Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Краткое содержание балада Аляксея Дударава  "РАДАВЫЯ"

Драматычная балада ў дзвюх дзеях

Сучасную драматургiю нельга ўявiць без творчасцi Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес “Выбар”, “Вечар”, “Парог”, “Радавыя”, “Адцуранне”. Аляксей Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаiк. У першай кнiзе прозы “Святая птушка” аўтар уздымае маральна-этычныя i духоўныя праблемы жыцця свайго сучаснiка. П'еса “Парог” лiчыцца пачаткам драматургiчнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзiць маральнае i сацыяльнае даследаванне алкагалiзму, яго прычын i вынiкаў. У п'есе “Вечар” адчуваецца боль i трывога за лёс неперспектыўных вёсак. Героi яе — Ганна, Масiль-Мульцiк, Мiкiта-Гастрыт — пражылi аднолькавыя па працягласцi, але розныя па сэнсу жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын. Васiль-Мульцiк — чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы ў жыццё. Ён падаецца дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра. Дзiвацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, iмкненнем жыць у згодзе i зладжанасцi з прыродай i навакольным светам. Зусiм iншы вобраз Мiкiты-Гастрыта. Гэта складаны i супярэчлiвы чалавек, якi жыве не па ўласным сумленнi, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывiзацыi ён “выкарчоўваў“ кулакоў, змагаўся з аднаасобнiкамi. Мiкiта толькi выконваў загады, i тут няма яго вялiкай вiны. Але Мiкiта напiсаў данос на Васiлёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай iнiцыятыве. I не таму, што бачыў у iм ворага, а таму, што Андрэй збiраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкi. Пакаянне Мiкiты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкi мацнейшыя за сумленне.

Для герояў п'есы “Вечар” надышоў вечар жыцця, калi можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсу чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах i боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскi, i пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную вiну Мiкiты здымаецца ў сувязi са смерцю персанажа. П'еса Аляксея Дударава “Радавыя” прысвечана паказу Вялiкай Айчыннай вайны як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькi гераiзм людзей, нязломнасць iх волi, але i тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямi яе з'яўляюцца пяць радавых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянiк, Дугiн, Лёнька Адуванчык), якiя на сваiх плячах вынеслi ўвесь цяжар вайны. У кожнага з iх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалiлi жонку i маленькага сына. Але гора не зрабiла салдата жорсткiм, бязлiтасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкiм хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкi паёк. Бушцец, якi пайшоў на вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабiўся злым, помслiвым, здольным застрэлiць кожнага немца. Складаны лёс у Салянiка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забiваць iх. Па-бацькоўску адносяцца салдаты да семнаццацiгадовага Лёнькi Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забiлi мацi i сястрычку. Дугiн, за плячыма якога разжалаванне, раненне, штрафны батальён, становiцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугiна, але, нажаль, салдат гiне ў апошнi дзень вайны. П'еса “Радавыя” гучыць як рэквiем па ўсiх, хто загiнуў у гады ваеннага лiхалецця.

Маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсовываюцца Аляксеем Дударавым у п'есах “Злом”, “Выбар”, “Адцуранне” (апошняя прысвечана чарнобыльскай трагедыi). Старонкi беларускай гiсторыi XVI стагоддзя ўзнаўляюцца ў п'есе “Купала”. Дзеючымi асобамi ў ёй з'яўляюцца Вiтаўт, Ягайла, каралева Ядвiга, Кейстут, многiя мiфалагiчныя вобразы.

 

Дудараў Аляксей Ануфрыявiч нарадзiўся 6 чэрвеня 1950 года ў весцы Кляны Дубровенскага раена. Беларускi празаiк i драматург. З 1972 па 1976 год вучыўся ў Беларускiм тэатральна-мастацкiм iнстытуце. З 1970 па 1972 год працаваў слесарам на Полацкiм нафтаперапрацоўчым заводзе, з 1976 па 1979 — у Беларускiм тэатры юнага гледача. З 1979 года Дудараў стал членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегii студыi “Тэлефiльм”, што ў Мiнску. Пачаў друкавацца ў 1973 годзе. Выдаў зборнiкi “Святая птушка”, “Сiнявочка”. У сваiх апавяданнях Дудараў закранае вострыя маральна-этычныя праблемы, арганiчна спалучае лiрызм i гумар. Творам для дзяцей, надрукаваным ў зборнiку “Сiнявочка”, уласцiва ўмоўна-алегарычная вобразнасць, арыентацыя на фальклорную стылiстыку. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя (“Кола”, “Дэбют”, “Буслянё”) i мастацкiя (“Суседзi“, “Белыя росы”) фiльмы. Таксама Дудараў iнсцэнiраваў раман М. Астроўскага “Як гартавалася сталь”. Аўтар п'ес “Выбар”, “Апошнi ўзлет”, “Вечар”, “Радавыя”, ў якiх расказваецца пра гераiчны характар савецкiх воiнаў. П'еса “Парог” пра лес чалавека, якi не здолеў выбраць правільны жыццёвы шлях. Творы Дударава выдавалiся ў перакладзе на рускую мову. Узнагароджаны прэмiяй Ленiнскага камсамола ў 1982 i 1984 гадах.

 

“Радавыя”

"Калi кожнага савецкага чалавека, што загiнуў у бойцы з фашызмам, ушанаваць мiнутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў."

Гэтыя радкi былi ўзяты эпiграфам да п'есы Аляксея Дударава “Радавыя”. Сапраўды, Вялiкая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў Савецкага Саюза. Слявянскiя народы страцiлi кожнага чацвёртага жыхара. Шмат помнiкаў, музеяў, мемарыяльных комплексаў нагадваюць нам пра гэтыя чорныя днi. Многiя беларускiя, рускiя, украiнскiя пiсьменнiкi, паэты, рэжысёры прысвяцiлi гэтым чорным старонкам жыцця савецкага народа свае фiльмы, аповесцi, вершы, апавяданнi, п'есы.

Аляксей Дудараў напiсаў п'есу “Радавыя”, у якой апiсваецца жыцце салдат з аднаго аддзялення.

Дзейныя асобы:

Дугiн — камандзiр аддзялення. У час вайны быў наказаны — званне панiзiлi да радавога, але потым зноў вярнулi.

Дзерваед — салдат. Яму каля 35-40 год. Сам ён ўвесь сiвы, нават бровы сiвыя. Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногi. Яго жонку i сына забiлi фашысты. Ён амаль адзiны з аддзялення, хто дажыў да перамогi.

Мар'я — загiнуўшая жонка Дзерваеда. З'яўляецца ўся ў белым, з дзiцём на руках. Нiбы не можа дараваць Дзерваеду сваёй смерцi.

Бушцец — салдат. Яго бацьку, мацi, маленькiх сястрычак забiлi немцы. Яго ўзялi ў салдаты на ягоным вяселлi. Лiчыць, што жонку яго немцы спалiлi ў канцлагеры. Амаль у канцы п'есы быў забiты ад выпадковага стрэлу.

Салянiк — салдат. Але падчас вайны ён нiкога не забiў. Ён — чалавек, якi верыць у Бога. Лiчыць, што забойства, якое б яно не было: цi то на вайне, цi то пры iншых абставiнах, — грэх. За гэта яго адпраўляюць пад трыбунал.

Адуванчык — Хутчэй не салдат, а салдацёнак. Сапраўднае iмя — Ленька. На першых старонках ён выглядзiць амаль камiчна: у рукапашнай немец яго моцна укусiў за вуха. У дзяцiнстве цыганка яму нагадала, што яго не будуць браць агонь i кулi, але ад вады ён можа загiнуць. Падлетак, якi амаль нараўне з ўсiмi салдатамi змагаўся з ворагам. Ён хоча, каб яго лiчылi дарослым. Калi ў памяць аб загiнуўшых таварышах салдаты кураць цi п'юць, Ленька патрабуе, каб яму далi папiросу цi чарку. Праз некаторы час, нягледзячы на моцнае супрацiўленне, яго адсылаюць ў тыл.

Лiда — санiтарка з аддзялення. Усе да яе “лiплi“. Але яна была закахана ў Адуванчыка, частавала яго шакаладам. Спачатку адносiлася да яго як да сына, але потым казала, што хоча нарадзiць “колькi на руках у яе памерла… колькi сама забiла”. Яна казала Адуванчыку, што “зробiць яму закляцце ад вады”. Сапраўды, у час бамбёжкi ён і Лiда ўпалi ў рэчку. Ён не патануў, але “у яе толькi каленi мiльганулi“.

Вера — жонка Дугiна. Ёй прыйшла “пахаронка”, нiбы Дугiн загiнуў i быў пахаваны ў брацкай магiле. Гэта сачынiў сам Дугiн. Пахаронцы Вера не паверыла. Яна ўбачыла сон, дзе яе муж быў жывы. Потым Дугiн прызнаўся ёй, што быў закаханы ў Лiду.

Лейтэнант — прыяцель Веры. Ён знайшоў Дугiна. Сам ён лiчыў, што Дугiн хоча перабрацца да немцаў.

Люська - жанчына—былая ваеннапалонная. Мне думаецца, што Люська — жонка Бушцеца. Люська не пазнала Бушцеца, але ён пазнаў яе, калi ўбачыў. Дачку жанчыны, Гальку, забралi фашысты, каб вучыцца аперацыi рабiць. Пасля гэтага жанчына якога мужчыну не сустрэне — за сваю Гальку сватае.

Мiхаiл - тэлефаніст. Загiнуў у пачатку п'есы.

Падлетак-глуханямы. Нямецкi снайпер. Смяротна паранiў Дугiна.

Пачынаецца апавяданне з апiсання “перапынку” пасля боя. У гэтым баi загiнуў тэлефанiст Мiхаіл. У памяць аб iм салдаты закурылi ягоныя папiросы. Нехта ўспомнiў, як Мiхал збiраўся ў дзень перамогi выкурыць папiросу перад Гiтлерам, а акурак затушыць у яго на iлбе.

У п'есе паказваецца жыцце салдат у час вайны, у час, калi наступалi немцы, у час вызвалення нашай Радзiмы. Мужнасць савецкiх воiнаў, iх патрыятызм, салдацкая узаемадапамога дапамаглi перамагчы фашысцкага звера.

Жыхары Германii ставяцца ў поўнае супрацьпастаўленне савецкiм людзям. Фашысты забiвалi савецкiх дзяцей, старых, жанчын. Дугiн жа кажа: “Сустрэну дзяцей тых, хто палiў тваю Мар'ю, — я iх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю!”. Калi савецкiя воiны захапiлi Германiю, яны ў адрозненне ад немцаў не вялi сябе як гаспадары, не забывалi, што яны “ў гасцях”. Адна маладая немка, убачыўшы, як у iх хату зайшоў савецкi салдат, распранулася i прапанавала яму “атрымаць кантрыбуцыю”. Нашы дзяўчаты сябе сажай мазалi, некаторыя палiлi кiслатой свае твары, каб не дастацца немцам.

Заканчваецца аповесць тым, як Дзерваед асцярожна паклаў Бушцеца на падлогу, стаў падымацца сам. I ў той жа момант у праломе ўспыхнула рознакаляровае зарава. Загрукаталi аўтаматы, вiнтоўкi, пiсталеты. Як салют па тых, хто толькi што загiнуў. Па апошнiх. Дзерваед яккольвечы дабраўся да сцяны, трымаючыся рукой за параненае вайной сэрца. А кананада нарастала, шырылася, трасiруючыя кулi ляцелi з зямлi да зорак. I з гэтай канананы вырас немы нечалавеча радасны крык-стогн:”ПО-БЕ-Е-Е-ДА-А-А-А!!!” Але не чуў наш салдат гэтае доўгачаканае весткi. Не было ў яго сiлы пачуць гэта. Не бачыў ён таго, як глуханямы нямецкi падлетак знайшоў хлеб i грыз, прагна грыз яго. Прагна еў рускi салдацкi хлеб. А Дзерваед плакаў. Горка, няўцешна. Грымеў салют над усёй зямлёй, радавалiся ўсе людзi. I ўзнiкла Жанчына з дзiцем, i стала наблiжацца да салдата. I падышла, трымаючы на руках дзiця, працяг свайго жыцця на гэтай зямлi. Падышла зусiм блiзка да свайго мужа i салдата i спынiлася, каб суцешыць яго. Грымеў салют. А далёка ад свайго разбуранага дома, далёка ад спаленай зямлi сваёй сядзеў i плакаў просты салдат. Салдат-пераможца. Радавы.