы на маладосць аўтара яны належным чынам
апрацаваны, у іх прысутнічае мастацкая ідэя і паэтычная вобразнасць.
У вершы «Беларусь»
(1920), адным з самых ранніх твораў У. Жылкі, паўстае рамантычна-абагульнены,
таямніча-прывабны вобраз радзімы. Строфы верша адносна самастойныя, у кожнай з
іх гучыць свая тэма. Напачатку лірычны герой гаворыць пра сябе: што з яго душой
робіць «зык» — назва роднай краіны, зямлі.
Беларусь,
Беларусь — гэты зык
Паліць
душу маю, як агнём...
Як
пачую яго, задрыжыць
Мае
сэрца, заные ў грудзях,
I
балюча так робіцца жыць,
I
шукаеш чагосьці ў людзях.
Затым голас лірычнага
«я» гучыць з падтэксту, аўтар звяртаецца да аб'ектывізаванага апісання. Музыку
«гэтых слоў» зразумеюць і пачуюць толькі тыя, хто жадае роднаму краю долі і
волі. У трэцяй страфе паўстае кантрасны малюнак беларускай рэчаіснасці:
Край
вялікіх і дум, і людзей,
I
бяздольна схіліўшыхся хат,
Дзе
нядоля і гора спрадвек
I
бяднота сярмяжных жывуць,
Крыўда
дзе, паняверка і здзек
Краскай
макавай ярка цвітуць.
Родная зямля ўяўляецца
паэту загадкавай, поўнай таемнасці, авеянай легендамі і паданнямі. Аднак яна
зачаравана злымі сіламі. У заключнай страфе верша згадваюцца варожыя жыццю і
чалавеку вобразы народнай міфалогіі.
Беларусь
— край замчышч, курганоў,
Дзе
таяцца страхоцці і звод,
Дзе
русалкі выходзяць з віроў
I
начніцы вядуць карагод,
Дзе
пад шум каласоў ведзьмары
На
палетках заломы кладуць
I
ў купальскую ноч у бары
Забабоны
ў пацёмках снуюць.
Больш канкрэтызаваным
паўстае вобраз Беларусі ў вершах «Мы любім даўнія паданні...» і «Дзед» (абодва
датаваны 1921 г.).У. Жылка прыгадвае мінулае роднага краю, гаворыць аб павазе
сучаснікаў да сівой даўніны: «Шануем мы бацькоў імёны: / Навука й прыклад нам
яны; / I помнім мы і веча звоны, /І вольнасць роднай стараны». Паэт сцвярджае,
што гісторыю трэба ведаць, што яна выхоўвае і вучыць. Разам з тым памкненні
аўтара скіраваны ў будучыню:
...Нам
будуцьўсё ж мілейшы
Часы,
калі з нізін, балот
З
надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых
Устане
ўзбуджаны народ
(«Мы
любім даўнія паданні.,.»)
Герой верша «Дзед»,
стары чалавек, які ўвасабляе гісторыю народа, хоць і «жыве мінулым, таемным і
глухім», але ўдушы «гадуе думку», спадзяецца «хоць перад смерцю ўбачыць
свабоднай старану».
Мара паэта (і мара яго
герояў) — вольная, незалежная Беларусь — на пачатку 20-х гадоў заставалася
толькі марай. У. Жылка гэта разумеў і не цешыў сябе і іншых ілюзіямі. «Не відна
йшчэ у завірусе, / Куды ляжыць ягоны (народа. — Т.Г.) шлях», — пісаў ён у вершы
«Мы любім даўнія паданні...» Аднак паэт верыў у «творчы дух Беларусі», які
«жыве й змагае долі жах». Сучаснасць яму бачылася часам вялікіх падзей і
зрухаў, часам змагання за будучыню. Лірычны герой яго вершаў, рамантычна
акрылены малады чалавек, прымаў такую сучаснасць:
I,
можа, толькі той збаіцца
Падзей
вялікіх нашых дзён,
У
кім жыцця не б'е крыніца,
Хто
спіць і здолець недуж сон.
(«Мы
любім даўнія паданні...»)
Аптымістычны погляд на
вырашэнне народнага лёсу прысутнічае таксама ў вершы «Ізноў пытанні...». Твор
напісаны ў 1922 г., калі Беларусь ўжо распалавініла Рыжская мірная дамова.У
гэты час У. Жылка жыў у Заходняй Беларусі, «дзяліў лёс благі» са сваёй малой
радзімай. Вобраз будучыні тут больш аддалены і няпэўны, на шляху да яе «новыя
напасці».
Сур'ёзным і трывожным
роздумам над днём мінулым і сённяшнім поўняцца «Вершы аб Вільні» (1925). Вільня
дарагая У. Жылку як даўні асяродак беларускай гісторыі і культуры і як цэнтр
сучасных памкненняў да волі. Пачатак твора нагадвае знакамітую «Пагоню» М.
Багдановіча:
Калі
сябры нас гудзяць згубаю
I
ворагі прарочаць скон,—
Тады
к Табе, о Вільня любая,
Прыходзяць
згадкі у палон.
Лірычны герой ідзе
вуліцамі горада, нібыта перагортваючы старонкі мінулага, захапляецца яго
прыгажосцю. Сучасную Вільню ён бачыць у чаканні бурных змен, верыць, што вуліцы
«залье крывіцкі рух». Трывога ж выклікана падзеленасцю беларускага народа і
адсутнасцю адзінай кансалідуючай нацыю ідэі. Руіны, замкі, вуліцы Вільні на
кожным кроку нагадваюць пра дзяржаўнасць Беларусі, пра незалежнасць і моц
народа. Такі «загад высвечвае з вякоў лес рукой няўхільнаю». Аднак палітычныя
рэаліі былі іншымі. У пошуках беларускай ідэі У. Жылка скіроўваў свой погляд на
Усход, шукаў прарока «між тых, хто ўцяклі да Медыны». У «Вершах аб Вільні»
нацыянальныя святыні паэт параўноўвае з сусветна вядомымі святынямі мусульман.
Старажытны беларускі горад для яго з'яўляецца свяшчэнным, як для прыхільнікаў
іслама Мекка, радзіма заснавальніка ісламскай рэлігіі Мухамада. «Руіны
замчышча», што нясуць у сабе водгулле слаўнага мінулага, — гэта Кааба. Так
называецца галоўная святыня мусульман, да якой яны заўсёды паварочваюцца ў час
малітвы. Медынай — горад, дзе жыў і дзе пахаваны прарок Мухамад — У. Жылка
называе Мінск. Такім чынам, У. Жылка, як і іншыя беларускія пісьменнікі, верыў
у адраджэнне народа пры новай. савецкай уладзе. Твор заканчваецца пытаннем: «О,
Вільня, крывіцкая Мекка! / Ці варта прарока ты стрэць? ». Даследчыкі адзначаюць
блізкасць ранніх вершаў У. Жылкі творам Я. Купалы і М. Багдановіча. Іх збліжае
любоў да роднай зямлі, думка пра нацыянальнае адраджэнне, трывога за будучыню
краю. У творах маладога аўтара часам сустракаюцца матывы, вобразы, інтанацыі
знакамітых папярэднікаў, хоць У. Жылка заўжды імкнуўся ісці сваім шляхам. Так,
уплыў Я. Купалы і М. Багдановіча заўважаны ў вершах «Беларусь», «Палімпсест» і
некаторых іншых.
Ёмісты сімвалічны
вобраз зерня, які праз тысячу год не страціў здольнасць «буйна ўскаласіцца» (М.
Багдановіч), падштурхнуў У. Жылку да пошукаў свайго вобраза-сімвала. Жыццё
народа, яго гісторыю і культуру паэт параўнаў з палімпсестам — старажытным
рукапісам, які напісаны паўзверх першапачатковага тэксту, сцёртага ці
знішчанага наўмысна.
Ёсць
рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць,
Ці
нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх
палімпсестамі прынята здаўна зваць,
I
першы іхні змысл пайме не кожны.
Краіна
родная! Так сталася й з Табой.
Багацце
й хараство твае прыроды
I
прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй
I
словы вывеў гідкія для зводу...
(«Палімпсест»,
1921)
Творчасць М.
Багдановіча і У. Жылкі лучыць цікавасць да класічных форм, высокая культура
паэтычнага радка, шырокі зварот да філасофскай праблематыкі.
На пачатку 20-х гадоў
У. Жылка стварыў шэраг твораў, у. якіх дамінуе ідэя служэння Радзіме, «Аручы
прадзедаў вузкі загон», знайшоў зброю лірычны герой верша «Меч» (1924).
Сімволіка гэтага і наступных радкоў твора, можна сказаць, традыцыйная. Меч —
увасабленне былой, магутнасці і сілы народа, пахаванай у стагоддзях. Аднак яна,
сіла, здольна адрадзіцца. Герой «абцёр пабожна йржу часу благога, / I заблішчэў
старых стагоддзяў сон». З мінулага гучыць запавет продкаў «Дарэшты бой!». Ён
узмацняе дух героя, «загадам строгім» кліча на змаганне з новым ворагам, на
абарону Бацькаўшчыны. Араты становіцца воінам:
I
вось няма нясмеласці, разваг.
Для
сэрца вернага — чужынцам страх:
Радзімы
схоў вартуйце, маткі, сёстры!
Я
з грамадой іду па шчасце нам.
Мой
меч зігціць, непераможны, востры.
Змагуся
сам — дык сотням перадам!
Для раскрыцця
патрыятычнай тэмы ў вершы «Меч» як нельга лепш прыдалася форма санета, з яго
падзелам на дзве часткі (у першай частцы закранаецца мінулае народа, у другой
паўстаюць праблемы сучаснасці). Часткі верша вылучаюцца і зменамі рытмічнай
арганізацыі радка, рыфмай.
Сярод апошніх твораў,
напісаных У. Жылкам у высылцы, невялікая лірычна-спавядальная паэма
«Тастамент». Гэта запавет паэта сучаснікам і нашчадкам, тым, хто прыйдзе, каб
аб'ектыўна разабрацца ў падзеях нядаўняй гісторыі. Сутыкнуўшыся з
несправядлівасцю і гвалтам, паэт не расчараваўся ў чалавеку. «I люб мне чалавек
бясконца, / Высокі плод зямлі і сонца», — сцвярджаецца ў творы. Шмат радкоў у
паэме прысвечана «крывіцкаму народу», паэт паміраў з верай у лепшую будучыню
роднага краю («Ў цудоўнай сіле ўроды й моцы / Прадбачу я твае палі...»). У
творы паўстае светлы, чысты, узвышаны вобраз аўтара — песняра, змагара,
чалавека.
Я
пакідаю з дзіўным сумам
Маю
дабродзейку зямлю.
Я
голад знаў, душыўся глумам,
Ды
імі сэрца не кармлю...
На
зломе дзвюх эпох злавесным,
У
неспрыяльным ветры злым
Сваё
жыццё прайшоў я чэсна:
Пясняр,
змагар, бядняк праз век —
Быў
перш за ўсё я чалавек!
Паэма пісалася ў
1932—1933 гадах, але стала вядома толькі напрыканцы 80-х.