Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг брiгады". Алюстраванне трагiчнага лесу народа у час вайны. Роля лiрычных адступленняу i пейзажных малюнкау у творы.

Паэма нпiсана у жнiунi-вераснi 1942 года на Калiнiнскiм фронце пад уражаннем убачанага i перажытога, у зямлянцы, памiж баямi. У аснову паэмы быу пакладзены сапраудны факт, звязаны з падзеямi брiгады камiсара Зуева, з якiм быу асабiста знаемы паэт.

Тэма твора -- мужнасць савецкага народа у барацьбе з ворагам.

Iдэя -- сцвярджэнне жыватворчай сiлы савецкага патрыятызму, праслауленне воiнскага абавязку, чэсцi савецкага салдата.

А. К. прызывае да пiльнасцi памiж народамi. Паэт паказау моц, сiлу, супрацьстаянне фашысцкiм нелюдзям, заклiкае да з'яднання.

Асноуная увага накiравана на уяуленне драматычных перажыванняу чалавека, на вачах якога раунуецца родны горад, пусцее родны дом, гiнуць блiзкiя i дарагiя, а сам ен вымушаны надоуга пакiнуць родныя мясцiны. Сваеасаблiвым акампанементам усяму гэтаму гучыць традыцыйны у класiчнай лiтаратуры матыу "адарванага лiстка".

Алесь Рыбка -- галоуны герой паэмы -- пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з перамогай.

Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця -- развiтваючыся з домам, выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах акружэння -- герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным компасам.

Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак.

 Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камiсара паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу, з якiм А. Куляшоу быу асабiста знаемы.

Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны Мiкiты Ворчыка -- былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру у перамогу, не бачыць сэнсу у далейшым змаганнi, не знаходзiць у сябе дастаткова сiл, каб пераадолiць разгубленасць. У вынiку ен кiдае баявых сяброу, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага шчасця: дома ен даведваецца аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы. Высвятляецца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброу забрау ватоуку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд.

Вобразамi старасты -- прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы -- А. Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау.

Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа -- нянавiсць да ворагау, здраднiкау, вальналюбства, высакародства, працавiтасць, чалавечую годнасць. А.Твардоускi назвау паэму "голасам сэрдца, напоуненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".

Сцена развiтання Рыбкi з апусцелым домам - у прачулых зваротах адухоуленых рэчау гучыць горкае напамiнанне аб трагiчным лесе тысяч дзяцей, якiя вымушаны блукаць па дарогах вайны. Далей трагiчны матыу развiтання перарастае у страшнае пракляцце вайны, а затым у прыягу вернасцi. Вобраз Радзiмы раскрываецца у пейзажных адступленнях. Малюнкi прыроды адцяняюць i глыбiню народн. пакут, i неумiручасць Радзiмы нi бы адчуванне прауды, справядлiвасцi, чалав. дабра, i наадварот, адносiцца варожа да зла, дзiкага разбою.

Пад аховай цемнага лесу, магутных хвой героi спяць спакойна, набiраючы сiл для новых выпрабаванняу. Лясны ручай, возера, дуброва, хмызняк, мерзлы мох на балоце -- усе гэта верныя сябры i саюзнiкi воiнау. Для усiх пейзажных малюнкау паэмы характэрна адна рыса: яны нiколi не падаюцца нейтральна да перажыванняу герояу, нiдзе не служаць толькi фонам для падзей. Пейзаж нясе на сябе след перажыванняу герояу.

Лiрiчныя адступленнi падначальны iдэйнай задуме аутара. Пейзажныя малюнкi дапамагаюць раскрыць iдэю твора, выявiць душэуны стан герояу, iх думкi, перажыванi. Пейзажныя малюнкi сiмвалiзуюць неадольную сiлу патрыятычных пачуццяу, заснаваных на векавых традыцыях народа, якi усей саей духоунай дзейнасцю, сваiм адчуваннем, сваей дзейнасцю звязаны з роднай зямлей, яе прыгажосцю.

 

 

Паэзiя Аркадзя Куляшова, яе тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.

Нарадзiуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвiчы Касцюковiцкага раена на Магiлушчыне. Бацькi былi настаунiкамi. Рана абудзiлася у хлапчука цiкавасць да лiтаратуры i пачался дружба з кнiгаю. Асаблiвай увагай, любоую i прызнаннем карысталiся Пушкiн i Лермантау. Паэма Лермантава "Мцырi” дапамагла зразумець вялiкую чарадзейную сiлу мастацкага слова. У 1926г Клiмавiцкая акруговая газета "Наш працаунiк” друкуе першы верш А. К. А праз год газета "Магiлеускi селянiн” змяшчае каля дзясятка яго вершау, а адзiн трапляе у газету "Беларуская веска. “ У 1928г. пасля семiгодкi едзе вучыцца у Мсцiслаускi педтэхнiкум. Мсцiслау адыграу нямалую ролю у лiтарат. лесе. У 1929 г. едзе у Мiнск. У 1930г. выходзiць з друку першы сборнiк вершау "Росквiт зямлi". У пачатку наступнага года паэт заканчвае паэмы "Крыуда” -- пра антынародны характар iмперiалiстычнай вайны, якая пачалася у год яго нараджэння. У 1931-1933гг. вучыцца на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. Выдаюцца новыя кнiгi з вершамi i паэмамi "Па песню, па сонца", "Медзi дождж", "Мы жывем на гранiцы". У 1940г. выйшла першя кнiга у перакладзе на рускую мову "Дубрава". Пачалася Вял. Айчын. вайна. Паэт дабрауся да Оршы. Працуе у газеце "Знамя Саветау". Пiша вершы -- "Лiет з палону", "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках". У жнiунi i вераснi 1942 г. у цяжкiх франтавых умовах напiсау паэму "Сцяг брiгады". Вялiкiм здабыткам у бел. паэзiю увайшла пасляваен. творчасць. Паэмы "Новае рэчышча", "Толькi уперад", вершаваная аповесць "Грозная пушча", зборнiк "Камунiсты” i "Новая кнiга", пераклады творау Пушкiна, Лермантава, Ясенiна. А. К. двойчы удастоены Дзяржаун. прэмii СССР, у 1946г. за паэму "Сцяг брыгады", у 1949г. за "Новае рэчышча". У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта БССР.

 Пачанау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу "востры як штык” i "глыбо кi як плуг". Поспех А. К. прынеслi вершы пад назвай "Юнацкi свет” (1938-1940). З даваенных творау значны след у творчасцi пакiнулi паэмы "Баранау Васiль", "У зяленай дуброве". Першая услауляла мужнасць абаронцау свяшчэнных рубяжоу Радзiмы, другая расказала пра людзей калгаснай вескi, пра iх духоуны свет, мары. Найбольшы поспех прынесла паэма "Хлопцы апошняй вайны” (1940). А. К. паказвау сябе паэтам-наватарам. Ен шукау новыя мастацкiя сродкi. Верш "Мая Бесядзь” (1940) -- паэт асэнсоувае свае месца у лiтаратуры, вызначае свае iдэйна-мастацкiя прынцыпы, ставiць задачы на будучае, выпрацоувае адметныя мастацкiя манеры. “ Плыла, цалавалась хмарка з зямлей". Алегарычны вобраз хмары дае паставу гаварыць пра творчыя прынцыпы паэта. Асаблiва вершы падводзiлi вынiкi ранняй творчасцi паэта, вызначалi праграму на будучае, кiрунак далейшых пошукау. Песню А. К. ваен. гадоу не уявiш iнакшай, як у армейскiм шынялi, з поунай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен. пары "ранай крывавай родныя селы дымiлiся i гарады”. Верш "Балада аб 4 заложнiках", у якой расказваецца пра вялiкае гора адважнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. Яго дзяцей, сястру фашысты узялi у якасцi заложнiкау. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поунага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнауляе А. К. у вершы "Пад брацкай магiлай” (1942). Пасля бою воiны хаваюць сваiх баявых таварышау.

У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi -- галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. -- пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) -- фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.

Поспех А. К. прынес зборнiк вершау "Юнацкi свет” (1938-1940). У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. “ Воблака", "Ельнiк", "Бюро даведак". У ранняй творчасi А. К. паустае чалавек з яго штодзеннымi клопатамi i пачуццямi, светлымi юнацкiмi парываннямi. Галоуны матыу зборнiка "Мы жывем на гранiце” -- воiнская пiльнасць ва умовах вайны. Непераможны савецкi народ -- iдэя паэмы "Хлопцы апошняй вайны” (1940). Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны -- паэма "Сцяг брыгады", "Прыгоды цымбал", вершы "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках", "Лiст з палону” -- належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю -- вось галоуныя тэмы гэтых творау. Верш "Мая Бесядзь". Пад iм стаiць дзве даты (1940-1946); быу раннi варыянт. Пазней паэт пераглядзеу тэкст. Гэты твор нечым дарагi аутару. Верш мае праграмнае значэнне. У iм паэт выказвае свае адносiны да творчасцi, да жыця, да свету. У аснову верша пакладзна на родная легенда пра Каню. У той час, як усе птушкi працавалi, адносiлi у бор выкапаную зямлю, Каня гуляла ды мыла iх здзекамi". Птушкi за гэта паслалi ей вечны праклен. Паэт ставiць сабе на месца птушак -- настойчых, упартых, сцiплых. I працiстауляе сваю працу, свае iмкненнi праводзiнам "Аматарау легкай славы", якiя нагадваюць Каню з лягенды. Як i працавiтыя птушкi, ен не заспакоiцца, пакуль не закончыць пачатай справы, "будзе капаць рэчышча уласнай ракi". Не хоча пераацэньваць свае магчымасцi. Паэт прытрымлiваецца сваiх прынцыау. У гады В. А. вайны А. К. дасягнуу сапрауднай сталасцi. Паэт мае схiльнасць да жанру балады ("Балада аб 4 заложнiках", "Балада пра вока"). Цяжкiя выпарбаваннi, якiя выпалi на долю савецкiх людзей у гады В. А. вайны, паэт паказау у вершы "Над брацкай магiлай". Пахаванне забiтых савецкiх воiнау -- галоуны змест верша. У вершы гучыць смутак, душэуны боль, глыбокае пачуцце мужч. гора. Чалавеч. перажываннi з'яуляюцца высоiмi грамадзянскiмi пачуцямi. Героем верша з'яуляецца воiн-беларус. Яго вачыма успрымаюцца падзеi. Цыкл вершау "Новая кнiга” А. К., напiсаных у 60-е вызначаецца фiласофскiм зместам. Роздум i шырокiя абагульненнi -- характэрныя рысы лiрiкi гэтага часу У вершы "спакойнага шчасця не зычу нiкому” усяго 12 радкоу (1961). Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якiм жыве абывацель. Свой погляд паэт высказвае у пачатку верша, дае абагульненнi пазiранняу над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыуна змагацца за яе; шчасце не прыходзiць само. У вершы "Я хаце абавязаны прапiскай” (1963) -- тут словам цесна, а думкам прасторна. I страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзiць маленства лiрычнага героя, "рэчы, што акружалi яго” Калыска, лыжка, глiняная мiска – усе гэта роднае i блiзкае. Пачатак верша гучыць як сыноуняя удзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лiрычн. героя надыходзiць момант падцвердзiць сваю вернасць i адданасць мацi, народу, Радзiме. Бiягра фiя аднаго чалавека улiваецца у бiяграфiю усяго народа. Апошняя страфа верша - адкрыты публiц. зварот ад iмя былога воiна.

 

Біяграфія Аркадзь Куляшоў

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,

Правай палавінаю,

Кухняю гаротнаю,

Скрухай калаўротнаю

На краю сяла, --

Чым ты толькі, родная

Хата, не была?

Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.

Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць:

 А сягоння ў змрочную

Хаты цішыню

Хлынулі святочныя

Гукі ўпершыню.

Не паны заехалі

З песняй, -- не ўпару, --

З музыкай, як некалі,

У госці к карчмару.

Не!.. Гуртка мастацкага

Тут вячрні збор –

Скокі заліхвацкія,

Самадзейны хор.

У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам – культурным цэнтрам мястэчка.

Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.

 З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,-- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,-- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А. Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », -- так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб'яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце « Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » -- так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » -- кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».

 

 

ПАЭМА А. КУЛЯШОВА «СЦЯГ БРЫГАДЫ»

Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хва-лявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады».

Галоўнымі героямі паэмы з'яўляюцца Алесь Рыбка, наводчык Мікіта Ворчык і камісар За-рудны, якога яны — Алесь Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся ас-татняя брыгада палягла ў баі.

Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўшай брыгады — «чэсць забітых усіх...»

Трэба сцяг рагпаваць,

Сцяг на глум і на здзек не пакіну.

Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свай-го камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы аба-вязак.

Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу.

У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гзтага не стаў, баючы-ся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў.

 Тым жа адказвалі воінам і старыя. На пра-цягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір. ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, адкуль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных.

Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Ім не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць. Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе воіну душу. Ад-нак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяб-роў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады.

Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям'я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг.

Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбача-ным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў вы-падкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад немцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыб-ка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Вор-чыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-дру-гое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перада-вой, дзе, калі не заб'еш ты, — заб'юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго.

Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаец-ца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.