Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Кароткі змест Таміла ("Абразок з народнага жыцця")

Пачатак паэмы — смутак і радасць лірычнага героя ад вяртання ў родныя мясціны. Свет не змяніўся, вёска, як і раней, «зрошвае потам надзеі палоскі, а зло не знікае...» Лірычны герой бачыць знаёмыя дрэвы, буслянкі, крынічку, але ўжо «другая па воду збягае дзяўчына», «равеснікаў многіх зямліца пакрыла».

Стары селянін арэ поле. Падганяе спрацаванага, стомленага, як і сам, каня. Год выдаўся неўраджайным. Стары пазычыў у пана насенне, а разлічыцца няма чым.

Некалі Таміла быў першым гаспадаром у ваколіцы. Яго багаццю зайздросцілі, шапталіся, што ён чараўнік. Ад былога ў селяніна не засталося нічога.

З унукамі беднасць прыйшла на астатак,

Расселася ў хаце і з'ела ўсё скора:

Гумно як падмецена, пуста ў каморы

I хлеба апошні ўжо бохан пачаты;

Сабака, і кот, і Пярэсты, вядома, —

Увесь твой набытак...

Стары Таміла вяртаецца з канём у вёску. Ужо сцямнела, нежыццёвая цішыня вакол, толькі чуцен голас Кандрата, які збірае нядоімкі.

Тамілу няма чым плаціць, няма чаго везці ў горад на продаж.

Селянін ідзе раніцой да пана, каб той пачакаў да новага ўраджаю. Пан уважліва выслухаў Тамілу, пахваліў за цягавітасць і руплівасць у працы. I загадаў прадаць каня. Будуць грошы аддаць доўг і пракарміцца да вясны.

Вярнуўшыся з маёнтка, Таміла ідзе развітацца з Пярэстым. Думае пра сваю нешчаслівую долю.

Цёмным яшчэ ранкам Таміла выправіўся ў няблізкую дарогу. Горад агаломшыў старога, чалавечы натоўп «папхнуў, закружыў і панёс яго ў тлуме».

 

На гэты тлум і мітусню са стромай гары горада пазірае замак, які многа пабачыў на сваім вяку. Ён памятае мінуўшчыну. Сучаснасць, у параўнанні з ёй, здрабнела і змізарнела.

Старому селяніну яго безадказны памочнік і таварыш, сведка ўсіх няшчасцяў, што абрынуліся ў апошнія гады, здаецца бясцэнным («золатам можна асыпаць такога»). Аднак пакупнікі і проста гледачы «знаходзяць не вартасці — бачаць заганы» каня. Урэшце Пярэстага Таміла прадае цыганам.

У карчме, замачваючы барыш, селяніна абакралі. Тамілу няма з чым вяртацца дамоў, дзе чакаюць галодныя ўнукі. У роднай хаце не ведаюць, што сталася з гаспадаром.

Сумную навіну прыносіць у вёску Паліца, які быў у горадзе, і пачуў, якое няшчасце напаткала Тамілу.

Мастацкія асаблівасці

В. Каратынскі з вялікім спачуваннем апісвае трагічную гісторыю селяніна. Таміла пахаваў сына і жонку, застаўся на старасці з клопатам пра малалетніх унукаў. Няшчасці сыплюцца на старога адно за другім, выйсця ён не знаходзіць.

Пісьменнік паказвае ненадзейнасць, крохкасць сялянскага шчасця. У маладыя гады Таміла лічыўся самым багатым гаспадаром ў вёсцы:

Хата, як шклянка, ў каморы даволі,

Стог на прыгуменні, валоў два найлепшых.

Дастатак і гаспадарка сплылі, як і маладосць, сіла, прыткасць. Але не пралайдачыў іх Таміла, не прагуляў. Нават пан у час размовы з селянінам адзначае, што той «працуе крывава, як вол у ярме»», што «нетраціць налева, направа».

Таміла сваё бядотнае жыццё тлумачыць лёсам, вышэйшай прадвызначанасцю, з чым змагацца немагчыма. Вярнуўшыся ад пана з рашэннем прадаць каня, ён «доўга стаяў утрапёны, без думкі, без плачу». Селянін, цярпліва зносячы удары лесу, можа наракаць толькі на долю:

Ох, долечка ж наша, адкуль ты паслана?

I пану пакрыўдзіць мяне нецікава,

I ў вёсцы шкадуюць усе маіх дзетак;

Здаецца, працую —з-пад рук уцякае...

Ды што тут чыніць, калі суджана гэтак.

Малюючы вобраз Тамілы, пісьменнік ішоў ад праўды жыцця, паводле слоў самога аўтара «вывеў на сцэну народ такім, які ёсць...»

У многіх аўтарскіх адступленнях таксама гучыць думка пра наканаванасць лёсу, пра спрадвечную несправядлівасць на зямлі. Шляхоў, каб змяніць становішча народа, В. Каратынскі не бачыў, таму столькі скрухі і гаркоты ў яго разважаннях пра жыццё чалавека працы:

Свіцяцца аконцы, як воўчыя вочы,

Чорнае вёскі, як лес яе чорны,

У хатках прыгорбленых, цемрай засланых,

Нахіленых долу маўкліва, пакорна,

Як спіны сялян перад воблікам пана.

I думкі зацягвае цемра такая ж...

Разам з тым пісьменнік не прымаў сацыяльную несправядлівасць, выкрываў тых, хто нажываўся на пакутах селяніна:

Едзе цівун, што пачаў ад'ядацца,

Ці пан аканом, што ніяк не ад'есца,

Ці добра-такі ўжо ад'еты пан радца.

Свае стасункі ў аўтара паэмы і з Богам. Яго герой не ставіць пад сумненне парадкі на свеце: «Ці ж гэта папраўдзе патрэбна ўсё Богу? Не нам дапытацца...» Аўтар жа паказвае, што боскай воляй тлумачыць свае няшчасці Таміла і гэтым жа — пан, калі адмаўляе скрыўджанаму жыццём селяніну. «Ды цяжка змяніць, што назначана... Богам», — гаворыць ён у сваё апраўданне. Выразнае асуджэнне несправядлівасці, што існуе на зямлі з маўклівай згоды ўсявышняга, гучыць у XIX раздзеле паэмы. Аўтар ставіць Бога і пана побач — і першы, і другі, патрабуючы пакорлівасці, аднолькава абыякавыя да лесу простага люду.

Панок або крыжык — а люд утрапёны

Аднолькава нізка схіляе галовы

I адбівае пакорна паклоны

Прад панам сусвету і панам вясковым.

Пра нядолю свайго народа В. Каратынскі вымушаны быў гаварыць няродным словам, бо роднае заставалася занядбаным. Надрукаваць твор на беларускай мове ў сярэдзіне XIX ст. было амаль немагчымым.

Сваю мову, свой шматпакутны народ, сваю родную старонку В. Каратынскі любіў горача і аддана. Пра гэта беларускамоўныя вершы паэта. Лірычнаму герою элегіі «Туга на чужой старонцы», адарванаму ад радзімы, здаецца «чоран цэлы свет». У думках ён пераносіцца ў родныя мясціны, дзе ўсё бачыцца поўным прыгажосці і шчасця. Ён называе сябе сірацінай, бо ў чужой старане, «як кол адзін», туга п'е яго кроў.

У. Мархель згадвае жыццёвыя абставіны, што прычыніліся да з'яўлення верша «Туга на чужой старонцы» — эміграцыя, ссылка сяброў В. Каратынскага, удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага і студэнцкіх выступленняў.

Адарвалі сіраціну

Ад сваёй зямлі,

Даўшы розум, хараміну,

Шчасця не далі, —

гаворыць паэт. У 1864 г., калі быў напісаны верш, перад В. Каратынскім паўстала непазбежнасць развітання з Вільняй.