Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Жыццёвы шлях Кастуся Каліноўскага і яго рэвалюцыйна-асветніцкая дзейнасць.

Бывай здаровы, мужыцкi народзе,

Жывi ў шчасцi, жывi ў свабодзе

I часам спамянi праз Яську свайго,

Што загiнуў за праўду для дабра твайго.

К. Калiноўскi

Барацьбiтом за разняволенне, роўнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусi з'яўляецца правадыр паўстання 1863—1864 гг. Канстанцiн Вiнцэнт Калiноўскi. Нарадзiўся ён у шляхецкай сям'i на Гродзеншчыне ў вёсцы Мастаўляны (зараз тэрыторыя Беластоцкага ваяводства ў Польшчы). Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii i на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унiверсiтэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, К. Калiноўскi вяртаецца на радзiму, дзе разам з паплечнiкамi В. Урублеўскiм (будучым генералам Парыжскай камуны) i Ф. Ражанскiм наладжвае выпуск першай беларускай газеты "Мужыцкая праўда". Упершыню на роднай мове ў ёй апавядалася аб праўдзе, у чаканнi якой так збалелiся сялянскiя сэрцы. Невялiкая па фармаце, газета нагадвала лiстоўку-заклiк, у якой на адным цi двух баках папяровага лiста лацiнскiмi лiтарамi друкаваўся тэкст. Усяго ў 1862—1863 гг. выйшла сем нумароў газеты (спачатку ў Беластоку, потым у Вiльнi), падпiсаных псеўданiмам К. Калiноўскага "Яська — гаспадар з-пад Вiльнi". Разгортваючы карцiны народнага бяспраўя, крыўд, рэкруцкiх павiннасцей, газета ў даступнай форме паказвала антынародную сутнасць царскай палiтыкi i суда, тлумачыла прычыны сацыяльнай няроўнасцi, выкрывала грабежнiцкi характар сялянскай рэформы 1861 г., дараванай царом Аляксандрам II — "вызвалiцелем". Суд, на думку К. Калiноўскага, быў толькi дадаткам царскай адмiнiстрацыi. Ён справядлiва параўноўвае судовых чыноўнiкаў з воўчай зграяй, "дзе не разбiраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць". Бунтарская па ўсёй сваёй сутнасцi, "Мужыцкая праўда" заклiкала беларускi народ да ўзброенага паўстання супраць iснуючага ладу. Так, заключныя радкi першага i трэцяга нумароў газеты заклiкаюць сялян да згуртавання, да ўсведамлення сябе людзьмi высокай чалавечай годнасцi, да ўсенароднай барацьбы за вольнасць, свабоду: "Няма чаго ждацi ад нiкога, бо той толькi жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкi, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, — не шкадуйце працы, каб i мужык быў чалавекам вольным". Апошнiя радкi сёмага нумара поўныя аптымiзму, бязмежнай веры i ўпэўненасцi ў перамозе над маскоўскiм прыгнётам: "Станьма дружна разам за нашу вольнасць!.. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам". Выяўляючы самой назвай газеты яе народнасць, паэтызуючы сялянскую мару аб справядлiвасцi i праўдзе, К. Калiноўскi сцвярджаў сацыяльна-палiтычныя iдэi, даволi актуальныя i ў нашы днi. Так, словы "не народ для ўрада, а ўрад для народа" (iх у якасцi эпiграфа можна прачытаць на першай старонцы газеты "Рэспублiка") гучаць вельмi злабадзённа i сёння, у час адраджэння беларускай дзяржаўнасцi. Зямля ў новым грамадстве, лiчыць К. Калiноўскi, павiнна належаць народу. "Мужыцкая праўда" стала яркiм выражэннем адносiн яе аўтара да рэлiгii i шляхты. У шостым нумары газеты К. Калiноўскi выступае ў абарону ўнiяцтва — фактычна нацыянальнай рэлiгii нашых дзядоў-прадзедаў. Узнiкшы паводле Берасцейскай унii 1596 г., гэты кiрунак хрысцiянства быў скасаваны ў 1839 г. Прызнаючы асноўныя каноны каталiцызму з рымскiм папам на чале, вернiкi малiлiся на роднай мове па ўсходнiм абрадзе. Падчас паўстання 1863-1864 гг. амаль 80% насельнiцтва Беларусi лiчылi сябе ўнiятамi. I К. Калiноўскi, разумеючы абмежаванасць шляхты з яе саслоўнымi традыцыямi, класавым эгаiзмам, iмкнуўся ўзняць на паўстанне супраць царызму асноўныя масы сялянства. Паўстанне пачалося ў студзенi 1863 г. Спачатку К. Калiноўскi ўзначальваў Лiтоўскi правiнцыйны камiтэт, а затым быў рэвалюцыйным камiсарам на Гродзеншчыне i кiраўнiком Вiленскага паўстанцкага цэнтра, якi падзялiўся на дзве часткi: "чырвоных", прыхiльнiкаў радыкальных змен, i "белых", гатовых да кампрамiсаў з царызмам. "Чырвоныя", прадстаўленыя дробнай шляхтай (часам беззямельнай) i разначыннай iнтэлiгенцыяй, ставiлi сваёй мэтай утварэнне незалежнай ад Расii i Польшчы Беларускай Рэспублiкi. "Белыя", прадстаўленыя "вялiкiмi беларускiмi панамi" (У. Iгнатоўскi), стаялi за ўтварэнне вялiкай Польшчы з захаваннем старога ладу на Беларусi. Сяляне, прыслухоўваючыся да поклiчу "чырвоных", прымаюць дзейсны ўдзел у паўстаннi i вядуць барацьбу на два франты: супраць 200-тысячнага войска генерала-вешальнiка Мураўёва, прысланага на Беларусь для падаўлення паўстання, i супраць "белых" здраднiкаў. Такая барацьба непасiльная для iх, i паўстанне паступова пачынае зацiхаць. Уначы 10 лютага 1864 г. пад iмем Iгната Вiтажэнца быў арыштаваны К. Калiноўскi. Ваенна-палявым судом ён быў асуджаны i публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Дукiшкi ў Вiльнi. Царскi ўрад жорстка расправiўся i з удзельнiкамi паўстання, баявымi сябрамi К. Калiноўскага: 128 чалавек асуджана на смяротную кару, больш за дзве з паловай тысячы паўстанцаў сасланы на катаргу, паселены ў аддаленыя месцы Сiбiры, каля 9 тысяч аддадзены пад суд. Перад смерцю К. Калiноўскi здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў "Пiсьмо з-пад шыбешцы" — сваё развiтальнае слова народу, свой хвалюючы запавет. Пройдзе час. Запавет К. Калiноўскага беларускаму народу — ваяваць за сваё чалавечае права — ажыве ў творчасцi iншых слаўных сыноў Беларусi. Яго жыццё i рэвалюцыйная дзейнасць стане тэмай многiх твораў пiсьменнiкаў, кампазiтараў i мастакоў.

 

 

 

Грамадска-палiтычная i публiцыстычная дзейнасць Кастуся Калiноускага. Газета "Мужыцкая прауда"

У развiццi прагрэс. публiцыст. лiтаратуры пасля рэформенага часу асаблiвая роля належыць К.К. (1838-1864). К.К. быу не толькi мужным рэвалюцыянерам, барацьбiтом, кiраунiком паустання 1863 г. на Беларусi, але i таленавiтым публiцыстам. Выхадзец з шляхецкай сямьi, ен пад уплывам блiзкага знаемства з жыццем простага народа, а таксама пашыраных грамадскiх насторояу з юнацкiх год пранiкся вострай ненавiсцю да сацыяльнага i нацыянальнага прыгнету. Вялiкi уплыу на фармiраванне яго светапогляду аказала вучоба у Пецярбургскiм унiверсiтэце (1856-1860), якi скончыу з атэстатам кадыдата права. У час вучобы пазнаёмiуся з рэвал. лiтаратурай. У 1860 г. вяртаецца на радзiму i уклучаецца у актыуную работу па падрыхтоуцы паустання. З мэтай рэвал. агiтацыi i прапаганды у 1862 г. ен разам са сваiмi сябрамi па барацьбе выдае нелегальную газету "Мужыцкая прауда". Гэта была першая белар. газета. Яна друкавалася як лiстоука-адозва. Выйшла 7 нумароу. Артыкулы, якiя умяшчалiся у газеце, -- яскравы узор рэвалюц. публiцыстыкi. Газета выкрывала царiзм, паказвала антынародную сутнасць яго палiтыкi, грабежнiцкi характар рэформы 1861г. Газета патрабавала знiшчэння самауладства, памешчыцкага землеуладання, перадачы улады у рукi народа, а зямлi тым, хто яе апрацоувае. Адзiны спосаб дабiцца гэтага сялянам -- узняцца на барацьбу. Заклiк да рэвалюц. барацьбы, да актыунага змагання супраць прыгнятальнiкау народа, за яго сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне складае асноуны пафас усiх выступленняу Ясокi, гаспадара з-пад Вiльнi. К.К. верыу у сiлу народа. Усiмi сваiмi думкамi ён быу звязаны з народам, змагауся за такi грамадскi лад, дзе б чалавек быу вольным, жыу са сваёй працы. Глыбокая адданасць народу, радзiме, вера у народ яскрава выявiлася у апошнiм перадсмяротным пасланнi К.К. “ Да белар. народа", вядомым пад назвай "Пiсьмо з-пад шабенiцы". Гэта хвалюючы запавет рэвалюцыянера, нязломнага змагара, што да апошняга дыхання заставауся верным свайму абавязку. Трапiушы у рукi царскiх жандарау, ведаючы, што яму не удасца вырвацца з гэтых рук жывым, К.К. завяшчае народу не спыняць барацьбы, змагацца да канца i здабыць сабе волю. Жыцце К.К. абарвалася на шыбенiцы, калi яму было 26 гадоу. Гэта жыцце -- подзвiг у iмя народа. Творы К.К. паглыблялi рэалiстычную традыцыю белар. лiтаратуры, былi узорамi бескампрамiснага выкрыцця сацыяльных супрэчнасцей. Яго творы высокай мастацкай вартасцi, палымянныя маналогi, звароты да народа. Публiцыстычная дзейнасць К.К. мела вялiкi уплыу на развiццё белар. дэмакратычн. лiтаратуры.

Самой назвай газеты К.К. выяуляе яе народнасць, блiзасць да народна-гутарковых i iншых жанрау лiтаратуры. З рэвалюцыйна-палiтычнай iдэяй "Мужыцкая прауда” сцвяржала наступнае:

1) зямля належыць народу, чалавек свабодны, калi мае кавалак зямлi;

2) не народ створаны для урада, а урад -- для народа;

3) народ павiнен мець свабоду, навучацца на роднай мове.

"Мужыцкая прауда” пiсалася напярэдаднi паустання i К.К. не абыходзiу нiводнай магчымасцi, каб уцягнуць у паустанне большe. колькасць аднадумцау, у гэтай сувязi ен закрануу i пытанне рэлiгii. У цэлым майстэрства публiцыстычн. выразнасцi, эмацыянальн. уз'яднання, доказнасцi расло ад нумара да нумара.

У прадсмертным пiсьме К.К. iмкнууся узняць народ на рэвал. барацьбу. У пiсьме выявiлiся i слабыя моманты яго як iдэала сялянскfq дэмакратыii. Яны заключалiся, па-першае, e перааценцы рэвал., магчымасцi сялянства у 60-х гадах, па-другое, у перабольшваннi людзей на рэлiгiйн. свядомасцi, гэта былi тыповыя для дэмакратау 50 гг. перабольшваннi. Без iх не было б самаго К.К., не было б яго гераiзму. К.К. -- аутар аднаго толькi верша "Марыська чарнаброва” -- непасрэдны зварот да Марыi Грэчатовiч, дзе да арышту жыу К.К.