Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Жыццёвы шлях Аліндаркі - адлюстраванне лёгкай долі працоўнага народа (па паэме Францішка Багушэвіча "Кепска будзе!")

Тут, здаецца, i сканаў бы,

За свабоду жыццё б даў бы.

Ф. Багушэвiч

Ф. Багушэвiчу было добра вядома цяжкае жыццё сялянства, якое задыхалася ад беззямелля, цярпела нястачы. У паэме "Кепска будзе!" паэт паказвае бесчалавечнасць царскiх чыноўнiкаў i паноў, бясконцыя пакуты простага беларускага мужыка. Алiндарка — галоўны герой твора — нарадзiўся ў сакавiку, нешчаслiвым, па народных павер'ях, месяцы. Зiмовыя запасы ўжо з'едзены, а да лета яшчэ далёка. "Кепска будзе!" — такiмi словамi сустракае бацька нараджэнне сына, як быццам ведаючы наперад яго лёс:

Як я толькi нарадзiўся —

Бацька сказаў: "Кепска будзе!"

Ну дык жа ж не памылiўся:

Здзекавалiсь Бог i людзi.

I словы бацькi спраўдзiлiся. Ад самага нараджэння хлопчыка суправаджаюць няшчасцi: недарэчнае хрышчэнне халоднай вадой з рэчкi, смерць бацькоў, галеча i голад. Даў прытулак сiраце айчым, якi выхаваў Алiндарку працавiтым, чулым, спагадлiвым чалавекам. У дваццацiгадовым узросце хлопца западозрылi ў iмкненнi ўхiлiцца ад рэкруцтва (ён не быў запiсаны ў метрычнай кнiзе) i кiнулi ў астрог. Айчым, якi верыць, што "праўда гдзесьцi не змёрла", бярэцца за цяжкую справу па выратаваннi свайго прыёмнага сына. "Помнi... мяне, сыну, а я хiба што загiну, а цябе вярну да вёскi". З торбай на плячах айчым абiвае парогi судовых iнстанцый Вiльнi i Лiды i дамагаецца свайго — вызваляе Алiндарку з няволi. У паэме "Кепска будзе!" Ф. Багушэвiч паказвае шлях абуджэння чалавечай годнасцi беларускага сялянства. Людзi, якiя жылi на гэтай зямлi без свайго iмя, пачынаюць шукаць i знаходзiць яго, пачынаюць усведамляць сваё чалавечае "я", сцвярджае паэт. Бяздольны, пазбаўлены чалавечых правоў, Алiндарка не страцiў сваiх лепшых якасцей, добрых намераў. Хлопец вырас працавiтым, кемлiвым, з чулай душой, Жыццёвыя нягоды не зламалi героя, а, наадварот, загартавалi яго характар. Калi асэсар зневажае яго i б'е па твары айчыма, Алiндарка паводзiць сябе смела i рашуча. Ён дае належны адпор крыўдзiцелю, узяўшы яго загрудкi i пхнуўшы лбом у дзверы. У астрозе Алiндарка сваiмi вачыма бачыць здзекi i глумленнi з людзей, часта нi ў чым не вiнаватых. Ён спачувае iм, жадае хутчэйшага вызвалення. Турэмнае зняволенне, зняважлiвыя адносiны да Алiндаркi турэмшчыкаў яшчэ больш развiлi ў iм iмкненне да свабоды. Птушка, нагадвае герой твора, каб не быць у няволi, б'ецца ў клетцы галоўкай, пакуль не заб'ецца; злоўленая лiсiца распорвае сабе чэрава, каб памерцi, а не жыць у няволi; нават змяя-мядзянка, зачыненая ў шкляным посудзе, будзе джалiць сябе, пакуль не загiне. I таму свабода для Алiндаркi раўнацэнна жыццю. "Тут, здаецца, i сканаў бы, за свабоду жыццё б даў бы!" — усклiкае ён. Расказваючы пра цяжкi лёс Алiндаркi, Ф. Багушэвiч паказвае невыносныя ўмовы жыцця беларускага народа, вострую нянавiсць яго да прыгнятальнiкаў, абуджэнне пачуцця чалавечай годнасцi, смеласцi i свабодалюбства. Такiм людзям будзе кепска да той пары, сцвярджае паэт, пакуль яны не пераадолеюць сваёй патрыярхальнасцi i не пачнуць актыўна змагацца з несправядлiвасцю i прыгнётам.

 

 

Разуменне Францыскам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Яго эстэтычныя погляды. Думкi паэта аб роднай мове.

Аб ролi мастацтва у жыццi народа Б. выказау свае думкI у зборнiках "Дудка беларуская", "Смык беларускi". Кожны са сборнiкау -- асабiстая старонка у жыццi i творчасцi паэта, асобная мастацкая з'ява. Са сваiмi вядучымi вобразамi, iдэйна-эстэтычнымi задачамi. Вялiкае значэнне маюць прадмовы да гэтых сборнiкау Гэтыя прадмовы прысвечаны пытанням развiцця бел. мовы i лiтаратуры. Паэт iмкнецца абуздаць у народа пачуццi нацыянальнага самаусведамлення, любоу да роднай мовы i лiтаратуры. З вялiкай цеплыней гаварыць ён у прадмовах аб высокiх вартасцях бел. мовы, вельмi багатай гiсторыяй i традыцыямi. “ Мова наша -- есць такая ж людская, ” -- пiсау Б., -- “як i французкая, або нямецкая, або iншая мова". У прадмовах, поуных патрыятычнага пачуцця да Радзiмы, роднай мовы, перадавой нацыянальнай культуры Б. гнеуна дакарае "Вялiкiх паноу", якiя грэбуюць роднай мовы, адракаюцца ад яе, ахвотней гавараць на франц., чым на сваёй. Любоу да роднай мовы спалучаеца у Б. з павагай да мовы i нацыянальнай культуры iншых народау. Паэт лiчыу пажаданным i нават неабходным, каб беларусы, апрача роднай мовы ведалi i суседскiя мовы. Барацьба Б. за родную мову i лiтаратуру была барацьбой за дэмакратыю, палiтычную i нацыяную свабоду. Прадмовы садзейнiчалi абуджэнню нацыян, свядомасцi народа, развiццю белар. мовы i лiтаратуры., сцвярдженню эстэтычнага срэдства паэта, яго адносiны да народнай культуры, да фальклора.

Б. пачау пiсаць вершы яшчэ у нежынскiм лiцэi, але займацца лiтаратурнай дзейнасцю стау толькi пасля вяртання на Радзiму. Царiзм праследавау паэзiю Б. Таму паэт вымушаваны быу друкаваць свае вершы па-за межамi Радзiмы, 1891г., у Кракаве пад псеуданiмам “Мацей Бурачок” быу надрукаваны першы сборнiк паэзii "Дудка беларуская". Затым у 1854 г. пад псеуданiмам “Сашок Рэука з-пад Барiсава” выйшау яго сборнiк "Смык белрускi". А другiя сборнiкi "Беларуская скрыпачка” i "Беларускiя расказы” царская цензура не дапусцiла да друку.

 

 

 

Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Францiшка Багушэвiча. Паказ сацыяльнага становiшча беларускага сялянства.

Францiшак Багушэвiч (Ф.Б.) нарадзiуся 9 сакавiка 1840г. у фальварку Свiраны, непадалеку ад Вiльнi, у шляхецкай сям’i. У 1846 г. Багушэвiчы пераехалi на Ашменчiчыну у фальварак Кушмены. Атрымаушы першапачатковую адукацыю дома, Б. затым вучыуся у Вiленскай губернскай гiмназii, якую скончыу у 1861 годзе. Навучанне было платнае. Была спроба набыць i вышэйшую адукацыю. У 1861г. ен паступае у Пецярбургскi унiверсiтэт на фiзiка-матыматычны факультэт, але выключаны за удзел у студэенцкiх хваляваннях. Вяртаецца на радзiму.

У 1863 прыняу актыуны удзел у паустаннi. Каб пазбегнуць праследвання, пакiдае радзiму. Едзе на Украiну, дзе паступае у Нежынскi юрiдычны лiцэй (заканчвае у 1868). З 1869 Ф.Б. працуе у розных судовых установах. Пачау пiсаць свае вершы яшчэ у Нежынскiм лiцэi, але займацца лiтар. дзейнасцю стау толькi пасля вяртання на Радзiму. Царызм праследавау паэзiю Б., таму тот быу вымушаны друкаваць свае творы за межамi Радзiмы.

У 1891г. у Кракаве пад псеуданiмам "Сымон Рэука з-пад Барысава” выйшау яго зборнiк "Смык беларускi". Два другiх яго зборнiкi "Беларуская скрыпачка” i "Беларускiя расказы” царская цензура не дапусцiла да друку. Аднак не толькi гэтыя зборнiкi, але i многiя iншыя творы Б. не былi надрукованы i бясследна згiнулi. Нягледзячы на забарону, творы Багушэвiча знаходзiлi дарогу да чытача. Яны распаусюджвалiся у рукапiсах, i падабалiся народу за праудзiвасць i народнасць.

Талент Б. багаты i разнастайны, ён выступау у лiтаратуры як паэт, празаiк i публiцыст. Творы Б., якiя дайшлi да нас, напiсаны пераважна у 80-90 гады. Гэта эпоха у гiсторыi Расii i Беларусi характэрная разгулам здрадай i абудженнем рабочага класа, якiя i паклалi глыбокi адбiтак на усю яго творчасць. Б. брау матерыял для сваiх творау з народн. жыцця. Жывая сувязь з народам, з вызваленчым рухам, з'яуляецца характэрнай рысай яго творчасцi. Моцна уплывала на яго творчасць руск. i украiнская лiтаратуры. Ён захапляуся байкамi Крылова, перакладау iх на бел. мову, цiкавiуся вальналюбiвай паэзiяй Лермантава.

Асноунай тэмай паэзi Багушэвiча з'яуляецца жыццё бел. сялянства. Паэт добра ведау настроi сялянства i праудзiва намалявау становiшча народа дарэформ. перыяду.

”Быу у чысцы". У гэтым вершы ён высмеяу царскiя рэформы, ускрыу iх анцiнародную сутнасць (тэма жыцця). Б. глыбока перажывау сацыяльную крыуду i абяздоленнасць народа. Тэме бязмернага народнага гора прысвяцiу адзiн з лепшых вершау "Гора". Гэты верш ён назвау песняй. Гора выступае у выглядзе жывой злой iстоты. Барацьба чалавека з апаноуваушым горам i складае змест вершаю Б. не толькi паказвае цяжкае становiшча бел. сялянства, але i указвае на прычыны яго беднасцi, якiя ён бачыць у грамадска-палiтычн. парадку таго часу ("Бог няроуна дзеле"). У радзе сваiх вершау Б. стварыу вобразы "новых паноу” (капiталiстау), ён малюе iх у сваiх вершах як бязлiтасных дражнiкау "У судзе". Ён ускрывае царскiх чыноунiкау, якiя жорстка прыгняталi народ, здеквалiся з яго.

У вершы "Не цурайся” паказаны вобраз селянiна, якi пачау задумвцца над сваiм жыццем i шукаць з яго выйсце. Верш пабудавны на сацыяльных кантрастах. Вобраз пана i мужыка падаюцца у форме супраць пастаулення (пан -- багаты адукаваны, мужык -- цемны, бедны).

Верш "Ахвяра” належыць да палiтычнай лiрыкi. У iм ён паказвае свае грамадскiя iдэалы. Паэт услауляе такiя парадкi, дзе няма прыгнету i эксплуатацi чалавека чалавекам. Кожны радок гучыць заклiкам да брацтва.

У сваiм першым творы, у "Прадмове” да зборнiка "Дудка беларуская”, Б. ставiу мэту -- будзiць павагу да сваей мовы, лiтаратуры, культуры, абудзiць нацыянальную свядомасць народа. ”Прадмова” -- глыбока патрыятычны твор. Б. выступае як патрыет Радзiмы. Ф.Б. выступау у бел. лiтаратуры як заснавальнiк крытычнага рэалiзму. (Рэалiзм -- творчы метад, якi патрабуе перш за усе праудзiвага паказу жыцця, адлюстравання яго такiм, якое яно есць). Рэалiзм Б. мае крытычны характар. Аб гэтым сведчаць яго творы у якiх iдзе размова пра народнае жыцце, пра белар. селянiна i яго прыгнятальнiкау. Б. надавау лiтаратуры вялiкае выхавауча-пераутваральнае значэнне. Паэзiя Б. давала праудзiвае уяуленне аб жыццi, абуджала пратэст, рэвалюцыянiзавала яго настроi i думкi. У творчасцi Б. можна вылучыць тры узаемазвязныя тэмы:

· крытыка паслярэформеннай капiталiстычнай рэчаiснасцi;

· паказ сацыяльнага становiшча сялянства;

· выяуленне патрыятычных настрояу i пачуццяу.

Паэзiю Б. вызначае глыбокае пранiкненне у сацыяльн. сутнасць з'яу жыцця. Творчасць паэта мела яскрава выражаны палiт. характар. Многiя вершы маюць публiцыстычны жанр: верш-прамова, верш-фельетон. Паэт-дэмакрат робiць галоуным героем сваiх вершау чалавека працы. Працоуны чалавек паказваецца у творах з сiмпатыяй i захапленнем. Ён -- герой жыцця, стваральнiк усяго лепшага, увасабленне справядлiвасцi, маральнасцi.

 

Верш "Ахвяра". Герой твора звяртаецца да бабулькi з просьбай памалiцца за яго. Галоунае, чаго ён жадае сабе -- "каб я панам нiколi не быу". Герой верша марыць самай высокай дабрачыннасцю -- жыць працай рук сваiх, самому араць сваю зямельку, жадае быць гуманным, справядлiвым, добрым сем'янiнам, бацькам для дзяцей.

Б. быу першым беларускiм народным паэтам. Iдэалы, якiмi кiравауся ён, мелi глыбока народны характар. Ён шырока выкарыстовау здабыткi бел. фальклора, мноiя творы напiсаны па матывах бел. казак, паданняу, песень. З творау Ф.Б., у якiх расказваеца пра жыцце народа, паустае яркi вобраз бел. селянiна. Раскрываецца ён урозных планах. Ён паказаны як ахвяра iснуючага несправядлiвага ладу жыцця, як iстота, над якой чыняцца страшэнныя здзекi. Мужыка усе ушчымляюць, крыудзяць. Б. гнеуна пратэстуе супраць такiх адносiн да мужыка. Ён падкрэслiвае думку, што мужык -- чалавек, якi заслугоувае самай высокай павагi, бо яго працай кормiцца свет, бо ён стваральнiк усiх матэрыяльных каштоунасцей на зямлi. Б. абараняе мужыка, сцвярджае думку аб яго высокiх маральных якасцях, паказвае як у мужыка паступова прачынаецца усведамленне сваей чалавечнай годнасцi.

Адным з самых яркiх творау, у якiм раскрываецца усведамленне селянiнам сваей чалавеч. годнасi, з'яуляецца верш "Не цурайся". У iм ён дае волю мужiку самому выказвацца пра усе тое, што набалела у яго душы. Верш напiсан у форме звароту селянiна да iнтылiгента-панiча, якi цураецца народа, не цiкавiцца яго жыццем. У голасе героя чуецца скарга на нядолю, просьба дапамагчы у бядзе, гнеуная абвiнавачванне паноу, высокае усведамленне чалавечага гонару. Селянiн не проста скардзiцца, ён выказвае патрабаванне лепшага жыцця, патрабуе асветы. Верш -- палемiчны, выкрывальны маналог.

Верш "Гора” -- пра гора-нядолю, якiя праследуюць селянiна. Куда б нi кiнуся ён -- нiяк не можа пазбыцца гора. Герой змагаецца з горам: кiдае яго у рэчку, у полымя i iнш. Але усе дарэмна. Простаму чалавеку-працаунiку у жыццы не пазбыцца гора. Пры усей безвыходнасцi становiшча у героя есць надзея, што яму удасца "заспявць вясела", "што вечна так не будзе". Памер Ф.Б. 15 красавiка 1900г., у Кумлянах.

 

 

 

Водгук на паэму Ф. Багушэвіча «Кепека будзе!»

Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс Аліндаркі ў гэтай паэме — не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім увасоблена цяж-кая доля ўсяго народа.

Шсьменнік раскрывае характар Аліндаркі, нараджэнне якога прынесла ў сям'ю сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е аб тым, што чала-век, які нарадзіўся ў «марцы», будзе нешчаслівым, бо сакавік — месяц дрэнны. Ды і ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі. Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс Аліндаркі, які рана застаўся сіратою. Хлопчыка бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў чулага, мужнага, працавітага, з добрай душой хлопца. Жыццё-выя абставіны складваюцца так, што Аліндарка трап-ляе ў турму, але на дапамогу прыходзіць яго айчым, які пасля доўтіх хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст, і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдалося стварыць нацыянальны характар.

У паэме «Кепска будзе!» Багушэвіч паказаў не толькі бяду-гора беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і за гзта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім на-быткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае.

 

 

 

ПАЭМА Ф. БАГУШЭВІЧА «КЕПСКА БУДЗЕ!»

Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюст-роўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.

Сюжэт твора нескладаны. Аліндарка (так звалі хлопчыка) нарадзіўся ў «марце», і ўсё жыццё ў яго было скурожана: спачатку сіроц-тва, затым жыццё ў чужых людзей і, нарэшце, — турма.

Аўтар незнарок піша, што яго герой нарадзіўся ў «марце». У аснове сюжэта ляжыць на-родная прыкмета: «Хто нарадзіўся ў марце, увесь век маяцца будзе». 3 гэтым звязвае сваё гаротнае і беспрасветнае становішча і сам ге-рой паэмы.

А чым кепска?— бо на марцы Я радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы. Як пражыў хто, — будзе жывы).

Думкі і меркаванні яго падмацоўваюцца і тым, што з мартам звязаны ўсе беды ў іх сям'і. Не вытрымаўшы цяжкага становішча і голаду, у марце памерла маці. Бацька Аліндаркі доўга плакаў і сумаваў, а пасля з гора распіўся і п'яны памёр пад плотам. Гэта таксама было ў марце.

Пасля смерці бацькі хлопчыка забрала да сябе цётка. Трохі падгадаваўшы, яна аддала Аліндарку чужому чалавеку, у якога не было сваіх дзяцей. Айчым быў добрым, спагадлі-вым чалавекам. Гадаваў і адносіўся да Алін-даркі, як да роднага. У вобразе гэтага чалавека аўтар сцвярджае чалавечнасць, гуманізм — неад'емныя рысы народнага характару. Ня-гледзячы на цяжкае жыццё, людзі не трацілі свае чалавечыя якасці.

Нікому нічога дрэннага не зрабіўшы, Алін-дарка трапляе ў турму. Ф. Багушэвіч на дзіва праўдзіва і падрабязна апісаў гэтую ўстанову, яе рэжым і парадкі. Пры чытанні твора ства-раецца ўражанне, што мы разам з яе героямі прайшліся па турэмных калідорах, заглянулі ў пакоі для асуджаных.

Жыццё ў турме Аліндарка параўноўвае з жыццём птушкі, пасаджанай у клетку. Так, як птушка б'ецца аб сценкі клеткі, так хаце-лася біцца галавою аб турэмныя сцены наша-му герою. Аліндарку здавалася, што каб яму на волю — ён бы нават есці не хацеў. Галоўны герой паэмы ўпэўнены, што воля — галоўнае, што патрэбна чалавеку для шчасця.

Вуснамі Аліндаркі гаворыць сам Ф. Багушэвіч. Думкі і разважанні аб волі — думкі паэта. Толькі аўтар разумее крыху болей за свайго героя. Ён упэўнены, што не толькі март вінаваты ў нешчаслівым лёсе Аліндаркі — вінавата грамадства, у якім Аліндарка жыве. Бо Аліндарка не адзіны, такіх гаротнікаў было шмат у кожнай тагачаснай беларускай вёсцы.

 

 

АСНОЎНЫЯ ТЭМЫ I ВОБРАЗЫ Ў ТВОРАХ Ф. БАГУШЭВІЧА

Творчасць кожнага аўтара сутучна а часам. V ёй адлюстроўваюцца праблемы, якія хвалююць аўтара, яго мары і спадзяванні.

Творчасць Францішка Багушэвіча прыпадае на другую палову дзевятнаццатага стагоддзя. Паўстанне 1863 года, якое рыхтаваў Кастусь Каліноўскі і ў якім прымаў удзел Багушэвіч, пацярпела крах- У выніку гэтага царскія ўлады сталі адносіцца да народа з яшчэ большай жорсткасцю, яны імкнуліся задушыць нават думку аб супраціўленні. Паўсюдна чулдся стог-ны змучанага люду.

Францішку Багушэвічу вельмі часта даво-дэілася сутыкацца з бяспраўем народа, яго гаротным становішчам, яго клопатамі. Ён працаваў адвакатам. Прычым адвакатам, які, як сведчаць напісаныя яго рукою словы, «весці справу селяніна задарма згодзен».

 

Таму абяздоленае, бяспраўнае становішча селяніна — вось асноўная тэма творчасці Ба-гушэвіча. Пра гэта і верш «Праўда», дзе аўтар скардзіцца, што не можа нічым дапамаг-чы людзям. А як бы хацелася яму прыдумаць і сказаць ім словы, якія б былі праўдан! Каб пачуўшы тыя словы праўды, усе сталі роў-нымі, усе сталі братамі. Тады б і жыццё было радасным.

Тэма роўнасці ўсіх людзей перад Богам гучыць у вершы Багушэвіча «Быў у чыстцы». Усе аднольісава праходаяць чыстку ў пекле, нягледзячы на сацыяльнае становішча: і мужык, і пан. «Чаму тады на зямлі людзі падзелены?» ставіць нерад чытачом пытанне аўтар.

Хвалюе Багушэвіча і пытанне роднай мовы, адносівн да яе як да быдлячай. У прадмове свайго першага зборніка «Дудка беларуская» аўтаршсаў: «Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі маёйі Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вапагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб на- шай бацькавай спрадвечнай мове, каторую самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», Багушэвіч адносіцца да сваёй роднай мовы з любоўю і хоча, каб так ставіліся да яе і ўсе беларусы..

Чытаем творы Францішка Багушэвіча і п рад намі адзін за другім паўстаюць вобразы роднага краю: прыгнечанай радзімы, забітага, абяздоленага, гаротнага селяніна, скупога бязлітаснага пана, беларускай прыроды.

У залежнасці ад тэмы вершы прасякнуты розным настроем: ад гнеўнага і пальшянага да журботнага і шчымліва-пяшчотнага. I ў кожвьш з іх — любоў, павага, спачуванне проста-му чалавеку і адначасова нянавісць да яго эк-сплуататараў.

 

 

 

Ідэя нацыянальвага адраджэвня ў прад-мовах да зборнікаў вершаў Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі".

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!

Ф. Багушэвіч.

Францішак Багушэвіч пакінуў нам у спадчыну дзве кніжкі вершаў- "Дудку беларускую" і "Смык беларускі" і ўсяго некалькі алавяданняў. Астатняе - не захавалася. Як бы збоку гледзячы на сябе, на сваю творчасць, паэт пісаў:

Каму дудка паслушна Ды іграе спеўна, Той душа дабрадушна I шчырая, пэўна.

Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава... Так сціпла падпісваў свае кніжкі Ф. Багушэвіч. I каб пад-крэсліць еднасць з народам, і каб не прыцягваць асаб-лівай увагі высокіх уладаў. Толькі за тое, што пісаў на беларускай мове, маглі пасадзіць у турму.

Час і жыццё не спрыялі творцам, якія пісалі па-беларуску. У прадмовах да кніжак Ф. Багушэвіч вы-казвае заклапочанасць і трывогу за лёс роднага слова, абгрунтоўвае законнае права на развіццё роднай мовы, права беларускага народа на стварэнне еваёй нацыя-нальнай культуры і тым самым - на сваё існаванне: "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, берагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культур-ныя традыцыі.

У той час, калі супраць беларускай мовы выступалі афіцыйныя ўлады, патрэбна была незвычайная перакананасць і мужнасць, каб заявіць на ўвесь голас, што беларуская мова - гэта мова шматмільённага народа з багатымі гістарычнымі традыцыямі: "Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот ця-пер пісалася". Знаёмства з гісторыяй народа і вера ў яго патэнцыяльныя творчыя сілы, глыбокае і тонкае адчуванне ўсіх асаблівасцяў мовы дае пісьменніку падставу сцвярджаць, што "мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая". Багушэвіч робіць экскурс у гісто-рыю беларускага народа, каб даказаць жыццяздоль-насць і народа, і яго мовы.

 

У сваіх прамовах ён узнімае найболып важную з усіх праблелг - праблему самога існавання народа - і звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай мовы, з задачай стварэння нацыянальнай культуры і літаратуры.

Недалёкае мінулае пакінула ў памяці толькі ўспа-міны аб паншчыне, забароне роднага слова, культурным заняпадзе. Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіра-ваць свой погляд у той перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную культуру і літаратуру. На канкрэт-ных гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў высакародныя гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўлен-не далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўленне пастаўленай мэты - абуджэнне нацыянальнай свя домасці народа.

Прадмовы Ф. Багушэвіча - гэта маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху беларускага народа да ўсведамлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная выразнасць надаюць прадмовам асаблівую пераканальнасць.

 

 

Паэма Ф. Багушэвіча “Кепска будзе”.

Асаблівае месца ў творчасці Ф. Багушэвіча займае паэма “Кепска будзе!”—самы буйны яго паэтычны твор.Гэта твор аб жыцці народа ў тагачаснай Беларусі, аб яго невымерных пакутах і няшчасці.

Аснову сюжэта паэмы складае трагічны лёс героя, які залежыць не ад таго, што ён чалавек няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а з самага нараджэння ўсё яго жыццё пайшло не так як трэба:

Як я толькі нарадзіўся—

Бацька сказаў:”Кепска будзе!”

Ну дык жа ж не памыліўся:

Здзекваліся бог і людзі.

Затым хрышчэнне халоднай вадой з рэчкі, учыненае над поўжывым дзіцяцем кушамі, недарэчная ----, сіроцтва і, нарэшце, турма.Не жыццё,а адны няшчасці і пакуты.

Лёс Аліндаркі—не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека.

 

У ім адлюстроўваецца цяжкая доля ўсяго народа.Холад і голад—адзінкі гэтага жыцця. Не дзіва, што з’яўленне ў такіх сем’ях дзіцяці ўспрымаецца як сапраўднае няшчасце:

Кепска зрабіў, што радзіўся,

Кепска будзе, свет пазнаўшы!

Самы цікавы ў паэме, несумненна, вобраз аліндаркі. Гэта жывы рэалістычны характар паказаны ў розных жыццёвых абставінах:у дзяцінстве, якое адразу абярнулася сіроцтвам, у чужых людзей, якія прытулілі яго пасля смерці бацькоў.Не пазнаўшы радасці дзяцінства, Аліндарка вырас чалавекам з мяккай і чуткай душой:

Пастухі збяруцца ў гаю,

Пяюць песні ля бярозы,

А мне чагось,сам не знаю

Смутна, цяжка...

Перанесшы такія жыццёвыя выпрабаванні, Аліндарка не страціў пачуцця чалавечай годнасці.З болем у душы ён глядзіць на людзей, што марнеюць у асторзе:

Пры дзвярах стаяць жаўнеры,

А народ усё сярдзіты—

Так бы яшчэ не сыты

Людскіх слёзаў, скукі, енту;

Не гавораць памаленьку,

А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай,

А ўсё з болем, а ўсё з нагайкай.

У паэме Ф. Багушэвіч малюе вобраз чалавечай дабраты і чуласці.Гэта вобраз айчыма.Ён узяў да сябе, прытуліў гаротнае дзіця-сірату Аліндарку, выгадаваў яго, клапаціўся, як аб родным сыне.Калі Аліндарку напаткала гора, гэты чалавек кінуў усё на выратаванне прыёмнага сына з асторга і вызваліў яго з нняволі.

Такія людзі былі ў народзе, і паэтпаказвае іх як увасабленнесапраўднай чалавечнасці, гуманізму—гэтых неад’емных рыс народнага характару.

Паэма характарызуецца багаццем жыццёвага зместу, уважлівасцю да канкрэтных дэталей, да псіхалогіі герояў, да духоўных перажыванняў.Асабліва гэта бачна на вобразе Аліндаркі, які раскрываецца не толькі праз аўтарскія характарыстыкі, але і праз канкрэтныя паводзіны, перажыванні.

Але не толькі ў абмалёўцы галоўнага героя відаць рэалістычнае мйстэрства паэта.Адметныя і іншыя персанажы: гаротныя бацька і матка Аліндаркі,жвавая, спрытная і хітрая кума, якая іак складна хлусіць маці пра хрышчэнне сына.

Як і іншыя творы Багушэвіча, у якіх размова ідзе ад імя селяніна, паэма “Кепска будзе!”напісана жывой мовай, з уласцівымі ёй зваротамі, характэрнымі для сялянскай гаворкі, часам грубавата бытавымі словамі.

“Кепска будзе!”—рэалістычная паэма, якая раскрывае ўсю цяжкасць і пакуты жыцця тагачаснага селяніна. Яна адлюстроўвае выпрабаванні, якія давялося перайсці простаму люду, і сілу чалавечага духу, які не страціў пачуцця чалавечай годнасці.