Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя". Праблема мастака i мастацтва у паэме.

Эпоха адраджэння -- час, калi прагрэс. сiлы Заходняй Русi вялi барацьбу супраць польскiх феадалау, каталiцкай царквы за далучэнне да маскоускай дзяржавы, за нацыянальную самабытнасць, за вызваленне ад нацыянальнага уцiску. Гэты час вылучыу шмат невядомых да сягодняшняга дня майстроу i мастакоу.

На прыкладзе паэмы Максiма Танка мы таксама убачым невядомага народнага майстра -- стваральнiка выдатных помнiкау самабытнай культуры -- Люцыяна Тапаля. Таполя -- "адзiн з майстроу вялiкiх".

У паэме М.Танк зрабiу вобраз майстра, якi узнайшоу у сабе сiлы для адзiнаборства с езуiтамi, найбольш рэакц. выразнiкамi палiтыкi феадалiзму.

Сiла i слава Таполя у тым, што ен здолеу па-майстэрску увасобiць жыццёвую фiласофiю народа. Дзеля каго стварыу Тапаля цуды мастацтва? Словамi паэмы:

Ен хацеу пакiнуць пакаленням

След жыцця свайго, Сваiх пакут,

Сказ пра мары, Пра свае iмкненнi...

Праблема мастака i мастацтва у паэме заключаецца у забароне майстра працаваць над сваiмi творамi якiя адлюстроуваюць жыцце народа, яго барацьбу праз вобразы паноу, сялянства, заключаюцца таксама у тым, што Л. Т. выхаван на нацыянальных традыцыях народных умельств i гуманных iдэалах мастацтва эпохi Адраджэння. Л. Т. выкарыстоувау у сваей творчасцi рэлiгiйныя сюжэты i бiблейскiя мiфы, каб уславiць i узвялiчыць народ, скiнуць з п'едэстала нябесных багоу паставiць на iх месца чалавечы розум. Паэт падкрэслiвае, што у бiтве таленту i розуму чалавекака з сiламi рэакцыi перамагае народ, яго светлы розум.

З незапамятных часоу у казках i легендах, былiнах i паданнях жывуць створаныя народам вобразы музыкi, мастака i iншых народных умельцау, што увасобiлi у сабе iдэю велiчнасцi i непяраможнацi нардонага мастацтва. Гэтыя народныя мастакi зауседы выступалi абаронцамi прыгнечаных, сваiмi талентамi служылi справе вызвалення народа ад сацыяльнага уцiску i эксплуатацыi.

 

У беларускай паэзii у творах Цеткi, Багдановiча, Купалы, Коласа, Бядулi створана нямала вобразау таленавiтых мастакоу з народа, заступнiкау яго iнтарэсау. Есць такi вобраз i у творчасцi М.Танка "Люцыян Таполя" (1946). У паэме М.Танк уваскрашае падзеi далекага мiнулага. Кафлiкт паэмы памiж народным мастаком -- разьбяром i бiскупам Сямашкам тыповы для той пары. Ен адлюстроувае свабодалюбства i нянавiсць народа да свецкiх i духоуных прыгнятальнiкау. Л.Т. увесь свой талент ("пад яго рукамi бы ад чарау нейкiх ажывала нават нежывое") паставiу на службу народу, iмкнууся даць людзям радасць i шчасце. Разам з працоуным людам ен смяяуся з прыгнятальнiкау, сцвярджаючы прыгажосць чалавека-працаунiка, таму пад яго разцом вобразы апосталау, прарокау атрымлiвалiся больш падобныя "да сялян смаргонскiх, да вiлескiх лесарубау, рыбакоу". Для навагодняй батлейкi Л.Т. выразау "постаць прасвятой” -- з дзяучыны Тэклi, да якой дарэмна сватауся калiсьцi". У яе вобразе мастак выявiу духоуную прыгажосць, якая перазыходзiла прыгажосцю усiх багiнь, вядомых людзям. Свайго пана Л. Т. зрабiу Iрадам, якi меу шляхецкi убор i хiтры твар лiсiцы i у руках бiзун, якiм батожыу мужыкоу. Так помсцiу Л.Т. сваiм крыудзiцелям. Бiскуп Сямашка жорстка пакарау мастака-разьбяра: "10 год адбыць пакуты i не брацца за свае майстэрства.“ Шмат гора перажыу за 10 год Л.Т.“

Ад тугi па родным краю, па майстэрству даунiм” i змянiуся так, што сябры не пазналi. Калi бiскуп Сямашка задумау будаваць новую святыню, то, непазнаушы Таполю, даручыу яму будаунiцтва. Увесь свой талент, свае майстэрства укладвау Л.Т. у гэтую святыню, бо "ен хацеу пакiнуць пакаленням след свайго жыцця". З-пад яго разца з'явiуся "пякельны карагод” хiмерау, “што хацелi пагасiць святло у яго сэрцы". I калi Сямашка, пачаушы службу, узняу вочы угору, то на званiцы убачыу фiгуры усiх гэтых пачвар. Так адпомсцiу народны мастак бiскупу за асабiстыя крыуды, за усе пакуты народа. Перамога над Сямашкам -- перамога народнага свабодалюбiвага духа над уцiскам. Праз вобраз мужнага змагара i народнага мастака М.Т. выявiу iдэю пра бяссмерце народнага мастацтва, пра яго ролю у вызваленчай барацьбе супраць нацыянальнага уцiску.

 

 

Тэматыка, гуманiстычныя i агульначелавечыя матывы у творчасцi Максiма Танка.

Змрочная i суровая заходне-беларуская рэчаiснасць, мужная барацьба беларускага народа супраць прыгнятальнiку вызначыла змест танкаускай паэзii да 1939г. М.Т. успамiнае, што яго творчасць з самага пачатку развiвалася i натхiлялася у першую чаргу заходнебеларускiм жыццем. У давераснёускай творчасцi паэт алюстроувае жыцце працоуных Заходняй Беларусi: беззямелле, эканамiчны i нацiяны уцiск.

У вершах давераснай лiрiкi М. Т. праходзiць адна тэма -- тэма вызвалення народа i роднага краю. Верш "Спатканне” (1936) ён лiчыць бiяграфiчным; верш расказвае пра сустрэчу бацькi з сынам, якi сядзiць у турме. Бацька прыходзiць у турму на спатканне з сынам. У першыя хвiлiны сустрэчы размова сына з бацькам пра розныя пытаннi сялянскага жыцця. Адчуушы падтрымку i спагаду бацькi сын горача гаварыць пра заутрашнi дзень свайго народа, выказвае веру у яго перамогу. У апошнiх радках верша паэт падкрэслiвае адзiнства думак i iмкненняу бацькi i сына.

Верш "Песня Кулiкоу". Кулiкi - героi дзiцячых баек, прадвеснiкi радасцi i шчасця. Верш складаецца з трох частак. У экспазiцыi iдзе расказ пра сялянскае жыцце. Пейзажнымi малюнкамi снежнай завiрухi аутар паказвае прыгнечанасць i змрочнасць сялянскага жыцця. У асноунай частцы пад завыванне завiрухi селянiн гутарыць з госцем (зачытаць). У словах гаспадара хаты адчуваецца глыбокае хваляванне за будучыню народа, за лёс дзяцей. Увёушы у верш вобраз светлавалосага хлапчука (зачытаць) i вобраз абяздоленнай мацi, што спявае песню-калыханку (зачытаць), паэт стварыу карцiну цяжкага жыцця чалавека пад прыгнётам.

 

 

 

АСАБЛІВАСЦІ ЛІРЫКІ МАКСІМА ТАНКА

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

 

На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Танка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс самога паэта: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнац-тва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным рэжымам панскай Полыпчы. I яго творчасць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты беларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабытку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вывозяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Палякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свайго панавання на чужой зямлі. Прыроднае багацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы:

На захад ідуць цягнікі — Лён,

Жыта,

Сасна і бяроза...

Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы падкрэслівае значнасць страт і горыч ад нахабнага рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз:

Гляджу і гляджу зпад рукі, Як маладосць нашу вывозяць.

Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў.

Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, пгго нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвьгаайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу:

Расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім: На дротп калючы, на муры, Як хустку, полымя ўскінуў.

Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, па-эзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.

У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт вы-карыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны вы-сокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім ар-ганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльна-га свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».

Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі.

 

 

ТЭМА НАРОДНАГА МАСТАЦТВА Ў ПАЭМЕ МАКСША ТАНКА «ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ»

У беларускай літаратуры, як і ў беларускім фальклоры, створана шмат вобразаў таленаві-тых людзей з народа. Усе яны авеяны народнай любоўю, гонарам і славай. Гэта і гусляр з паэмы Янкі Купалы «Гусляр», і хлопчык Сы-монка з Коласавай паэмы «Сымон-музыка», і галоўны герой паэмы Максіма Танка «Люцы-ян Таполя». Кожны з гэтых вобразаў— ува-сабленне працавітасці і майстэрства беларус-кага народа, яго чуласці, дабрыні і бязмежнага таленту.

 

Люцыян Таполя быў простым чалавекам. Але было ў ім адно, пгго выдзяляла гэтага чалавека сярод іншых, — незвычайны талёнт мастака:

Пад яго рукамі, Бы ад нейкіх чараў, Ажывала наватп нежывое, Немагчымае рабілася магчымым.

Што толькі не мог выразаць з дрэва або вы-лепіць з гліны Талоля: гуслі, балалайкі, роз-ныя цацкі. А яшчэ — багоў. Толькі твары ў Люцыянавых багоў былі не боскія, а людскія. I таму багі яго былі болыы падобныя да сялян-землякоў. Рыхтуючыся да навагодняй бат-лейкі, Люцыян Таполя зрабіў Ірада з тварам свайго пана, а святую — з тварам вясковай пры-гажуні Тэклі, якую кахаў і да якой некалі да~-рэмна сватаўся. Дазнаўся пра Таполева майстэр-ства біскуп Сямашка. Прыехаў, паглядзеў на яго працу і, раззлаваны тым, што селянін угня-віў багоў, загадаў Люцыяну самому знішчыць створанае. Акрамя таго, загадаў не брацца за сваё майстэрства дзесяць гадоў.

Дзесяць гадоў! Для чалавека, які толькі і жыў сваім мастацтвам, гэта было амаль цэлае жыццё:

Дзесяць год!

За гэты тэрмін дрэва

Дзесяць раз убор зялёны зменіць.

Дзесяць пакаленняў салаўіных

Выкалыша на сваіх галінах,

Дзесяць залатых кругоў

адложыць,

Як пярсцёнкаў каля сарцавіны.

Што тады казаць пра чалавека!

 

Страшнейшага пакарання нельга было пры-думаць. Таму зразумела, чаму за гэты час Та-поля змяніўся да непазнавання: стаў сівым, згорбленьш, не твар, а адны маршчыны. Бе-далагу не пазнавалі нават землякі. Аднак, ня-гледзячы вГа знешнюю перамену, у душы Та-поля не перамяніўся. Яго мастацтва жыло ўсе гэтыя гады разам з ім і выжыла.

Каб адпомсціць ненавіснаму біскупу, Люцы-ян узяўся ўпрыгожыць яму палац. Тут, як нідзе, праявілася яго майстэрства. Ды толькі не сладабалася яно Сямашку, бо сярод тых пачвар і гадаў, што паўзлі па званіцы і сценах палаца, біскуп пазнаў і сябе.

У роспачы Сямашка памёр. А яго служкі доўга шукалі Люцыяна Таполю паўсюль, але адшукаць не ўдалося.

У вобразе Люцыяна Таполі Максім Танк ува-собіў імкненні народа да сапраўднага мастац-тва. Аўтар паказаў вялікую сілу мастацтва, якую нельга вытравіць з народа ніякімі зага-дамі. Сапраўднае мастацтва вечнае.

 

 

ПРАБЛЕМА НАРОДНАГА ТАЛЕНТУ Ў ПАЭМЕ МАКСІМА ТАНКА «ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ»

Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоблены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім мастацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа. Найбольш знаёмыя з гэтай тэматыкі паэмы Я. Купалы «Курган» і Я. Коласа «Сымон-музыка». Як і яго вялікія папярэднікі, Максім Танк творча перапраца-ваў старажытныя легенды аб песнярах, у якіх народ увекавечыў памяць аб сваіх заступніках.

Дзеянне паэмы «Люцыян Таполя» адбываецца ў часы сярэднявечча, калі царква мела неабмежаваную ўладу над чалавекам. Адступіцца ад устаноўленых ёю догмаў бьшо немагчыма. Спробы чалавека з народа разбурыць гэты закаснелы парадак жорстка караліся як святатацтва.

Галоўны герой — майстар разьбы па дрэве Лю-цыян Таполя — уступае ў канфлікт з усемагут-ным біскупам Сямашкам. Смяротны грэх Таполі заключаўсяў тым, што ён «будаваў капліцы і крыжы, выразаў апосталаў, прарокаў болып падобных да сялян смаргонскіх, да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў». У якасці мадэляў для сваіх твораў Максім Танк браў жывых, добра знаё-мых яму людзей. Цара Ірада, які сімвалізуе жорсткасць і вераломства, ён спісаў са свайго пана. А прасвятую Багародзіцу паказаў падобнай да вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў. Двух мядзельскіх мужыкоў — Сцяпана з Харытонам — «выразаў у постаці анёлаў».

Слых аб незвычайных героях навагодняй батлейкі дайшоў да біскупа Сямашкі, які па законах феадальнага грамадства вёў нагляд за душамі веруючых, нават кантраляваў мастацкую фантазію, сам вырашаў, што ў ёй ад Бога, а што ад д'ябла. Гневу святога айца не было межаў. I прыгавор, які вынес Сямашка Люцыяну, быў надзвычай суровы — сваімі рукамі знішчыць батлейку і дзесяць год не браць у рукі разца. Больш цяжкага пакарання для творчага чала-века немагчыма прыдумаць! У паэме з вялікай сілай адлюстраваны нечалавечыя пакуты, якія давялося пёранесці майстру:

Дзесяць год

За гэтпы тэрмін дрэва

Дзесяць раз убор зялёны зменіць.

Дзесяць пакаленняў салаўіных

Выкалыша на сеаіх галінах,

Дзесяць залатых кругоў

адложыць,

Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны.

Што тады казаць пра чалаеека!

Дзесяць год Таполя не бачыў роднага краю» і ад тугі па ім, ад суму па мастацтву так змяні-ўся, што біскуп не пазнаў яго і даручыў збуда-ваць новую святыню. Ніколі яшчэ з такім натхненнем не працаваў мастакі Ён вырашыў пакінуць людзям свой запавет, увекавечыць свае ўяўленні пра дабро і зло, асудзіць уціск творчасці. Сілы зла паўстаюць у вобразах пач-варных хімер» падобных да магнатаў, панскіх цівуноў, хітрых езуітаў:

Колькі іх!

I ўсе яны з рагамі,

3 зяпамі пачвар,

3 хвастамі гадаў.

Лезуць па званіцы і па вежы,

Падаюць і зноў клыкі ўбіваюць

У каменне,

I паўзуць угору

Па душу, па думку чалавека,

Што, як сонца, слепіць еочы ім.

Люцыян упэўнены ў немагчымасці абмежавання духоўнай свабоды чалавека. Якія б сродкі прыгнечання ні прымяняліся, патушыць агонь жывой чалавечай душы мёртвымі хімерамі нельга:

Толькі не спыніць палёпгу думы, і век розуму не пагасіць ім — Чорным сілам пекла.

Біскуп Сямашка памёр ад гневу, не прымірыўшыўся з веліччу чалавечага духу. А Люцыян Таполя растварыўся. I толькі новыя ўзоры яго творчасці нагадвалі пра неўміручасць таленту.

Паэма М. Танка «Люцыян Таполя» — гімн таленавітасці беларускага народа, які праз са-мыя цяжкія выпрабаванні пранёс любоў да прыгожага. Аўтар сцвярджае бессмяротнасць галоўнага героя, бо ён увасабляе сваім мастац-твам народ, а народ жыве вечна.