Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Тэма рэвалюцыі ў апавяданні Цёткі "Прысяга над крывавымі разорамі"

На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў. Цётка быццам знарок была народжана для такога бурлівага часу, які стаў для яе творчасці зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — старонку мужнасці і барацьбы. Талент палымянай рэвалюцыянеркі выявіўся не толькі ў паэзіі, але і прозе (пераважна ў жанры апавядання). Першым празаічным творам Цёткі з'яўляецца алегарычнае апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі". Гэта невялічкая замалёўка з жыцця беднага і гаротнага селяніна Мацея нагадвае пракламацыю з выразна акрэсленай рэвалюцыйнай ідэяй — патрабаваннем права на зямлю і волю. Экспазіцыя апавядання даволі лаканічная. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай Мацей павінен працаваць на полі, бо болей няма каму. Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. І прыходзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. А яшчэ ж трэба адправіць доўг: "Мардасовічу — за лён, Бізуноўскаму — за пашу, а там і за бульбу плужы і плужы штодзень на адработках". Змарыўся Мацей, прылёг адпачыць і заснуў. І сніцца яму, што на яго палосцы "сабралася моц народу" (і маладыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны, і дзеці) і ўсе крычаць: "Вузка! Цесна! Мала!". Беднякі з натоўпу ставяць пытанне: "А скуль узяць? Скуль дастаць?". І ў адказ ім чуюцца галасы: "Глядзіце, во пра'сторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!". Сусед жа Мацея Астап запалохвае: "Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маеце права... Не дадуць, паб'юць...". Сярод натоўпу бачыць Мацей і трох сваіх сыноў, якія становяцца на калені і прысягаюць: "Мы дамо! Мы — сіла! Мы — праваі". Тры браты, якія сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея — не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: "Разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...". Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці. Гісторыя пацвердзіла гэта. Змест твора супадае з сённяшнімі рэаліямі. Нам, беларусам, адзінства і згуртаванасць неабходны, як сонца і паветра. Любую бяду лягчэй пераносіць разам. Ніхто не дапаможа нам у вырашэнні сацыяльных, эканамічных, экалагічных праблем, калі мы самі, усе разам, не дапаможам сабе. Прыйдзе час, і разоры гісторыі запоўняцца новым сэнсам. І не кроў і слёзы будуць сімвалізаваць гэты час, а ўрадлівая ніва, каласы якой будуць згінацца пад цяжарам зерня.

 

 

 

Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы ў творчасці Цёткі

Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка "Скрыпка беларуская" асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". І калі Ф. Багушэвіч хацеў адшукаць "такой вадзіцы ды з такой крыніцы, што як хто нап'ецца, дык вольным стаецца", то Цётка марыць "зярном пшаніцы ўпасць на ніўкі вёскі, зазалаціцца без мятліцы, даць хлеб смачнейшы трошкі". Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет. Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. "Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай", — прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы "Мора" (яго падзагаловак — "Рэвалюцыя народная"). Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.

Мора вуглем цяпер стала,

Мора з дна цяпер гарыць,

Мора скалы пазрывала,

Мора хоча горы змыць.

Раз'юшаная стыхія на моры — гэта барацьба паўстаўшых мас супраць самаўладства. І ніхто не можа стаць папярок народнаму гневу, які, як мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё гнілое, старое, струхлелае. У такой бясстрашнай барацьбе нараджаюцца героі-гіганты, для якіх лепш загінуць, чым адступіць, здацца.

Такі бой вякамі жджэцца,

Такі бой гігантаў дасць,

У такім бою толькі грэцца,

У такім бою толькі пасць.

Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускі народ стаіць на парозе сваёй свабоды, што яшчэ адзін націск — і падуць ланцугі.

Веру, братцы: людзьмі станем,

Хутка скончым мы свой сон;

На свет Божы шырай глянем,

Век напіша нам закон.

Магутнасць народа яна параўноўвае з каменем, з жалезам, а душу яго — з дынамітам, якому дастаткова адной іскрынкі, каб узарваць і знішчыць ненавісны лад. Верш, поўны аптымізмў і веры ў народную сілу, напісаны ў канцы 1905 г., калі рэвалюцыйны рух быў на ўздыме, і Цётка кідала свае вершы ў полымя рэвалюцыі, каб вышэй і ярчэй яно разгаралася.

Цяпер, братцы, мы з граніту,

Душа наша з дынаміту,

Рука цвёрда, грудзь акута,

Пара, братцы, парваць пута!

Асаблівым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", які апявае саму рэвалюцыю і адлюстроўвае падзеі крывавай нядзелі 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі паказаў, што цар і самадзяржаўе з'яўляюцца галоўнымі ворагамі народа. Верш расказвае і пра бясслаўную руска-японскую вайну, ў якой па віне цара "кроў ракамі льецца ў мора, салдат гіне там ад гора без кашулі і без хлеба". Разбуджаны расстрэлам студзеньскай дэманстрацыі, працоўны люд уздымаецца на барацьбу і патрабуе знішчэння "бюракратаў", антыхрыстаў, павешання цара. Сваёй палітычнай накіраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лістоўку (пракламацыю), што заклікала да ўсенароднага паўстання супраць цара і самадзяржаўя. Цётка добра разумела, што ў барацьбе з царызмам працоўныя Беларусі не павінны быць ізаляванымі, што дабіцца перамогі можна толькі ў еднасці з іншымі народамі. У вершы "Суседзям у няволі" паэтэса звяртаецца да брацкіх народаў, якія таксама пакутуюць у няволі, з заклікам узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікаў: Мы вам родны. Праўду знайце:

Ці ў долі, ці ў нядолі —

3 вамі станем ў адным полі,

Рука ў руку з вашым братам,

За свабоду перад катам.

Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў і некалькі апавяданняў. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.

 

 

 

Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя мацiвы яе лiрыкi.

Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiч. Цетка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiтаратурай новыя задачы. Таму паэтэса не спынiлася на тым, што завяшчау Багушэвiч. Творчасць Цеткi набывае рэвалюцыйны характар. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняу нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершау, прасягнутых нянавiсцью да самауладства. Народная рэвалюцыя становiцца галоунай тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цетка зборнiк "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса").

 

Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсау працоуных мас усiх нацыянальнасцей. Адначасова верш гучыць як баявая прысяга беларускага, народа.

Верш "Вера беларуса” раскрывае значэнне рэвалюцыi для беларускага народа. Рэвалюцыя успрымаецца як гiстарычны рубеж, за якiм сканчаюцца спакуты народа. Iдэя верша -- глыбокая вера у непераможную сiлу народа, загартаваную у суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. Гэты верш -- верш-разважанне i адначасова заклiк да рэвалюцыйнага дзення.

У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-1907г., калi 9 студзеня па указу цара была растрэляна мiрная дэманстрацыя. У вершы расказваец ца таксама пра шматлiкiя злачынства у адносiнах да народау Расii, пра бясслауную руска-японск. вайну, пра жорсткiя расправы над народам, галечу, голад, непасiльныя падаткi, Цетка гаварыць, што усе народы Расii узнялiся на барацьбу. Верш належыць да публiцыстычнай лiрыкi.

Самый яркi з рэвалюц. творау Цеткi -- верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць характэрныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржауя. Верш заканчваецца услауленнем барацьбы. Верш з'яуляецца гiмнам рэвалюцыi.

Паэтычная творчасць Цеткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-1907гг. Вершы паэтэсы – палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояу, пачуццяу, iмкненняу. Цетка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася у апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеука з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цеткi пасля падзей 1905-1907гг. развiвалася у складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказау яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".

 

 

 

АПАВЯДАННЕ ЦЁТКІ «ПРЫСЯГА НАД КРЫВАВЫМІ РАЗОРАМІ»

Выдатная беларуская паэтка, палымяны змагар за народнае шчасце Цётка (Элаіза Пашкевіч) за сваё кароткае жыццё зрабіла надзвы-чай многа. Вялікі грамадзянскі тэмперамент, страснае жаданне прынесці як мага болып ка-рысці Радзіме дазволілі ёй, нягледзячы на слабае здароўе, стаць адным з арганізатараў рэвалюцыйнай партыі «Сацыял-дэмакратыч-ная грамада», першай беларускай легальнай газеты «Наша доля», часопіса для моладзі «Лучынка», актыўна ўдзельнічаць у мітынгах і дэ-манстрацыях, накіраваных супраць антынарод-най палітыкі царызму. Акрамя таго, Цётка напружана і плённа займалася творчай дзей-насцю, выдала некалькі зборнікаў вершаў і про-зы. I хоць сама Элаіза Пашкевіч лічыла сябе ў першую чаргу паэткай, яе празаічныя творы з'яўляюцца значным здабыткам беларускай літаратуры.

Першым празаічным апавяданнем Цёткі і, бадай, самым знакамітым, з'яўляецца апавя-данне «Прысяга над крывавымі разорамі», на-друкаванае ў тысяча дзевяцьсот шостым год-зе. Гэты невялікі, але вельмі змястоўны твор пачынаецца з пейзажнай замалёўкі, прасяк-нутай лёгкім сумам, ледзь прыкметнай тры-вогай: «Быў ціхі цёплы асенні дзень. Нівы ціха адпачывалі пасля летняй працы. Цёмны лес шаптаўся ў глыбокай задуме. Буслы тужліва ляцелі ў вырай».

Сумны эмацыянальны лад твора яшчэ больш узмацняецца ў другім абзац;ы, калі з'яўляец-ца галоўны герой твора: «Гэтага дня, маркот-ны і згорблены пад цяжкано хмараю невясё-лых дум, ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле». Здаецца, настрой прыроды перадаецца чалавеку, узмацняе яго душэўную і фізічную стомленасць.

Стан крайняй безнадзейнаісці, роспач пера-даюцца з дапамогай прадметных апісанняў і далей: «Беднасць, адзіноцтва, сілы ўжо не тыя— а рабі і рабі, працуй без канца... Су-седзі ўжо даўно пасеялі і пабаранавалі, а Ма-цей толькі першы дзень выйшаў на сваё і то быў хворы». Ён скардзіцца, ппто вінен усім ба-гацеям, а свой зусім малы наадзел няма калі і апрацаваць. Тут Мацей упаў у разору, і яго змарыў глыбокі сон. I снілася Мацею тое, аб чым думалі, аб чым марылі ўсе малазямель-ныя сяляне — аб зямлі. Усе думкі і надзеі беднага мужыка зводзіліся да аднаго: як пры-дбаць зямлі і пазбавіцца ад пангскай залежнасці. У сне народ сабраўся на ніве Мацея: «былі там і маладыя, і старыя, і мужчыны, і кабеты, і дзеці — у розных вопратках, і ўсе крычалі: «Вузка! Цесна! Мала!»

Сярод тых, хто прагнуў зямлі, быў Мацей і яго сусед Астап. На патрабавганні натоўпу за-браць землі ў паноў Астап закрычаў: «Лжэце! Няпраўда! Не дадуць...»

I тут з натоўпу выступілі тры сыны Мацея — парабак, рабочы і салдат — і, стаўшы на ка-лені, прысягнулі народу: «Мы .дамо! Мы — сіла! Мы — права!»

У фінале апавядання мроіцца Мацею: «...ра-зоры стаяць, поўныя крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас: «Мы— сіла! Мы— права!..»

Фінал глыбока сімвалічны. Тры скрыжава-ныя далоні сімвалізуюць саюз трох сацыяль-ных слаёў грамадства — сялян, рабочых і сал-дат — якія, аб'яднаўшыся, змогуць прынесці народу вызваленне з-пад гнёту багацеяў. Такі ясны адказ дае Цётка на адвечнае пытанне бе-ларускага сялянства аб волі і зямлі. У гэтым адказе — рэвалюцыйны заклік да звяржэння існуючага грамадскага ладу.