Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта"

Камедыя "Пiнская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii. Значны ўплыў на стварэнне камедыi аказала паўстанне 1863-1864 гг., да якога В. Дунiн-Марцiнкевiч аднёсся насцярожана, з пункту гледжання шляхецкай дэмакратыi. Няма падстаў лiчыць яго актыўным удзельнiкам тых падзей, аднак яны не маглi не паўплываць на далейшы жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка. Больш за год В. Дунiн-Марцiнкевiч знаходзiцца пад следствам у мiнскай турме, а яго старэйшую дачку за ўдзел у паўстаннi саслалi ў Сiбiр. I таму камедыя рэзка адрознiваецца ад папярэднiх твораў (п'есы "Сялянка", паэмы "Гапон"). У ёй назiраецца ўжо iншы падыход аўтара да шляхты (учарашнiх бунтаўшчыкоў), да прадстаўнiкоў царскай улады — палiцэйскiх, судовых чыноўнiкаў, следчых. Цэлая армiя iх была прыслана ў Беларусь праводзiць палiтыку "православия, народности", палiтыку прышчаплення вялiкадзяржаўнай iдэi самаўладства. Дзеянне ў "Пiнскай шляхце" адбываецца ў адным з глухiх палескiх засценкаў Пiнскага павета, дзе ўсе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчаў" Iван Цюхай-Лiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што адзiн абазваў другога мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага ў суд. На разгляд справы ў закiнуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пiсарам Пiсулькiным. Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В. Дунiн-Марцiнкевiч уводзiць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якая ўспрымаецца як вострая пародыя на царскi суд. Кручкоў не судзiць, а камандуе, загадвае, адным словам, распараджаецца ў судзе, як яму толькi ўздумаецца. "Найяснейшая карона" пускае ў ход усе свае здольнасцi: корчыць сур'ёзную фiзiяномiю, адзiн вус ставiць угору, а другi — унiз, спасылаецца на неiснуючыя законы, указы, дапускае такiя сцвярджэннi, ад якiх у вачах цёмна робiцца. Так, ён сцвярджае, што iмператрыца Лiзавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 г., у той час як сам герой дзейнiчае ў 60-х гг. XIX ст. Па Кручкову, у красавiку налiчваецца 49 дзён, у вераснi - 75, у кастрычнiку - 45. I гэту бязглуздзiцу з увагай слухае шляхта (былое рыцарства польскiх каралёў i феадалаў). Яна нават прыходзiць у захапленне ад юрыдычных здольнасцей прыстава. Гэтым аўтар высмейвае не толькi тупасць, нахабства, самавольства Кручкова, але i невуцтва, адсталасць правiнцыяльнай шляхты, якая нават не ведае летазлiчэння, веку i году, у якiм жыве. На думку В. Дунiна-Марцiнкевiча, шляхта перарадзiлася ў саслоўе, якое толькi аддалена (хутчэй па прэтэнзiях i амбiцыях) нагадвае панства. На самой жа справе яна ўяўляе безнадзейна адсталае, iнертнае асяроддзе; часам шляхцiц жыве горш за селянiна. I гэта кансерватыўнае, ганарыстае "асяроддзе" служыла ў часы рэакцыi апорай царскага самаўладства i такiх яго "дзеячаў", як прыстаў i пiсар. Панаванне кручковых i пiсулькiных толькi i магчыма сярод забiтай, цёмнай, але ганарлiвай шляхты. Прыстаў, надзелены ўладай, сярод шляхты не лiчыць патрэбным нават захоўваць знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi драку, а не баранiлi, — па 9-цi рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не бачыла, — па 3 рублi". Кручкоў наскрозь бачыць закасцянелую, пыхлiвую шляхту i скарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзiць з яе кiшэняў грыўны, рублi i чырвонцы. Аднаму з шляхцiцаў ён прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ён тым самым здзiрае з яго апошнiя грошы. Цёмныя ж пiнчукi так бароняць свой шляхецкi гонар, што гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькi пазбегнуць лоз на голай зямлi. Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэбуе сушанымi грыбамi, рыбай, мёдам, зайцамi. "За добры гасцiнчык" найяснейшая "карона" згаджаецца дапамагчы закаханым Грышку i Марысi. У канцы камедыi Кручкоў сутыкае шляхцiцаў Альпенскага i Статкевiча, каб яшчэ раз прыехаць за спажываю, спадзеючыся на новае "жнiво". Вобраз Кручкова пададзены ў п'есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна ў фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў, тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусть выступят вперод", "в пользу врэменнага прысуцтвiя". Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца пiсар Пiсулькiн. Ён, як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцiкi (грошы) самi ў карман лезуць, не нада i рук выцягваць". В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна выкрыў царскае чыноўнiцтва Расii (асноўную палiтычную апору расiйскага самадзяржаўя), для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п'янства. Напэўна, па гэтай прычынё ў 1890 г. вiленскi губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыi. I толькi ў 1918 г. выдатны твор В. Дунiна-Марцiнкевiча ўбачыў свет.

 

 

 

Гуманістычны пафас паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча "Гапон"

Першыя творы В. Дунiна-Марцiнкевiча былi вытрыманы ў духу сентыменталiзму. Для iх характэрна iдэалiзаванае адлюстраванне жыцця вёскi, пiльная ўвага да душэўных перажыванняў герояў, заклiк да чалавечнасцi, стварэнне вобразаў добрых памешчыкаў. Аб гэтым сведчыць i раннi твор пiсьменнiка — паэма "Гапон". Заснаваная на праўдзiвым здарэннi, паэма раскрывае калiзii кахання маладога селянiна Гапона да Кацярыны. Складаецца твор з 4 раздзелаў-песень, у якiх раскрываюцца разнастайныя аспекты жыцця герояў. Найбольш яркi — першы раздзел, дзе апiсваецца вечарынка ў карчме. Сярод прысутных найбольш вылучаецца Гапон, "зух дзяцiна", якi ўмее не толькi хораша танцаваць, але i "пастаяць за сваiх": ён не хаваецца, а з калом у руках баронiцца ад аканомавых паслугачоў. Гэтым учынкам В. Дунiн-Марцiнкевiч падкрэслiў смеласць, рашучасць характару Гапона, яго ўменне выступiць у абарону сяброў i сваёй чалавечай годнасцi. У другiм раздзеле, iдэя якога выказана эпiграфам "над сiратою бог з калiтою", расказваецца пра жыццё Кацярыны пасля таго, як Гапона за бунт, непакору i агiтацыю сярод сялянскай моладзi супраць рэкрутчыны аддалi ў салдаты. Працавiтую, кемлiвую, здольную дзяўчыну ўпадабаў аканом — заядлы прыгоннiк, хлуслiвы i амаральны чалавек. Пра паклёп на Гапона, узведзены бессаромным аканомам, даведваецца старая панi. Яна выганяе аканома з маёнтка i здае яго ў рэкруты, а Кацярыну забiрае ў двор пакаёўкай, дзе тая навучылася чытаць i пiсаць. У наступных раздзелах расказваецца пра Гапона, прыродны розум, дасцiпнасць якога дазволiлi яму — сыну прыгоннай сялянкi — даслужыцца да афiцэра i стаць па сутнасцi дваранiнам. Гэтым самым В. Дунiн-Марцiнкевiч заклiкаў сялян не ўхiляцца ад воiнскай службы, паказваў, што кожны сумленны i працавiты чалавек можа дасягнуць высокiх чыноў i званняў. Вярнуўшыся дамоў, герой паэмы просiць у панi блаславення на шлюб. Панi дае сваю згоду:

А панi - не панi, мацi!

Маўляў роднаму дзiцяцi,

Прыгожы пасаг дала,

Радасна слёзку ўранiла,

Маладых благаславiла,

Сама к вянцу павяла.

Дабро, такiм чынам, перамагае зло. Заканчваецца паэма сцэнай вяселля, якое аўтар апiсвае дасканала, вельмi каларытна i падрабязна. Канфлiкт памiж сялянамi i панамi, як бачна з паэмы, вырашаецца шляхам усталявання гарманiчных, гуманных адносiн памiж iмi. Вiну ж за душэўную чэрствасць, жорсткасць, цяжкае становiшча сялян аўтар ускладае не на паноў, а на iх паслугачоў — аканомаў (дарэчы, у п'есе "Сялянка" такiм з'яўляецца аканом Выкрутач, паўнапраўны гаспадар у маёнтку Лятальскага). Паэма "Гапон" вылучаецца майстэрствам В. Дунiна-Марцiнкевiча ў паказе сялянскага побыту, добрым веданнем, вуснай народнай творчасцi i ўменнем арганiчна ўвесцi яе ў твор у выглядзе песень, прыпевак, трапных народных выслоўяў.

 

 

"Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча

На долю п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна i ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, якi быў душою аматарскага калектыву i ўдзельнiчаў у многiх яго пастаноўках, з сiмпатыяй адносiўся да герояў "Iдылii". Менавiта ў гэтым спектаклi ён блiскуча выконваў ролю селянiна Навума — самабытнага, яркага i таленавiтага чалавека, захавальнiка духоўных традыцый. Гэта роля прынесла В. Дунiну-Марцiнкевiчу вядомасць i папулярнасць i як акцёру, i як пiсьменнiку. Пазней iмя i прозвiшча любiмага вобраза сталi лiтаратурным псеўданiмам аўтара. У аснове сюжэта п'есы — актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна i пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага — легкадумнага маладога пана, якi большую частку часу праводзiць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў. У хуткiм часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юлiяй i закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юлiяй i яе бацькам герой п'есы па-iншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лiчачы, што ў iх добрыя сэрцы i што яны здольныя на высокiя пачуццi i высакародныя ўчынкi. Лятальскi прапануе дзяўчыне руку i сэрца, клянецца быць клапатлiвым бацькам для сялян. "Хачу iх любiць, i каб яны мяне любiлi...", — усклiкае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлiя — пераапранутая паненка, якая сваiмi дзеяннямi вырашыла змянiць погляды Лятальскага на сялян i свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунiн-Марцiнкевiч, такiм чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлiвага пана, якi ўжо не прагне паездкi за мяжу, а хоча жыць на ўлоннi прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай iдылii Лятальскага i Юлii В. Дунiн-Марцiнкевiч змог разгарнуць шырокую карцiну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя i праўдзiвыя характары прадстаўнiкоў народа. Сапраўдным героем твора стаў Навум Прыгаворка — чалавек разумны, кемлiвы, дасцiпны. Ён выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становiшча, але пры гэтым ведае сабе цану i не губляе пачуцця ўласнай годнасцi. У творы шырока выкарыстоўваюцца народныя песнi, прыказкi, прымаўкi i фразеалагiзмы: Да бога высока, да пана далёка. Ад лiха — цiха, а дабра не чуваць. Цягаў воўк, пацяглi воўка. Ранняя птушка крылкi цярэбiць, а позняя — вочы працiрае. Абяцанка цацанка, а дурному радасць. Хто каго любiць, той таго чубiць. I сцены маюць вушы. Што напiшаш пярцом, то не вырубiш тапарцом. Пiй, ды розуму не прапiй. Укладзеныя ў вусны Навума, гэтыя выслоўi не толькi вызначаюць сцiсласць, лаканiчнасць, вобразнасць i каларытнасць сялянскай мовы, але i набываюць сацыяльнае гучанне: простаму чалавеку цяжка жывецца, яго многiя крыўдзяць; пiць гарэлку трэба з розумам; грошы ў жыццi адыгрываюць не апошнюю ролю i iнш. Вобразам Навума аўтар адстойваў права на паказ у лiтаратуры ў якасцi галоўнага героя селянiна i тым самым змагаўся за дэмакратычную, народную лiтаратурў. У п'есе "Iдылiя", якая спалучае ў сабе рэалiстычныя i iдэалiстычныя рысы, па-майстэрску дасканала вымалеваны вобразы сялян i паноў. Распрацоўка вобразаў сялян (яны, у адрозненне ад паноў, размаўляюць па-беларуску) шмат у чым прадвызначыла далейшае паглыбленне пiсьменнiка ў беларускi матэрыял.

 

 

Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта. Характарыстыка дзеючых асоб п'есы. Мова персанажау.

Увагу В.Д.-М. прыцягваюць паблемы, звязаныя з падзеямi пачатку 60-х гг. -- рэформа 1861г., паустанне 1863г. У камедыi "Пiнская шляхта” пiсьменiк выступае з рэзкай крiтыкай царскага чыноунiцтва i шляхты. Тэму камедыi падказала жыцце. Пасля паражэння паустня 1863г. чыноунiцтва стала паунауладным гаспадаром на Беларусi, яно ажыццяуляла уладу жорсткiм i бессаромным чынам.

 

Пiсьменнiк вызначыу жнр "П. ш.“ – “фарсвадэвiль у адной дзеi”. Фарс i вадэвiль -- разнавiднасцi камедыi. Фарс -- невялiкая п'еса з прыемамi грубага камiзму, з моцнымi перавялiчваннямi. Такi характар маюць сцены суда, дзеяннi Кручкова. Вобраз Крчкова пададзены у сатырычным плане. У вобразе Кручкова пiсьменнiк паказау усё характэрнае для царскага чыноунiцтва: свавольства, грубасць, п'янства. У "П. ш.” ёсць адзнакi вадэвiля -- легкай камедыi, пабудаванай на займальным сюжэце, любоунай iнтрызе з песнямi-куплетамi. Такi характар мае сцена кахання Грышы i Марысi, смешнае заляцанне да Марысi 60-гадовага кавалера Куторгi. У сцэнах пераважае гумар, нярэдка адчуваецца вострая iронiя. Пiсьменнiк паказвае пустую фанабэрлiвасць, абмежаванасць ваколiчнай шляхты.

У п'есе не даецца прамой характарыстыкi герояу. Але яна выразна выяуляецца праз паводзiны i размовы дзеючых асоб. Героi камедыi учэпiста трымаюцца за свае "дваранскае” званне, адстойваюць яго, нават кулакамi, дапускаючы знявагу над сабой, аддаючы чыноунiкам-кручкатворам усе незапашанае дабро.

Цiхан Пратасаiцкi i Iван Лiпскi -- людзi духоуна аблiнава ныя. Яны нецiкавыя i як чалавечыя iндывiдуальнасцi. У iх характарыстыках падкрэслена адно: яны упарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваiх дзяцей Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны чалавек". Ён не паузбалены пачуцця гумару, досцiпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далiкатнымi манерамi. Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi, умее спяваць любоуныя рамансы, хiтрэйшы за астатнiх. Маючы 60-i гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай Марысi, згаджаецца нават "крыва прысягнуць” супраць Лiпскага, каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку. Але стары залетнiк трапляе у недарэчнае становiшча. Яго заляцаннi з пагардай адхiляе Марыся.

У пiсьменнiка адносiны да прадстаунiкоу пiнскай шляхты не адназначны: ён кпiць i пацяшаецца з iх недарэчнай прэтэнзii да дварянства, але ён бачыць у iх сялян-хлебаробау, якiя самi працуюць на зямлi, самi здабываюць сабе хлеб, ён малюе iх у гумарыстычным плане, паказвае, што гэтыя людзi не паузбаулены жыццевай мудрасцi.

 

Кручкоу, якi прыязджае на разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага, паводзiць сабе нахабным чынам, дзейнiчае ад iмя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемiлайсцiвейшыя царскiя указы". Паводзiны Кручкова сярод шляхты -- з'едлiвая пародыя на правасуддзе. Не паспеу ён пачаць "разбiрацельства", а ужо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоу добра ведае натуру цемнай шляхты i упэунены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бiтым лазой. Нахабству i цынiзму Кручкова няма межау. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамi i штрафамi шляхты што не лiчыць патрэбным захоуваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яуляе вiнаватым тых, хто нi якiх адносiн да справы не мае.

У знешнiм аблiччы Кручкова вiдаць камiчнае завастрэнне. Аутар звяртае увагу на яго доугiя вусы. Кручкоу -- вобраз гратэскавы . У iм сабрана самае характэрнае для царскага чыноунiцтва. Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам шляхты -- якiя менш "хварэюць на шляхецтва". Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за усе яны ставяць свае шчасце, свае пачуццi. Грышка i Марыся – станоучыя героi камедыi. Яны пратэстуюць супраць устарэлых поглядау i звычаяу. Маладыя людзi успрымаюць недарэчнасць старых саслоуных традыцый не столькi разумам колькi сэрцам. Яны яшчэ не узнiмаюцца да усвядомленага пратэсту супраць аджыушых форм жыцця. Свае шчасце хочуць уладзiць з дапамогай станавого прыстава якога задобрываюць хабарам.

Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра Грiшку), "сабака” (пра Лiпскага). Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.

 

 

Характарыстiка творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча. Культурна-асветнiцкая дзейнасць пiсьменнiка.

Уся лiт. дзейнасць Д.-М. дзелiцца на да- i паcлярэформенную. Лiтаратурная дзейнасць Д.-М. дарэформеннага часу працякала ва умовах разлажэння прыгоннiцтва i развiцця новых капiт. у абстаноуцы уздыму у краiне сялянск. руху i грамадска-палiтычн. барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Д.-М. -- камедыя "Сялянка". У ёй асноунае месца адведена паказу узаемоадносiн пана i селянiна. Затым Д.-М. пiша вершаваныя аповесцi "Гапон” i "Вечарнiцы". Вершаваная аповесць -- гэта асноуны жанр дарэформ. творчасцi пiсьменнiка. У вершаванай аповесцi сялянству адводзiцца галоунае месца, i разлiчана яна, галоуным чынам, на сялянскага чытача. Дарэформ. творчасць Д.-М. супярэчлiвая. Праудзiвы паказ асобных з’яу народн. жыцця, маляунiчае апiсанне вясковых звычаяу i образоу, умелае выкарастанне фальклору -- усе гэта мела станоучае значэнне у творчасцi пiсьменнiка. Разам з тым, у дарэформ. творчасцi Д.-М. можна знайсцi вобразы i малюнкi, у якiх прыхарошваецца тагачасная рэчаiснасць, iдэалiзуецца патрiархальна-вясковы уклад. У гэтым выяуляюцца рэакцыйныя рысы творчасцi Д.-М. Паслярэфарм. уздым 80-х гадоу станоуча адбiуся на лiтаратурн. i грамадск. дзейнасць пiсьменнiка. Ён напiсау шмат новых творау па матэрiалам бел. жыцця. Нажаль, з багатай лiтарат. творчасцi Д.-М. паслярэформ. часу захавалiся усяго толькi 2 п'есы i некалькi вершау. Драматычныя творы складаюць лепшае, што мы маем у лiтаратурнай спадчыне пiсьменнiка. Яны не страцiлi сваёй каштоунасцi i у наш час. Белар. драматургiя знаходзiлася у той час у зародкавым стане. Д.-М. з'явiуся адным з яе пачынальнiкау. Побач з лiтар. дзейнасцю Д.-М. праводзiу вялiкую культурна-асветнiцкую працу. Ен актыуна удзельнiчау у аматарскiх тэатральных гуртках, наладжвау спектаклi, лiтаратурныя вечары. Першая яго пастаноука п'есы "Сялянка” адбылая у Мiнску у 1952 г. пры удзеле аутара. Д.-М. быу прыхiльнiкам пашырэння асвета сярод народа. Пiсьменнiк прымау актыуны удзел у арганiзацыi народных школ. На уласныя сродкi ен заснавау у Люцынцы школу для вясковых дзяцей. У гэтай школе сам Д.-М. i яго дачкi вялi заняткi. Па яго iнiцыацiве было адкрыта некалькi пачатковых школ у Мiнску. Пiсьменнiк змагауся за свабоднае развiцце бел. мовы i лiтарат за навучэнне народнай мове. “ Наш сялянскi народ, ” - гаварыу ен, -“ мае права на навучэнне на роднай мове, так, як да нябеснага хлеба".

 

Пан і селянін у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча

Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XIX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.

У сваіх творах пісьменнік ставіць і спрабуе вырашыць актуальную для таго часу праблему пана і мужыка. Ён марыў, каб адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі грунтаваліся не на прыгоннай залежнасці, а не брацкім паразуменні, швазе, былі такімі, якімі, здавалася яму, яны з'яўляліся ў даўнія, старыя часы. У вершаванай аповесці "Вечарніцы" гэты свой грамадскі ідэал пісьменнік увасабляе ў вобразе князя Грамабоя - добрага, спагадлівага гаспадара, клапатлівага апекуна сваіх падданых. Грамабой мала чым адрозніваецца ад простых людзей, ён нават ходзіць у лапцях, а затым жэніцца з сялянскай дзяўчынай - сірацінкай Касяй. Зразумела, ідэал пісьменніка быў утапічны, неажыц-цявімы. Памешчыкі - гаспадары жыцця - не маглі перарадзіцца, стаць абаронцамі народных інтарэсаў, як бы таго ні хацеў пісьменнік, як бы ён ні намагаўся ўздзейнічаць на іх сваімі творамі.

Глыбока сомпатьізуючы селяніну, імкнучыся дапамагчы яму, палешныць яго жыццё, В. Дунін-Марцінкевіч у ранняй творчасці не ішоў далей намеру дабіцца болын гуманных адносінаў да народа, даць сялянскім дзецям магчымасць вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове. У вясковых аповесцях і ў некаторых творах на польскай мове("Благаславёнаясям'я", "Літаратарскіяклопаты", "Люцынка...") Дунін-Марцінкевіч светлымі фарбамі малюе паноў і паненак, якія спрабуюць неяк узняць ду-хоўны ўзровень сялян. У вершаваным апавяданні "Бла-гаславёная сям'я" ўзорам такой дабрачыннасці і гуманнасці з'яўляецца маладая дзяўчына Аліса. Добрым словам, парадаю дапамагае яна бедным людзям, і тыя называюцьяе "збавіцелькай", "дабрадзейкайсвятою". У паэме "Гапон" аўтар паказвае чулую пані, якая не ла-кідае ў горы бедную і пакрыўджаную сірату Кацярынку, бярэ яе пад сваю апеку і вучыць чытаць і пісаць.

Прыглядаючыся да жыцця, Дунін-Марцінкевіч заўважаў, што, насуперак яго жаданням і асабістым намаганням, грамадскія норавы не паляпшаліся, а, наадварот, лагаршаліся. Пісьменнік пакуль што не страціў веру ў магчымасці перавыхавання паноў, але яна слабела. На яго думку, добрых паноў і магнатаў на свеце ; стала мала, "днём з запаленай свечкай трэба шукацьіх". Больш якраз такіх, "што ў злоце жывучы, мыюць душы свае ў балоце".

У асобных выпадках Дунін-Марцінкевіч ідзе за ходам жыцця. Шсьменнік адзначае, што бедняку ўсю-ды нялёгка жывецца: і ў горадзе "з вакон скрыўле-ных хацінак дзівіцца галота", і ў вёсцы мужык, "гаруючы цяжка, рэдка калі сыты>. Аб цяжкай і няўдзячнай паднявольнай працы селяніна дае падставу меркаваць праўдзівая замалёўка вясковага жыцця з вершавана-га апавядання "Літаратарскія клолаты": Там гудзе машына, Млын фурчыць няспынна, Селянін падданы Хлеб малоціць пану. Пыл віецца, точыць Вушы, нос і еочы, Горла забівае, На твар асядае. I грызе за шыю, А сяляне тыя Шлюць праклён з-пад носа, Пазіраюць скоса, Што жывеш іх працай Сыты ў палацы.

Дунін-Марцінкевіч схіляецца ў сваіх вершаваных аповесцях да зусім пэўнага і бескампраміснага прызнання, што селянін з'яўляецца чалавекам шчодрай душы, чулага сэрца, светлага розуму. Якраз тады, калі паэт працаваў над вясковымі аповесцямі, у адрас беларускага мужыка багата сьшалася абразлівых слоў з боку рэакцыйных польскіх і рускіх літаратараў. Селяніна спрабавалі паказаць гранічна абмежаваным і тупым.

Насуперак рэакцыйным поглядам на беларускага селяніна, мужык у творах Дуніна-Марцінкевіча паказ-ваецца чалавекам прывабным і цікавым. "Горды, смелы, зухдзяціна, за сваіх умеў стаяць", - такім паўстае сялянскі хлопец Гапон, герой яго аднайменнай паэмы. Шсьменнік не бачыць у грамадстве справы і працы, з якімі не справіўся б селянін. Той самы Гапон, што быў першым на вечарынках, у арміі стаў афіцэ-рам, "чыноў, почасцей нажыў". Такія шчаслівыя вы-падкі здараліся, вядома, вельмі рэдка. Дзверы ў шы-рокі свет перад сялянскімі дзецьмі былі амаль што наглуха зачынены. Але, паказваючы свайго героя афі-цэрам, надзяляючы яго прывабнымі рысамі характару, Дунін-Марцінкевіч лічыў селяніна духоўна і інтэлектуальна ніколькі не горшым за пана. А ў маральных адносінах ставіў сялян непараўнальна вышэй за па-ноў, імкнуўся бараніць іх ад несправядлівых і здзеклівых нападкаў.

 

3 глыбокай сімпатыяй расказвае аўтар у аповесці "Купала" аб высакароднасці простай сялянскай дзяўчыны Агаткі, якая адхіліла каханне паніча, калі заўва-жыла няшчырасць у яго паводзінах. Яна не паквапілася на багацце і аддала перавагу хлопцу "ў мужчынскім стане". А якой з'едлівай іроніяй прасякнута ў аповесці аўтарская характарыстыка панскіх і княжацкіх жо-нак, няверных, лянівых, негаспадарлівых:

Вось княжава жонка такога наварыць

Не раз мужу піва, так надакучае,

Што ён сваю долю часта праклінае.

А паньская ж жонка? - і та не святая!

Як мужык із хаты - яна запрашае

Дзецюкоў у хорам - галубіць, частуе

I мужаву працу наліха марнуе!

Затое простая вясковая жанчына і "для мужыка верна", і ў адносінах да людзей, такіх жа беднякоў, чулая, добрая, шчырая.

Паэтызацыя народнага жыцця і побыту, услаўлен-не станоўчых духоўных якасцяў людзей працы азна-чала развіццё здаровай і вельмі плённай тэндэнцыі ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча.

 

 

 

Крытыка царскіх чыноўнікаў у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта"

"Пінская шляхта" - першая беларуская камедыя сатырычнага зместу. Значны ўплыў на стварэнне п'есы аказала паўстанне 1863-1864 гадоў, паражэнне якога В. Дунін-Марцінкевіч перажываў вельмі балюча.

Дзеянне- адбываецца ў адной з самых глухіх ваколіц беларускага Палесся, сярод балот Пінскага павета. Дзве сям'і пасварыліся паміж сабой. I ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага му-жыком. Пінскі шляхціц не можа дйраваць такую "смяротную" крыўду. Пад пагрозай апынулася і каханне дзяцей названых шляхціцаў - Грышкі і Марысі. У гэты закінуты мядзведжы куток прыязджае на разгляд судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Шсулькіным. Збіраецца ваколічная шляхта, і "судовы чалавек" пачынае расследаванне "крымінальнай справы аб пабоях". Затым абвяшчаецца прыгавор, які тут жа адмяняецца, таму што абодва бакі далі дрыставу немалы хабар.

 

Паколькі асноўнай тэмай п'есы з'яўляецца крытыка царскага суда, пастолькі дзейнай асобай у ёй высту-пае судовы чыноўнік - станавы прыстаў Кручкоў.

Кручкоў - тыповы вобраз прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Ён усякую судовую справу разглядае з пункту гледжання асабістай нажывы, як "харошае жніво". Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай вы-светліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заў-сёды судзіць у сваю карысць. Для яго не існуюць такія паняцці, як справядлівасць, сумденнасць, чалавекалюбства. Трапную характарыстыку атрымоўвае ён ужо ў пачатку п'есы. Героя няма на сцэне, але дра яго ўжо складваецца пэўнае ўяўленне як пра хабарніка. " Абдзярэ, як ліпку", - гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі. "У яго і рукі даўжэйшыя. Чырвонае - бедае ўсё перадзелае", - гаворыць пра яго Куторга. "Дзе ўнадзіцца юрыста, вымеце хату дачыста", - спявае той жа Куторга ў куплетах.

Пры стварэнні вобраза Кручкова аўтар карыстаецца прыёмам пераўвелічэння. Такі прыём дазваляе пісьменніку зрабіць вобраз прадметам усеагульнага емеху. Цяжка паверыць, што Кручкоў не ведаў, колькі ў месяцы дзён, у які час ён жыве. У час судовай справы ён выказвае такія "ісціны", якія можа абвергнуць дзе-сяцігадовае дзіця. Па словах Кручкова, у месяцы каст-рычніку - 45 дзён, у красавіку - 49, у сакавіку - 69. Ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 годзе, у той час як сам дзейнічае ў 60-х гадах XIX стагоддзя. I гэтую бязглуздзіцу слухае шляхта - былое рыцарства польскіх каралёў і феадалаў. Яна нават прыходзідь у захапленне ад юры-дычных здольнасцяў прыстава. Гэтым аўтар высмен-вае не толькі тупасць, нахабства, самавольства царскіх чыноўнікаў, але і абмежаванасць шляхты, яе невуцтва, якое так на руку хціваму Кручкову. Той наскрозь ба-чыць закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грошы.

Мова Кручкова характарызуе яго як чалавека абмежаванага, тупога. У час выканання службовых абавязкаў яна насычана мноствам юрыдычных тэрмінаў, спецыфічнымі словамі і выразамі, канцылярызмамі, Ён блытае рускія і беларускія словы. Тэта мова некультур-нага, малапісьменнага і абмежаванага чалавека. У другім выпадку, калі Кручкоў не вядзе следства, а размаўляе з сялянамі, яго мова іншая. Ён размаўляе на чыста бела рускай мове, гэта мова звычайнага селяніна, толькі па сэнсе вызначаецца непрыкрытым крывадушдіам.

Кручкоў можа быць і жартаўніком, можа і выпіць, і патанчыць, і ў лад сказаць. Маральная сапсутасць у ім пачынаецца з хабарніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм, бюракратыя, сістэма, якую і выкрыўпісьменнік праз вобраз Кручкова.

Двайніком свайго непасрэднага начальніка, яго вер-ным слугою і надзейным памочнікам з'яўляецца пісар Пісулькін. Ён, як і Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. 3 вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: "Харашо быць шсьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць". В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна па-мастацку дас-канала і знішчальна выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі, для якога характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, гру-басць, свавольства, невуцтва, п'янства. Напэўна, па гэтай прычыне ў 1890 годзе віленскі губернатар рашуча запра-тэставаў супраць друкавання камедыі. I толькі ў 1918 го-дзе выдатны твор В. Дуніна-Марцінкевіча ўбачыў свет.

 

 

 

Кручкоў - тыповы прадстаўнік царскай сістэмы чыноўнікаў (па камедыі "Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча)

Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.

Вобраз Кручкова пададзены ў востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца да камічнага пераболь-шання, калі паказвае, як Кручкоў ажыццяўляе "пра-васуддзе", як ён выносіць прыгаворы. Чытаючы цар-скія ўказы і законы, ён дапускае скажэнні: "акцябра 45-га чысла", "сенцябра 75-га дня" і іншыя. Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прыня-та шляхтай за чыстую праўду. Нават у знешнім абліч-чы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. "Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус колам угору стаў, - гаворыць Грышка. - Будзе вазня".

Кручкоў - вобраз гратэскавы. У ім пісьменнік саб-раў і паказаў усё самае характэрнае для царскага чы-ноўніцтва: свавольства, хабарніп?ва, грубасць, п'янства. I мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з судо-вых дакументаў: "лічнасць падвяргаецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прэступленне, Сібірам пахне" і г. д.

iнская шляхта" - значнае дасягненне беларускай драматургіі XIX сгагоддзя. Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне, карыстаецца папулярнасцю ў гледача.

 

 

ТЭМА БАЦЬКОЎ I ДЗЯЦЕЙ У КАМЕДЫІ В. ДУЮНА-МАРЦІНКЕВІЧА «ПІНСКАЯ ШЛЯХТА»

Побач з асноўнай тэмай — выкрыццё царскай судовай сістэмы — В. Дунін-Марцінкевіч у «Шнскай шляхце» закранае і іншыя тэмы. Адна з іх — тэма бацькоў і дзяцей. Гэта спрадвечная тэма. Яна прысутнічала ў творчасці пісьменні-каў, якія жылі да В. Дуніна-Марцінкевіча, якія жылі ў адзін з ім час, яе не абыходзяць і на-шыя сучаснікі.

Прадстаўнікі новага пакалення ў камедыі — Грышка і Марыська. Яны — дзеці збяднелых шляхцічаў. Маладыя людзі кахаюць адно ад-наго, даўно ўжо мараць пажаніцца. Але вось бяда: бацькі іх раптам пасварыліся з-за таго, што адзін другога абазваў мужыком. Сварка за-вязалася ў такі моцны вузел, што каб развя-заць яго і вырашыць, хто правы, а хто вінава-ты, у мястэчка едзе з воласці станавы прыстаў.

Здавалася, у Марыські і Грышкі няма ніякіх шанцаў на жаніцьбу — сварка бацькоў перадасца і ім. Але на самой справе гэта не так. I Мары-ся, і Грышка лічаць сваіх бацькоў дзівакамі, смяюцца і асуджаюць прывязанасць бацькоў да шляхецкага звання, якое ім нічога не дае.

 

Для Грышкі ж і Марысі шляхецтва — нішто, гэта проста «хвароба» іх бацькоў. «Што гэта за дур напаў на бацькоў? — гаворыць дзяўчы-на. — ІГяныя завяліся да пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам пра тое гаруем і ныем». Грышка пра адносіны свайго бацькі з Марысіным кажа, што бацькі «індычацца».

Грышка і Марыся ўпэўненыя, што ніякая сварка бацькоў не паўплывае на іх адносіны. А калі бацька ўсё ж не дасць згоду на жаніць-бу — дзяўчына гатова на самае страшнае:

Няхай бацькі лаюць, мучаць, I Ні з кім другім не зручуся. Калі з ім мяне разлучаць, Я ў Прыпяці ўтаплюся.

Гэтыя словы ў вуснах Марысі гучаць як пра-тэст новага пакалення супраць старых погля-даў і звычаяў.

Чытаючы твор, мы бачым, з якой любоўю адносіцца В. Дунін-Марцінкевіч да Грышкі і Марысі, як услаўляе іх адданасць адно аднаму І з якой павагай і гонарам ставіцца да іх імкненняў змагацца за сваё шчасце.

Канешне, Грышка і Марыся далёка не рэ-валюцыянеры, якія пратэстуюць супраць ад-жыўшага ладу і заклікаюць гэты лад знішчыць разам з яго ўстарэлымі поглядамі. Героі В. Ду-ніна-Марцінкевіча занадта маладыя, ды і час яшчэ не прыйшоў. Іх пратэст не выходзіць за рамкі сям'і. Але і гэта ўжо сведчыць пра тое, што жыццё патрабуе новых адносін паміж людзьмі.

 

 

СУПЯРЭЧЛІВЫ ХАРАКТАР АДНОСІН В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА ДА ПРЫГОННАГА ЛАДУ Ў ПАЭМЕ «ГАПОН»

Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.

Усё гэта паказаў у сваёй паэме Дунін-Мар-цінкевіч. Аднак, прачытаўшы твор, нельга ад-назначна адказаць на пытанне, як адносіцца да прыгоннага права аўтар. 3 аднаго боку — і гэта найперш кідаецца ў вочы — В. Дунін-Мар-цінкевіч асуджае прыгонны лад, бачыць у ім шмат заганнага, нечалавечага, несправядліва-га. Гэта асабліва праяўляецца ў адносінах аў-тара да рэкрутчыны. В. Дунін-Марцінкевіч на баку галоўнага героя паэмы Гапона і іншых сялянскіх хлопцаў, якія не хочуць адрывац-ца на доўгія гады ад зямлі і ісці служыць цару. Адмоўнае стаўленне аўтара да прыгонніцтва відаць і з адносін сялян да сваіх прыгняталь-нікаў — паноў. Пра тое, што аўтар сімпатызуе сялянам, а не аканому, сведчыць нават мова, якой апісвае ён сваіх герояў. Выклікае прыхільнасць і вобраз Кацярынкі — сялянскай дзяўчыны. Аўтар апісвае яе прыгажосць, усхваляе яе вер-насць каханаму. Пры гэтым В. Дунін-Марцінкевіч выкарыстоўвае словы з памяншальна-ласкаль-ным адценнем:

Кацярынка ж успляснула, На міленькага зіркнула, Хвіць! спаднічку распусціла, Тройчы запятпкам падбіла, Дробны ножкі выкідаець, Чаравічкі скрыпяць, А із вочак аж сіяець, Быццам іскры ляцяць.

Захапляецца пісьменнік таксама прыгажосцю, здароўем і сілаю сялянскага хлопца Гапона.

А вось пра паноў і тых, хто ім прыслугоўвае, аўтар, наадварот, гаворыць з гневам і крыўдаю, асуджае іх за сквапнасць, за прагу да лёгкай нажывы:

Кабы галодныя сабакі,

Так жыдоўскі лапсардакі

Лезуць к тпабе саранчой;

Пападзіся ж ім у когці,

Наўрад патпрафіш іх змогці,

Вытрабушаць карман твой.

3 другога боку, В. Дунін-Марцінкевіч апісвае дабрыню пані, яе спагаду да чужой бяды, захапляецца яе справядлівасцю.

Усё гэта можа прывесці да думкі аб супярэч-лівых адносінах пісьменніка да прыгоннага пра-ва. Але, на мой погляд, тут няма супярэчлівасці. Несумненна, што аўтар асуджаў прыгоннае пра-ва, быў незадаволены ім. Але ў яго была адна нязбыўная мара — зрабіць адносіны паміж па-намі і сялянамі роўнымі, давяральнымі, сяброўскімі. Адсюль і такая добрая пані. Аднак час паказаў, што ідэя В. Дуніна-Марцінкевіча аб роўнасці адносін паміж беднымі і багатымі была проста памылковай, утапічнай.

 

 

 

КРЫТЫКА ЦАРСКАЙ СУДОВАЙ БЮРАКРАТЫІ Ў КАМЕДЫІ В. ДУНІНА-МАРЦІКЕВІЧА «ПІНСКАЯ ШЛЯХТА»

Камедыя «Пінская шляхта» пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краі-не наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душы-лася любая дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся новага ўздыму прагрэсіў-ных сіл, была толькі тым і занята, што адсоч-вала любыя павевы бунтарства з мэтай назаў-сёды вытравіць у людзей дух непакорнасці.

Гэты час прыйшоўся на руку царскім пры-слугачам, чыноўніцтву і асабліва тым, хто пры-вык з усяго на свеце рабіць грошы, не звярта-ючы ўвагу на тое, сумленным ці несумленным шляхам гэтыя грошы зароблены.

Менавіта гэта — бессаромныя паводзіны цар-скай судовай бюракратыі — імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч.

Царскі суд і законнасць паўстаюць перад намі ў вобразе станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна, якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, — яго не-адольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не па-чаўшы «разбірацельства», Кручкоў ужо загадвае шляхце несці хабар: «Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе». За час, што цягнулася «разбірацельства», Кручкоў выцяг-нуў са сваіх падсудных усё, што толькі мог. За-гады даваць хабар гучалі з яго вуснаў часцей, чым якія іншыя словы.

Кручкоў — чалавек хітры. Акрамя таго, ён доб-ра ведае псіхалогію сваіх кліентаў — Пратасавіц-кага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх шлях-цічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. Але і гэта для іх не самая страшная абраза. Самае аб-разлівае, лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,— быць бітымі не на дыване, як таго заслуго-ўваюць сапраўдныя шляхцічы, а на голай зямлі.

Нахабства — вось яшчэ адна з асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой, забітас-цю, абмежаванасцю і запалоханасцю мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу, аб-салютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не заўважыць: «Па ўказу всеміласцівейшай гасу-дарыні Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893- га года і всеміласцівейшай Екацерыны Вялі-кай ад 23 сенцябра 1903-га года».

 

Паводзіны станавога прыстава — пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія людзі — хабарнікі, злодзеі, хітруны — вяршылі пра-васуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Мар-цінкевіча, і як пратэст была напісана камедыя «Пінская шляхта».

 

 

«А СУДДЗІ ХТО?»

П'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі.

Дзеянне ў камедыі адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Шнскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхцічамі. Двое такіх шлях-цічаў Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту «страшную абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы прыязджае станавы прыс-таў Кручкоў з пісарам Шсулькіным.

Каб болып яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якое ўспры-маецца як вострая пародыя на царскае права-судцзе. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загад-вае, адным словам — распараджаецца ў судзе, як толькі яму ўздумаецца. «Найяснейшая ка-рона» пускае ў ход усе свае хітрыкі: корчыць сур'ёзную фізіяномію, ставіць адзін вус угару^ а другі ўніз, спасылаецца на неіснуючыя зако-ны, указы, дапускае самыя неверагодныя сцвяр-джэнні. Калі паслухаць Кручкова, то ў краса-віку сорак дзевяць дзён, у верасні — семдзесят пяць, у кастрычніку — сорак пяць. I гэту бяз-глуздзіцу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдьганых здоль-насцяў прыстава. Аўтар высмейвае ў камедыі не толькі нахабства, цынізм, самавольства Круч-кова, але і адсталасць правінцыяльнай шлях-ты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і года, у якім жыве.

Аўтар падкрэслівае, што забітая, цёмная, але ганарлівая шляхта — ідэальнае асяроддзе для кручковых і пісулькіных.

Прыстаў, надзелены ўладай, нават не лічыць патрэбным захоўваць сярод шляхты знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякага дачынення да гэтай сваркі не мае: «Сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па дзевяці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па тры рублі».

Кручкоў добра ведае псіхалогію ганарлівай шляхты і выкарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзіць з яе кішэняў як мага болей гро-шай. Аднаму з шляхцічаў Кручкоў прысуджае дваццаць пяць лоз без дывана, на голай зямлі. Ведаючы, што такое пакаранне лічыцца му-жыцкім, прыстаў трапляе ў самую кропку. Цёмныя ж пінчукі, баронячы свой шляхецкі гонар, гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькі пазбегнуць кары на голай зямлі.

Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэ-буе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зай-цамі. «За добры гасцінчык» ён згаджаецца да-памагчы закаханым Грышку і Марысі.

У канцы камедыі Кручкоў спецыяльна су-тыкае шляхцічаў Алыіенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць па спажыву. Вобраз Круч-кова пададзены ў камедыі ў сатырычнай фор-ме. Пра гэта сведчаць знешні выгляд прыста-ва, яго мова, паводзіны. П'еса выклікае смех. Аднак пра гэты смех можна сказаць — смех скрозь слёзы. Аўтар твора імкнуўся праз камічнае па-казаць тое, што яго вельмі хвалявала — судо-выя парадкі. Менавіта па гэтай прычыне і ўзнік твор.

 

 

ВОБРАЗ НАВУМА ПРЫГАВОРКІ Ў П'ЕСЕ В.У. ДУШНА-МАРЦШКЕВІЧА «ІДЫЛІЯ»

Чытаючы «Ідылію», увесь час ловіш сябе на думцы, наколькі ведаў і любіў В.У. Дунін-Марцін-кевіч фальклор, Народнымі песнямі, прыказ-камі, прымаўкамі літаральна перапоўнены ўвесь твор. Чытаеш і захапляепіся веданнем аўтара народнай творчасці. Носьбітамі фальк-лору ў «Ідыліі» з'яўляюцца простыя сяляне, але найболыд — Навум Прыгаворка.

Навум служыць войтам у маёнтку пана Ля-тальскага. I ўсе ў акрузе ведаюць яго як май-стра і ахвотніка пагаварыць. А гаворыць ён пераважна прымаўкамі. Ведае іх столькі, што калі запісаць адну за другой, атрымаецца вя-лікая кніжка. Пра што ні загавораць, у Наву-ма ўжо гатова на гэты конт прымаўка. У ад-ной рэпліцы ён здольны выкарыстаць не адну, а некалькі прымавак. Вось як, налрыклад, гэта: «Вот табе на! За маё дабро да мяне ж набілі. Я яму добра раджу, а ен мяне ж лае. Эй, кум, кумі Знаш прымаўку: хоць кум, да сабака».

Ствараецца ўражанне, што Навум прыдум-вае іх на хаду. На самой справе — гэта вельмі назіральны чалавек, адораны здольнасцю ўсё прыкмячаць, заўважаць і запамінаць. А ўрэш-це — і прыдумваць. Бо кім жа, як не людзьмі, складзены творы вуснай народнай творчасці? Аўтар любіць свайго героя і разам з тым ня-злобна пацяшаецца з яго наіўнасці. Навум спадзяецца, што прыгажуня Югася выйдзе за яго замуж. Аднак, даведаўшыся, што Югася зусім не Югася, а панна Юлія, ён тут жа ады-ходзіць убок, бо ведае сваё месца.

Навум — паэт ад Бога, майстар слова, хоць і не мае адукацыі.

Сумна ад думкі, што ў наш час усе менш і менш сустракаецца такіх Навумаў. Людзі ад-рываюцца ад фальклору, забываюць яго. Праў-да, мне пашанцавала: я ведала такога чалаве-ка. I хоць іншыя ставіліся да яго як да нейкага дзівака, я па-сапраўднаму ім захаплялася. Але гэта ўжо іншая гісторыя...