Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? (па рамане Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Раман "Трэцяе пакаленне" — адзін з найбольш вядомых твораў К. Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. унёс пэўныя карэктывы і папраўкі. Праўда, яны не мянялі ідэйную канцэпцыю твора, а толькі кроху прыглушалі, змякчалі віну Міхала. Міхал Тварыцкі — адзін з галоўных герояў рамана. Каб пракарміць сям'ю, Міхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовіча. Тут ён сустрэўся з жорсткімі законамі эксплуатацыі, з прыніжэннем чалавечай годнасці, з сілай уласніцтва і багацця. Запалоханы, Міхал Тварыцкі пойнасцю трапіў пад уладу Скуратовіча, які падачкамі і "спагадай" бярэ ў палон душу хлопца, нявечыць яе, выхоўвае страх перад людзьмі і жыццём. Паступова ў душы Міхала прарастаюць зярняты эгаістычнай філасофіі: "Спадзявайся толькі на сябе, бо чалавек чалавеку воўк. Трымай пры сабе і свае думкі, і ўсё, што маеш, збірай багацце...". І гэта "філасофія", засвоеная героем рамана з дзяцінства, стане ў далейшым вызначальнай у паводзінах Міхала. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Міхал стаў самастойным гаспадаром (прыдбаў каня, карову, паставіў хату і гумно). Але не складваюцца адносіны ў сям'і: муж не разумее жонкі, а жонка мужа. Іх адносіны асабліва абвастраюцца, калі Міхал знайшоў украдзеныя з банка грошы і прысвоіў іх. Бясспрэчна, віна Міхала не выклікае сумнення. Ім авалодала адно імкненне: больш прыдбаць, стаць багацейшым. Але Міхал, жывучы цяжка і пакутліва, заслугоўвае хутчэй спачування, чым асуджэння. Няўпэўненасць у заўтрашнім дні, страх перад будучыняй, трывога за лёс дачкі не даюць яму спакою. Хто ж паклапоціцца аб сям'і? Толькі сам гаспадар. Разлічваць на клопаты з боку ўлады і на пераўтварэнні, якія павінны былі наступіць дзякуючы калектыўнай працы, герой твора не мог. Жонка ж не спрабуе дапамагчы Міхалу, а, наадварот, сама таго не ўсведамляючы, разбурае сям'ю, робіць мужа злачынцам. Так было тады, у 30-я гг., калі сын выдаваў бацьку, як Паўлік Марозаў ці Міколка з аповесці В. Быкава "Аблава", а жонка — мужа, як у гэтым рамане. У час суда над Міхалам Зося, Назарэўскі і суддзі льюць на яго бруд, выкрываюць як ворага народа, уласніка. Але што ж гэта за вораг, які ад цямна да цямна працуе на сваёй зямлі і шчасце сваё бачыць у працы? Нават у лагеры Міхал працуе, як вол, знаходзячы ў працы "найвялікшую асалоду". Назарэўскі, абаронца дзяржаўных інтарэсаў, яшчэ здзекуецца з Міхала, называючы "працавічком". Ён спрабуе даказаць, што Тварыцкі здольны прадаць і Радзіму. Але доказаў гэтым хісткім, надуманым абвінавачанням мы не бачым. Грамадскі абвінаваўца ў сваёй прамове насміхаецца з парванай смярдзючай адзежыны Міхала. А чаму ж улада, якую і прадстаўляе Назарэўскі, не паклапацілася аб лепшым адзенні для селяніна? Сабраную ж капейку аднаасобнік пускаў не на моднае адзенне, а на набыццё новага плуга, сеялкі. Сваёй іроніяй Назарэўскі засведчыў адарванасць ад набалелых праблем вясковага жыцця. Для людзей такога тыпу суд над Міхалам — не трагедыя чалавека, а выпадак, на прыкладзе якога можна было прыстрашыць іншых. Судзяць Міхала не толькі за прысвоеныя грошы, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца загадам, а шукаў, як і героі Я. Коласа, "новую зямлю", спрабаваў ісці сваім шляхам. Гэты аднаасобнік, названы ворагам народа, хацеў звычайнага чалавечага шчасця. Незразумела, пры чым тут уласніцтва, калі селянін меў сваю зямлю, хату, гумно, каня? Хіба ж сёння ў нас называюць уласнікам таго, хто мае сваю хату ці кватэру, машыну? Гэта звычайныя рэчы, без якіх немагчыма асабістае існаванне. А вось у 30-х гг. гэтага не хацелі разумець як Назарэўскі з Зосяй, так і іншыя прадстаўнікі савецкай улады. Спачатку сялянам давалі зямлю, а затым, калі яны дзякуючы сваёй працавітасці і ўпартай цягавітасці пачыналі жыць крыху лепш, адбіралі. Сялян абвінавачвалі ва ўласніцтве, кулацтве, арыштоўвалі і без суда адпраўлялі ў папраўча-працоўныя лагеры ГУЛАГа ці на той свет. Раскулачванне, а затым прымусовая калектывізацыя амаль поўнасцю разбурылі сельскую гаспадарку. Вынікі гэтых працэсаў даволі балюча адчуваюцца і зараз, амаль праз паўстагоддзе. Прайшоў час. І з сённяшняга пункту гледжання Міхала Тварыцкага нельга лічыць увасабленнем уласніцтва, злачынцам, ворагам народа. Ён, як лічаць сучасныя даследчыкі М. Мушынскі, I. Жук, Т. Грамадчанка, А. Ленсу, з'яўляецца ахвярай ненармальных сацыяльных адносін, нявольнікам лёсу. Гэтага селяніна, які заблудзіўся ў жыцці, якога лаюць, цкуюць, выхоўваюць свае і чужыя людзі, на самай справе можна лічыць гаспадаром жыцця — з тых, на якіх у той час моцна трымалася вёска.

 

 

Па старонках твора Кузьмы Чорнага

Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане "Бацькаўшчына" пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Падзеі, апісаныя ў творы, ахопліваюць некалькі дзесяткаў гадоў. Галоўным героем рамана з'яўляецца селянін Леапольд Гушка — чалавек без зямлі і бацькаўшчыны. Адвечная беднасць і нястача не заглушылі ў ім пачуцця чалавечай годнасці. Чалавек сумленны і цярплівы, надзелены незвычайнай сілай волі, ён не палохаецца жыццёвых цяжкасцей, "стаіць на нагах моцна". Герой твора марыць аб набыцці кавалка ўласнай зямлі, на якой ён быў бы гаспадаром. Леапольд, як і Міхал з "Новай зямлі", верыць, што на сваёй зямлі ён стане незалежным і шчаслівым, зажыве па-людску. Рэвалюцыя быццам бы здзейсніла мару Гушкі. Ён атрымаў некалькі дзесяцін камяністай няўдобіцы, на якой працаваў як закляты. Але змяніўся час. І герой твора становіцца змагаром за новы лад, новую бацькаўшчыну. Ён аддае ў камуну набыты з неймавернай цяжкасцю надзел зямлі і гэтым самым нібыта вызваляецца ад пакутаў уласніцтва. Логіка развіцця характару Леапольда відавочна парушаецца. І з сённяшняга пункту гледжання такія паводзіны героя рамана здзіўляюць, не паддаюцца лагічнаму аналізу і растлумачванню. Гэтым учынкам герой твора як бы перакрэслівае сваю ранейшую жыццёвую праграму. На апошніх старонках твора, даволі публіцыстычных і схёматычных, мы бачым Леапольда старшынёй пагранічнага калгаса, кіраўніком пасяджэння раённага з'езда саветаў. Тут адчуваецца ўступка аўтара ідэям таго часу, калі неабходна было паказаць, як ва ўмовах савецкай рэчаіснасці былы батрак ператвараецца ў дзяржаўнага дзеяча, як селянін развітваецца са сляпой наіўнай верай ў сваё вызваленне шляхам набыцця ўласнай зямлі. Тэма фарміравання новага чалавека, які быццам бы ва ўмовах савецкай рэчаіснасці вызваляецца ад уласніцкай псіхалогіі, становіцца асноўнай і ў рамане К. Чорнага "Трэцяе пакаленне". На працягу 30-х гг. К. Чорны напісаў нямала твораў, у якіх, нягледзячы на кампраміс з часам, здолеў паказаць важныя праблемы новага часу. У аповесці "Люба Лук'янская" пісьменнік імкнуўся раскрыць працэс фарміравання моцнага характару жанчыны, паказаць, як узнімаўся прыгнечаны, зняважаны і абяздолены чалавек з "дна" на высокія жыццёвыя вяршыні. Любе Лук'янскай, Валі Іваноўскай, братам Рыльскім у творы проціпастаўлены Сашка Стафанковіч і яго бацька, у вобразах якіх К. Чорны выкрыў дробнаўласніцкі ідэал жыцця чалавека, яго прыстасавальніцтва, чэрствасць, бяздушнасць і нікчэмнасць. У творах К. Чорнага ваенных гадоў створана шырокая панарама барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Раман "Пошукі будучыні" ствараўся па гарачых слядах падзей і адлюстроўваў напружаны роздум пісьменніка аб лёсе народа ў складаны для яго час. Героі рамана больш-менш нагадваюць ужо знаёмых герояў папярэдніх твораў. Тое, што адбывалася ў мястэчку Сумлічы і яго ваколіцах, — гэта толькі невялікі эпізод барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Аўтар прасочвае лёс герояў твора на працягу многіх гадоў імперыялістычнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Таму ў рамане нямала экскурсаў у мінулае. На першых старонках рамана мы сустракаемся з галоўнымі гёроямі твора — чатырнаццацігадовай Волечкай і шаснаццацігадовым Кастусём , якіх лёс звёў у адной хаце. Кастусь прывёз у вёску хворага нямецкага салдата Густава Шрэдэра, які ў знак падзякі за дапамогу пакінуў выратавальнікам залатыя рэчы, выкрадзеныя ў непрытомнага графа Паліводскага. Пазней мы ўбачым Вольгу і Кастуся сталымі, любячымі адзін аднаго мужам і жонкай, якія выхоўваюць дачку Лізу. Значную ролю ў рамане адыгрывае вобраз простага селяніна-працаўніка Нявады, якому ў першую сусветную вайну бало суджана зведаць пакуты акопнага жыцця і нямецкага палону. Пасля многіх гадоў блуканняў і пакут ён вярнуўся ў родную вёску, сустрэўся з дачкой і дачакаўся ўнучкі. У дзецях Нявада бачыў будучае, прадаўжэнне сябе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён аддае ўсе сілы для выратавання ўнучкі з канцэнтрацыйнага лагера і, не здейсніўшы гэтага, гіне. Унучку вызвалілі з палону партызаны на чале з Кастусём. У творы яскрава выпісаны фашысцкія вылюдкі і іх паслугачы (стары і малодшы Шрэдэры, граф Паліводскі, Акаловіч). Салдат кайзераўскай арміі стары Густаў Шрэдэр спрабаваў знайсці будучыню сярод забітых на полі бою салдат, у якіх ён забіраў залатыя рэчы і грошы. Густаў марыў пабудаваць для свайго сына маёнтак, але трапіў у палон і павёз назад у Германію толькі злосць на сябе. Калі началася Вялікая Айчынная вайна, стары Шрэдэр зноў з'явіўся ў гэтых мясцінах, дзе яго сын, вырасшы пры фашызме, узначальваў акупацыйную ўладу, быў камендантам канцэнтрацыйнага лагера, забойцам. К, Чорны ў творы сцвярджае, што будучыні ў забойцаў не можа быць. І Шрэдэры, і Акаловіч гінуць ад партызанскіх куль. На лёсе людзей невялічкага мястэчка К. Чорны паказаў барацьбу ідэй, поглядаў на свет у складаны для Беларусі час. Пісьменнік у творы ўпэўнівае, што вораг бўдзе выгнаны з беларускай зямлі, што беларускі народ не загіне ад чорнай фашысцкай навалы.

 

 

Сацыяльная i маральна-фiласфская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс

Лес чалавека працы, фармiраванне i станауленне сацыялiстычнага светапогляду у працэсе абнаулення рэвалюцыi у нашай краiне -- асноуная тэма творчасцi Кузьмы Чорнага (К. Ч.). На усiм працягу творчага шляху пiсьменнiка цiкавiу чалавек, якi сваiм розумам, энергiяй, працавiтымi рукамi ператварау жыцце, упрыгожвау родную зямлю. У творах К. Ч. развенчваецца эгаiзм, людская абасобленасць, жаднасць, усе тое, што калечыць жыцце людзей. К. Ч. прыйшоу у лiтаратуру як аутар глыбокапсiха-лагiчных творау, у якiх даецца мастацкi аналiз духоунага жыцця чалавека, стыль пiсьменнiка вызначаецца эпiчнасцю, глыбокай народнасцю, драматызмам. Шырока выкарыстоуваючы жывую мову народа, яго багатую сiнанiмiку, фразеалогiю, пiсьменнiк дасягае надзвычайнай выразнасцi мовы сваiх творау.

Iдэя рамана "Трэцяе пакаленне” раскрываецца праз узаемоадносiны галоуных герояу твора. Пiсьменнiк паказвае згубнасць уласнiцкай фiласофii, гiстарычную асуджанасць носьбiтау, хуткi рост свядомасьцi народа. Кулак Скуратовiч паказаны больш выразна як сацыяльны тып. Сутнасць уласнiцкай фiласофii Скуратовiча наiбольш яскрава выяуляецца у яго любiмых прымауках: "Кожны жыве па-свойму", "Верыць людзям нельга". Маральная фiласофiя кулака аказала згубны уплыу i на яго парабка Мiхалку. Дзякуючы таму, што пiсьменнiк сутыкнуу у канфлiкце людзей трох пакаленняу, паказау погляды розных людзей на працу, сям'ю -- гэты канфлiкт атрымау у рамане глыбокае фiласоускае вырашэнне. Першае пакаленне расло пры старым ладзе, у адпаведнасцi са сваей класавай прыналежнасцю i сваей жыццевай фiласофii. Прадстаунiкi другога пакалення раслi i старэлi ва умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу. Гэта пакаленне радасна сустрэла перамогу народа, у працы здабыла свае найвялiкшае шчасце. Але i яно было не аднародным. Асобныя яго прадстаунiкi захацелi узяць з сабой у новы свет фiласофiю разгромленых рэвалюцыяй класау, скарыстаць правы, якiя дала савецкая улада чалавеку для свайго уласнага узбагачэння. Прадстаунiкi трэцяга пакалення -- народ пры савецкай уладзе, якая стварыла усе умовы, каб ен з самага маленства рос новымi людзьмi, з новымi поглядамi i фiласофiяй.

Пачатак твора расказвае пра лета 1920г., потым аутар паказвае людзей праз 10-11 гадоу. “Т.П.“ -- сацыяльна-псiхалагiчны раман. У центры увагi пiсьменнiка -- падзеi i праблемы усенароднага значэння, раскрываюцця яны праз барацьбу i сутыкненне чалавечых характарау. Сюжэт "Т.П.“ падказаны жыццем. Ен надае твору стройнасць, дапамагае зразумець логiку развiцця чалавечага характару, прасачыць тое, як ен паступова змяняецца пад уплывам асяродзя. Героi дзейнiчаюць адпаведна свайму характару i поглядам.

Раман "Т.П.“ -- адзiн з вялiкiх творау пiсьменнi ка. У цэнтры рамана -- тэма пераутварэння жыцця на сацыялiстычны лад, выкарчоуванне рэшткау капiталiзму са свядомасцi чалавека. Пiсьменнiк асвятляе тэ му вельмi шырока. Ен паказвае, як фiласофiя уласнiцтва раз'ядноувае i адасабляе людзей, робiць жыцце чалавека пакутай. Дзякуючы таму, што пiсьменнiк сутыкнуу у канфлiкце людзей трох пакаленняу, паказау iх погляды на уласнасць, на працу, сям'ю, мараль i многiя iншыя праблемы, гэты канфлiкт атрымау у рамане глыбокае фiласоускае выраженне.

Сваiмi раманамi К. Чорны унес вялiкi уклад у бел. прозу. Ен паказау жыцце i працу свайго народа. Героi К. Ч. любяць працаваць -- садзiць сады, капаць калодзежы, ставiць хаты. Пiсьменнiк увесь час з народам. У бел. лiтаратуры творчасць К. Чорнага займае месца побач з творчасцю выдатных майстроу слова -- Я.Купалай i Я.Коласам. Лепшыя творы К. Ч. нясуць вялiкую думку, дапамагаюць глыбока зразумець жыцце, падзеi i чалавечыя характары. Мастацкiя вобразы дапамагаюць асэнсаваць гiсторыю бел. народа, яго пакуты i будучыню.

 

 

 

Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні»

Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра раскрыў тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей.

 

У пачатку твора перад намі паўстае карціна імперыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, ад-казваць самім за сваё жыццё. Вайна асудзіла іх на вельмі цяжкі лёс. На першых старонках рамана мы знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па гаспадарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею, што бацька за-стаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў. Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце. Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і бацькам. Асірацелы, абяздолены, няшчасны, ён знемагаў у нудзе. Але ж і Кастусю, і Волечцы яшчэ трэба было змагацца за сваё жыц-цё. Было цяжка паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня, і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.

 

Стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Бацька марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гада-ваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жан-чыну, падобную, як дзве крошгі вады, на сваю маці. Нява-ду ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго напоўнілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта зло-сны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.

 

Падобная гісторыя здарылася з Сымонам Ракуць-кам. Ён рана застаўся адзін, бо бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб тым, каб з яго дзецьмі не здарылася тое, што адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў шчасці і спакоі. Надышоў той страшэнны час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі. Перад яго вачыма праляцелі гады сямейнага жыцця, дзяцінства Лізаветы і Тамаша, іхнія першыя ўсмешкі. Герой задаваў сабе пытанні, што чакае яго ў будучыні, што адбудзецца з яго дзетачкамі. Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных людзей, аддзяліла, ма-быць, назаўсёды. Ён спадзяваўся на тое, што некалі яму пашанцуе сустрэць сваю сям'ю. Сымон жыў ця-пер марамі, жаданнем, надзеяй, упартасцю. Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што маладосць праходзіць. I калі ён убачыў сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку, назіраць за яе жыццём. У гэтым павінен той жа злодзей. Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку, ён у гэ-тым пераканаўся. Злодзей украў і маладосць жонкі. Гэта страшэнная пачвара адабрала ўсё святое: Радзіму, маленства, маладосць. Сустрэўшы Тамаша, Ракуцька быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў не яго ма-ленькі сыночак, а салдат чужой арміі, у якога таксама ўкралі дзяцінства.

Дзеці, якія з'явіліся на свет дзеля шчасця, апыну-ліся ў жудасным становішчы. Частка іх жыцця не-зваротна знікла. 3 самага дзяцінства ў іхніх сэрцах з'явілася нянавісць да вайны, якая была вінавата ва ўсіх бедах людзей.

Так, вайна робіць няшчаснымі цэлыя народы, але ж войны пачынаюцца па волі людзей. Атрымліваецца, што людзі самі робяць сябе няшчаснымі. 3-за гэтага пакутуюць іх дзеці. Я лічу, што пакуль людзі не заду-маюцца над сэнсам свайго жыцця, не перастануць зма-гацца адзін з адным, вялікі страшны злодзей будзе з'яўляецца зноў і зноў.