Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме "Тарас на Парнасе"

Паэма "Тарас на Парнасе" напiсана ў сярэдзiне XIX ст. Аўтарства яе прыпiсвалася В. Равiнскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дунiну-Марцiнкевiчу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнтам Горы-Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. Г. Кiсялёў лiчыць, што паэму напiсаў Канстанцiн Веранiцын, якi нарадзiўся на Вiцебшчыне. Гэтай думкi сёння прытрымлiваецца большасць даследчыкаў. Галоўны герой паэмы — палясоўшчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы, сумленны ў адносiнах да сваёй працы. Ён па-свойму, крыху смешна, успрымае жыццё i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад. Аднойчы, стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць i заснуў. У сне з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапiў у яму i аказаўся на тым свеце, пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракаецца з вядомымi пiсьменнiкамi Пушкiным, Лермантавым, Жукоўскiм, Гогалем, якiя выступалi за дэмакратызацыю лiтаратуры, яе народнасць i гуманiзм. Тут жа, ля падножжа гары, Тарас бачыць пiсьменнiкаў-рэакцыянераў Грэча i Булгарына, да якiх адносiцца з iронiяй, сарказмам. Так, партрэтная замалёўка Булгарына носiць з'едлiвы, выкрывальны характар:

Гляджу сабе - аж гэта сiвы,

Кароткi, тоўсты, як чурбан,

Плюгавы, дужа некрасiвы,

Крычыць, як ашалелы, пан.

Аўтар твора, як бачым, добра ведаў лiтаратурна-грамадскую барацьбу таго часу, выступаў супраць афiцыйных iдэй класiцызму, супраць iдэалiзаванага паказу жыцця беларускага сялянства, псеўданароднасцi. На Парнасе Тарас трапляе ў палац, дзе жывуць багi. Гэта звычайны сялянскi двор, на якiм "свiннi ходзяць, сабакi, козы, бараны". Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць як звычайныя сяляне, падобныя да iх. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскiя стравы (кулеш, капусту, крупнiк), танцуюць народныя танцы, мыюць у начоўках кашулi i порткi. Венера, напрыклад, нагадвае герою паэмы сялянскую дзяўчыну. Яна "чырвона, тоўста, круглалiца", што адпавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Праўда, не зусiм падабаецца яна Тарасу, бо ўвесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоўшчыку разбэшчаныя, схiльныя да п'янства, уладалюбiвыя багi (Зеўс, Бахус, Амур). I толькi да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем. З багамi Тарас трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасцi. Яму ўласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм танцам герой паэмы зачараваў, здзiвiў багоў: Як стаў прыстукiваць атопкам, Аж рот разявiлi багi:

То ён прысвiсне, то прытопне,

То шпарка пойдзе у кругi.

Калi ўжо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэтая прагрэсiўная думка i выказваецца ў паэме. Просты беларус, лiчыць аўтар, мае поўнае права заняць месца сярод багоў, мiфiчных герояў i людзей самага высокага рангу. На Парнас (i ў лiтаратуру) прыйшоў кемлiвы, разважлiвы, дасцiпны, разумны чалавек. Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае ў сабе два моманты: рэальны i казачны. Рэальнымi з'яўляюцца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана i войта, апiсанне заняткаў простых людзей (як яны "хазяйства водзяць", як лапцi падплятаюць, робяць рыбалоўныя сецi, як апранаюцца, што ядуць, як праводзяць вольны час). Казачнай (умоўнай) з'яўляецца сцэна пад гарой i на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi, лiтаратурнымi персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца ў сне). Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца рэальнае i казачнае, дазволiла аўтару смела выявiць свае адносiны да пiсьменнiкаў i лiтаратурнага працэсу, да жыцця багатых i бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вясёлую казку: ёсць у ёй падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэннi i шчаслiвы канец. I гэтай казцы з слаўным палясоўшчыкам Тарасам суджана доўгае жыццё i нязменны поспех у чытачоў. Паэма з'явiлася крынiцай натхнення для сучасных беларускiх пiсьменнiкаў. У канцы 80-х гг. была апублiкавана паэма Ф. Ведзьмака-Лысагорскага "Сказ пра Лысую гару", у якой таксама ў форме дасцiпнага жарту паказана жыццё сучасных пiсьменнiкаў.

 

 

 

Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру твора. Вобраз Тараса.

"Тарас на Парнасе” -- адзiн з самых выдатных творау беларукай паэзii ХVII стагоддзя. Якiм шляхам пойдзе маладая беларуская лiтаратура, на якiя мастацкiя узоры будзе арыентавацца -- пра гэта сведчыць паэма.

Галоуны пафас паэмы заключаецца у сцвяджэннi перадавых поглядау на лiтаратуру, высмейванне псеуданароднасцi i абароне сапрауднай народнасцi.

Паэма сцвярджала права беларускага народа мець сваю лiтаратуру на роднай мове. Вобразамi i карцiнамi даводзiла, што свет народнага жыцця вельмi цiкавы, варты самай пiльнай увагi пiсьменнiкау. “Т. на П.“ -- твор парадыйна-сатырычны. Некаторымi асаблiвасцямi ён зблiжаецца з "Энеiдай навыварат", у тых карцiнах, дзе у налiчным плане малююцца старажытна-грэчаскiя i рымскiя багi. Падабенства выдавочна сведчыць пра тое што аутар добра ведау папулярную у яго час "Энеiду навыварат", працягвау яе традыцыi. Парадыйнасць паэмы мае iншы сэнс. Аутарская сатыра у творы скiравана не на дваранскi класiцызм, а на тыя з'явы, што перашкаджалi развiццю прагрэсiунай лiтаратуры у час напiсання паэмы.

У паэме ставiцца важная, значная тэма, буйным планам паказаны галоуны герой. Тэма раскрываецца сваеасаблiва, палемiчна. Аутар вядзе скрытную, але вострую спрэчку з рэакцыйнымi пiсьменнiкамi, што прымушае яго звярнуцца да адпаведных прыемау i сродкау. Свае адносiны да лiтаратуры ён выказвае не прама, а праз iншасказанi, мастацкiя увасабленнi. Вачыма Тараса аутар глядзiць на пiсьменнiкау. Пушкiн, Гоголь, Лермантоу, Жукоускi -- характаразуюцца па-народнаму проста i выразна: “Чатыры добрых малайцы", "прайшлi, як павы". Пiсьменнiкi рэакцыянеры ва ускрашаннi Тараса "агалелыя паны”. Выяувiушы свае адносiны да пiсьменнiкау, аутар паказвае, што робiцца на Парнасе г. зн. У лiтаратуры. Ён малюе карцiну сустрэчы Тараса з багамi на парнаскай гары, дзе Тарас i багi выступаюць як лiтаратурныя вобразы-характары.

Найвышэйшае значэнне у выяуленii iдэi твора мае вобраз палясоушчыка Тараса. Вобраз раскрывацца у 2-х планах. Яго бачым як канкрэтна-жыццевы характар з пэунымi iндывiдуальнымi i тыповымi рысамi i як вобраз абагульнена-сiмвалiчны. У пачатку паэмы ен характаразуецца як чалавек мяккi, пакорлiвы, рахманы, вельмi старанны у адносiнах да сваей службы: ён "балота з рання да цемнай ночы пiльнавау, за што быу у вялiкай пашане у пана”. У заключных радках паэмы пра Тараса гаворыцца iншае: "З тых пор Тарас ужо не ходзiць, так дужа рана па лясах". Тарас пасля сваiх прыгод-сустрэч з пiсьменнiкамi-наглядеуся на паводзiны паноу i змянiу свае адносiны да жыцця. На гары Парнас Тарас як асоба раскрываецца больш абагульнена, як народны харарктар. Ён смелы, дасцiпны, здольны да танцау. У аценках жыхароу Парнаса i пiсьменнiка Тарас выяуляе практычны розум, назiральнасць, пачуцце гумару, здольнасць захапляцца прыгожым.

Задума аутара паэмы не абмяжоувалася задачай стварэння конкрэтнага характару простага чалавека. Яна мела на мэце выявiць адносiны да лiтаратурнай барацьбы, даць аценку лiтаратуры з пазiцый народа. Гэта задача вырашаецца i праз вобраз Тараса. Яго вачыма аутар глядзiць на пiсьменнiкау i на з'явы лiтаратурнага жыцця. Сэнс карцiны на Парнасе, калi Тарас знаходзiцца сярод багоу, можна растлумачыць як сутыкненне новага лiтаратурнага героя з традыцыйнымi персанажамi дваранскай лiтаратуры, якiя выглядаюць смешнымi у параунаннi з iм. Тарас бачыцца як увасабленне народнага характару, лепшых яго рыс.

Вобразам Тараса, простага беларускага селянiна, якi настойлiва iдзе на Парнас, г. зн. у лiтаратуру, аутар сцвяржае думку аб тым, што нараджаецца новая, дэмакратычная лiтаратура, якая зробiць галоуным героем простага чалавека, раскрые багацце i прыгажосць яго душы, яго характару.

 

 

 

Тарас як народны характар (па паэме "Тарас на Парнасе").

Паэма "Тарас на Парнасе" ўзнікла ў 50-я гады XIX стагоддзя. Доўгі час яна бытавала як ананімная. Аўтарства прышсваецца В. Равінскаму, В. Дуніну-Марцінкевічу.

Літаратурны крытык Г. Кісялёў і болыпасць даследчы-каў лічаць, што паэму напісаў Канстанцін Вераніцын, які нарадзіўся на Віцебшчыне. Паэма з'яўляецца глыбока нацыянальным творам. Невыпадкова Г. Кісялёў назваў яе "першай літаратурнай любоўю Беларусі".

Паэма ўзнікла як мастацкае адлюстраванне літаратурна-грамадскай барацьбы, што адбывалася ў рускай літаратуры ў 40-50-я гады XIX стагоддзя. Пасля пара-жэння паўстання дзекабрыстаў 1825 года ў Расіі быў устаноўлены рэжым грубага самавольства і насілля.

 

Зброяй у руках перадавых шсьменнікаў была літара-тура. Пушкін, Лермантаў, Гогаль, Бялінскі выступалі за ідэі сапраўднай народнасці, каб літаратура кіравалася народнымі ідэаламі, крытыкавала заганы прыгоннага ладу, падтрымлівала народ у барацьбе супраць уціску. Ад рэ-акцыйных пісьменнікаў сыходзіла іншая трактоўка народнасці. Сутнасць яе заключалася ў намаганні прыстасаваць літаратуру да праслаўлення царызму, апраўдання прыгонніцтва. Прыхільнікамі такой народнасці былі выдаўцы газеты "Северная пчела" Булгарын і Грэч.

Паэма ўзнікла не толькі на літаратурна-канфліктнай аснове. 3 самага пачатку ў задуму аўтара ўваходзіла і нешта болынае, звязанае менавіта з яго адносі-намі да народа, яго мовы, звычаяў, побыту, светаразу-мення. Аўтар імкнуўся ўзвысіць не толькі геніяў літаратуры Пушкіна, Гогаля, Лермантава, але і проста-га чалавека, яго кемлівасць, душэўнасць, уменне бачыць прыгожае. Таму ў паэме многае, звязанае з жыццём беларусаў, не высмейваецца, а ўзвышаецца.

Апублікавана паэма была ў 1889годзе ў газеце " Мннскнй лнсток ".

"Тарас на Парнасе" - адзін з самых жыдцярадасных і камічных твораў ва ўсёй беларускай літаратуры. Гэта паэма глыбока і арыгінальна выявіла характар, жыццё, манеру мыслення беларускага селяніна, яго таленавітасць, нацыянальнае аблічча.

Гэта фантастычная паэма з умоўна-казачным сю-жэтам. Апавяданне вядзецца ад імя галоўнага героя Тараса. Тарас - чалавек дасціпны, кемлівы, сумлен-ны ў адносінах да сваёй працы. Ён па-свойму, крыху смешна ўспрымае жыццё і тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад. У хітраватым, задзірыстым тоне герой расказвае пра свае неверагодныя прыгоды. Стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць і заснуў. У сне з ім здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, ён трапляе ў яму і аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракаецца з вядомымі пісьменнікамі Пушкіным, Лермантавым, Гогалем, Жукоўскім, якія выступалі за дэмакратызацыю літа-ратуры, яе народнасць і гуманізм. Тут жа, ля падножжа гары Парнас, герой бачыць і пісьменнікаў-рэакцы-янераў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. На Парнасе Тарас трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор, на якім "свінні ходзяць, сабакі, козы, бараны". Тарас адкрывае для сябе, што багі жывуць як звычайныя сяляне. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскія стравы, танцуюць сялянскія танцы, мыюць у начоўках кашулі і порткі. Не даспадобы Тарасу разбэшчаныя, схільныя да п'янства, уладалюбівыя Зеўс, Бахус, Амур. I толькі да Гебы, якая вядзе гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем.

Малюючы вобразы багоў, іх побыт, адзенне, мову, звычаі, манеры паводзінаў, аўтар выкарыстоўвае прыём парадзіравання высокага праз нізкае.

Паэма - творглыбоканацыянальны, іробіцьяготакім вобраз Тараса. У пачатку твора Тарас выглядае пакорным, ціхім, прысяужлівым, "ён быў у ласцы шна, яго пан дужа шанаваў". Пазней зусім у інттшм абліччы паўстае перад намі Тарас. Ён натуральны, без жадання прыпісаць сабе неўласцівыя рысы. Герой адкрыта алавядае, што "затросся, як асіна", калі насустрач яму выйшаў мядзведзь. Ён цікаўны, дапытлівы, лезе паглядзець, чаму сабралася так шмат народу, чаму ўсе лезуць на Парнас, "што за шайтан Парнас такі?". Узлезшы на гару, Тарас захапляецца навакольнай прыгажосцю: "Авохці мне! Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў!"

Тарас умее тактоўна ўвайсці ў кампанію багоў, трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. Яму ўласцівы народны гумар, уменне захапляцца прыгожым. Па-свойму ацэньвае герой жаночую прыгажосць: залюбаваўся Венерай, таму што яна "чырвона, тоўста, круглаліца". У яго чыста сялянекая ацэнка прыга-жосці: прыгожае тое, што здаровае. Аднак не толькі фізічныя рысы вылучае Тарас у дзябёлай Венеры. Ён любуецца яе стужкамі, якія ўплецены ў косы, а гэта ўжо эстэтычнае развіццё героя. Не губляючы пачуцця чалавечай годнасці, ён папрасіў багоў паесці. Паэт увёў гэты момант з пэўнай мэтай. Гэтым ён паказаў сацы-яльнае становішча сялян. Паесці ўволю - вось чаго не хапала селяніну, вось што было яго першай марай. Гасцінна, шчыра, без прыніжэння "ўсіх падзякаваў багоў" за пачастункі і развітаўся з імі.

Я лічу, што Тарас з'яўляецца лепшым прадстаўні-ком свайго народа. Гэтым вобразам паэт паказаў, што галоўнае месца ў літаратуры павінен заняць мужык, таму ён і ўзводзіць свайго героя разам з перадавымі пісьменнікамі на Парнас.

 

 

 

Міфалагічныя вобразы ў паэме "Тарас на Парнасе"

У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы "Тарае на Парнасе" вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзідь думка аб новай літаратуры, высмейваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка.

У паэме прадстаўлены вобразы многіх багоў Старажытнай Грэцыі, як правіла, герояў высокай літаратуры. Але ў творы яны носяць рымскія імёны, бо рымляне запазычылі іх у грэкаў. Гзта Юпітэр, Веста, Венера, Амур, Бахус, Геба і іншыя.

Асноўнымі вобразамі паэмы з'яўляюцца Зеўс, Венера, Амур і Геба, якія апынуліся ў незвычайных умовах, намаляваны ў камічным святле. Зеўс у творы паказаны старым. Калі "насцябаецца" гарэлкі, то лезе на печ "грэць плечы" або скача са сваёй жонкай Вестай. Таксама ён "любіць цешыць грэшна цела". Венера, дачка Зеўса, у паэме нагадвае сялянскую дзяўчыну:

Чырвона, тоўста, круглаліца I вочы, як на калясе, Як жар, гарыць яе спадніца, Істужкі ўплецены ў касе.

Дзяўчына гэта ўвесь чае ці "маслам мажа валасы ды нечым белым твар свой беліць", ці скача "мяцеліцу". 3 аднаго боку, аўтар сімпатызуе Венеры як прыгажуні, а, з другога боку, паказвае яеяк самазадаволеную паненку.

Амур паўстае перад намі маладым, прыгожым хлоп-цам, які толькі і робіць, што "з дзеўкамі жартуе". Але ў Амура ёсць недахоп: ён схільны да п'янства.

Аднак не ўсе багі п'яніцы і гультаі. Геба - маладая дзяўчына, якая вельмі жвавая і працавітая. На ёй трымаецца ўся гаспадарка.

Праз вобразы багоў аўтар паказаў жыццё сялян з іх станоўчымі і адмоўнымі рысамі. Багі вядуць гаспадарку, носяць звычайнае сялянскае адзенне, мыюць кашулі, танцуюць народныя танцы, ядуць сялянскія стравы. Паказаўшы такое жыццё, аўтар разам з тым звярнуў увагу на тое, што жыццё простых сялян так-сама вартае ўвагі літаратуры.

 

 

 

 

Вобраз палясоўшчыка Тараса (па паэме "Тарас на Парнасе").

Аўтарства паэмы "Тарас на Парнасе" доўгі час заставалася невядомьш, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму "Тарас на Парнасе" налісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.

Галоўным героем паэмы "Тарас на Парнасе" з'яўляецца палясоўшчык Тарас. Слачувальна, з гумарам малюе аўтар свайго героя - лростага чалавека з народа, прыгоннага селяніна. У пачатку паэмы Тарас характарызуецца як чалавек трохі наіўны, пакорлівы, добры, рахманы. Ён добрасумленна нёс службу панскага лес-ніка, за што быў у вялікай пашане ў пана, пані і войта.

I вось з гэтым чалавекам адбыўся незвычайны вы-падак. А здарылася тое, што Тарас, стомлены нялёгкай працай, прысеў на пянёк, відаць, задрамаў, і ў сне з ім адбыліся дзіўныя прыгоды. Спачатку Тарас сустрэўся з мядзведзем і, уцякаючы ад яго, трапіў у нейкую яму. I апынуўся ён "на тым свеце", у вельмі прыгожай ваколіцы каля дарогі, што вяла на гару Парнас. Тарас быў вельмі цікаўны і дапытлівы па натуры. Таму ён вырашыў паглядзець, "што за шайтан Парнас такі?" А ўбачыў ён шмат цікавага. Падняўшыся на гару, Та-рас трапіў у "панскі двор" да багоў і вельмі здзівіўся, калі ўбачыў, што багі жывуць як звычайныя сяляне. I паводзяць яны сябе па-сялянску. Наглядзеўшыся на ўсё гэта і добра пад'еўшы на Парнасе ў багоў, Тарас з дапамогай зефіраў вярнуўся ў свой лес.

На гары Парнас, у незвычайных абставінах, Тарас як асоба раскрываецца болыш абагульнена, як народны характар. Ён смелы, дасціпны, здольны да танцаў. У сваіх ацэнках жыхароў Парнаса і пісьменнікаў Тарас выяўляе практычны розум, назіральнасць, пачуццё гумару, здольнасць захапляцца прыгожым. А пасля таго, як у час сваіх прыгод герой сустрэўся з пісьмен-нікамі, наглядзеўся на паводзіны паноў, ён змяніў свае адносіны да жыцця.

Праз вобраз Тараса, простага беларускага селяніна, аўтар сцвярджае думку аб тым, што нараджаецца но-вая, дэмакратычная літаратура, якая зробіць сваім га-лоўным героем простага чалавека, раскрые багацце і прыгожасць яго душы, яго характару.

Паэма "Тарас на Парнасе" займае асаблівае месца ў гісторыі беяарускай літаратуры. Яна з'явілася ў сярэ-дзіне XIX стагоддзя і адлюстравала вострую барацьбу розных ідэйных і эстэтьгчных напрамкаў. Сваім пафа-сам паэма сцвярджала народнасць і рэалізм у літаратуры. Гзтым і тлумачыцца яе выключная папулярнасць. Шырокай вядомасцю карыстаецца паэма і ў наш час.

 

 

ВОБРАЗ ПАЛЯСОЎШЧЫКА ТАРАСА Ў ПАЭМЕ «ТАРАС НА ПАРНАСЕ»

Вобраз Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе» не аднабаковы. Памылкова думаць, што невя-домы нам аўтар хацеў паказаць толькі нейкага канкрэтнага чалавека і не болей. Хоць у пачат-ку паэмы, калі мы толькі знаёмімся з Тарасам, узнікае менавіта такая думка. Аўтар вельмі па-драбязна апісаў, што гэта за чалавек, дзе ён жыў, чым займаўся, як адносіўся да сваёй службы і як адносіліся да яго:

Што ж, чалавек ён быў рахманы, Гарэлкі ў губы ён не браў, Запгое ў ласцы быў у пана — Яго пан дужа шанаваў.

Тырыня і разнапланавасць вобразу Тараса ста-новіцца зразумелай трохі пазней, калі герой апы-нуўся ля гары, што вяла на Парнас, і стаў свед-кам таго, як падымаліся туды розныя Ігісьмеюгікі. Няма сумнення, што перадавых дэмакратьганых пісьменнікаў Тарас паважае, называе іх «чаты-ры добрых малайцы»:

...Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі I Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы,, на Парнас.

I наадварот, пра пісьменнікаў-кансерватараўі аўтар гаворыць з насмешкай і неадабрэннем: яны лезлі, крычалі, штурхаліся.

Праз адносіны Тараса да розных колаў Ігісьмен-1 нікаў аўтар хацеў даць ацэнку літаратуры з па-зіцый народа. I ў першую чаргу — гэта была пазіцыя самога аўтара. Бо па тым, з якой сімпа- [ тыяй ён адносіцца да свайго героя, можна| ўпэўнена сказаць, што і сам ён выхадзец з на-1 рода, з сялянства.

Багі ў паэме — традыцыйныя персанажы два-ранскай літаратуры. Таму такімі смешнымі вы-глядаюць яны ў параўнанні з Тарасам, які ў па-эме — увасабленне новага літаратурнага героя.

Патрапіўшы на Парнас і апынуўшыся сярод багоў, Тарас, калі пачуў вясёлую музыку, не змог утрымацца і кінуўся ў скокі. Ды так, што:

Як стаў прытаптываць атопкам, Аж рот разявілі Багі; То ён прысвісне, то прытопне, То шпарка пойдзе ў кругі.

У гэтых радках таксама яскрава адчуваец-ца сімпатыя аўтара да свайго героя. Тарас тут — увасабленне народнага характару: вясё-лы, спрытны, здольны.

Тым, што Тарас не абмінуў Парнас, а з ціка-васцю стаў набліжацца да яго, аўтар хацеў па-казаць неабыякавасць простага народа да літа ратуры. А яшчэ завастрыў увагу, што нара-джаецца новая літаратура, ствараць якую будзе просты чалавек і героем якой таксама будзе ён.