Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина


Iдэйна-тэматычная накiраванасць рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi".

Раман быу напiсаны у 1985г. Ен складаецца з 6 лiрычных адступленняу. Кожнае лiрычнае адступленне з'яуляецца своеасаблiвым пралогам да наступнай часткi.

Першая, паэтычная, i трэцяя, гiстарычная, даюць пачуць, што аутар любiць сваю зямлю. Калi Сцяпан Вячорка прыехау у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоу на могiлкi. Першая праблема -- бездухоунаць нашага народа, звязаная з тым, што людзi адраклiся ад народных традыцый ("Радзiма -- зямля i могiлкi"). “Так няможна, род звядзецца, калi магiл не шанаваць". Сярод многiх праблем у рамане аутар узнiмае экалагiчную праблему ("Ляцiць пыл, таму што асушаюць балоты"). Аутар паказвае у рамане абыякавасць люзей да роднай зямлi. “Вiнаваты не той, што рауняе рэчi, а той, хто загад другiм дае".

Нiл Гiлевiч узнiмае праблему роднай мовы. Большая частка на шага насельнiцтва размауляе на руска-беларускай мове (трасянцы) i яркiм прыкладам гэтага з'яуляецца Мiкiта Змiцераiч. Таксама у рамане Нiл Гiлевiч звяртае увагу на апiсанне хараства роднай прыроды:

А у нас зямля -- якую краску,

Якую былку не сарвi,

Кладзi да сэрца, як лякарства

I здаравей, брат, i жывi.

Н. Гiлевiч падкрэслiвае, што толькi еднасць з роднай зямлей, бацькоускiм домам выхоувае у асобе чалавека, надхняе на подзвiг, на творчасць. Н. Г. у сваiм рамане прымушае задумацца аб назначэннi на зямлi кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма нi русiзмау, нi дыялекту. З кожнага радка струменiць водар родных слоу. Сустракаецца у рамане i гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносiны да герояу. Сэнс назвы заключаецца у дыялектычным асэнсаваннi жыцця:

Мы -- дзецi тройчы у вечным крузе.

Мы -- дзецi роднае сям'i

I дзецi мацi Беларусi,

 

I дзецi матухны-зямлi.

Раман у вершах "Родныя дзецi” пачынаецца з таго, што у родную вясковую хату на святкаванне 70-гадовага юбiлею мацi прыязджае сын Сцяпан Вячорка, прафесiйны музыкант, ён жа i галоуны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае свае былое каханне -- Аню Кудзелку. У центры увагi -- пытанне пра бяздухоунасць, аб назначэннi на зямлi кожнага чалавека; дзе хаваецца бездухоунасць (у тым, што страцiлi свае традыцыi, забылiся пра iх, забылiся пра сваю мову, беларусы размауляюць на "трасянцы").

 

 

Ніл Гілевіч

У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй і ў той жа час унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы «Трывайма, браты!», «Мэта», «Здарэнне», «Што я думаў...», «Як доўга?». У вершы «I ўсё-такі дойдзем!..» паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, аб'яднацца і дайсці да беларускасці — чалавечнасці і людскасці:

***

Відаць, пракляцця знак ляжыць

На нас ад роду, і таму

Так цяжка шлях нам церабіць

Да Беларусі!

Равуць вятры, грымяць грамы,

Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,

І ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы

Да Беларусі !..

***

Праблемы нацыянальнага адраджэння Н. Гілевіч звязвае з роднай мовай, і шматлікія пытанні яе развіцця ніколі не здымаліся з парадку дня паэта. Зусім нядаўна выйшла новая кніга «Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове», у якой паэт прадаўжае дыялог з чытачом аб мове і яе ролі ў жыцці чалавека, грамадства (вершы «Родная мова», «Роднае слова», «Слова», «Мова майго народа», «Мара Скарыны», «Спадчына»). Памяць вайны, якая не адпускае паэта ўсё жыццё, з'яўляецца тэмай паэмы «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», шматлікіх вершаў («Ты кажаш, я не ведаю вайны», «Сто вузлоў памяці»). Паэт вітае мір, не хоча паўтарэння жудасных ваенных гадоў:

***

Застаўшыся з маленства на вайне,

Я аднаго хачу, мая краіна:

Каб гэта скончылася ўсё на мне,

Каб гэта ўсё не стала доляй сына.

***

Адрасатам многіх вершаў паэта з'яўляецца моладзь. У вершы «Парада маладым чытачам» Н. Гілевіч пераканаўча і проста сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо «навукі мудрай — там край непачаты!». 3 кожнай казачнай фабулы маладыя чытачы павінны зразумець няхітрую жыццёвую праўду, выказаную паэтам у яскравых параўнальных ротах: «чаму лісе нетрэба верыць здохлай, як гэта адзін зрабіў калісьці» (не трэба давяраць хітраму чалавеку), «чаму ваўку не трэба камізэлька з двума радамі гузікаў на бруху» (не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а яго ўчынкі), «чаму царэвіч там, дзе ўпала стрэлка, узяў за жонку брыдкую рапуху» (дабрыня і спагада вышэй за знешнюю прыгажосць), «чаму вымушаны памірыцца Музыка з яшчаркай, як гора ўспала» (да сяброў трэба звяртацца не толькі ў час бяды), «чаму, пабыўшы ўжо царом з царыцай, дзед зноў стаў дзедам, баба — бабай стала» (прагнасць, сквапнасць не даводзяць да дабра).

 

 

 

ЛІНГВІСТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ТЭКСТУ НА МАТЭРЫЯЛЕ ВЕРША Н. ГІЛЕВІЧА "АДКАЖЫ!"

Мэта даследвання - паглыбленае вывучэнне арганізацыі тэксту адпаведна з камунікатыўнай зададзенасцю.

Задачы даследвання:

- Вывучыць прынцыпы і метады лінгвістычнага аналізу тэкста;

- Выпрацаваць навыкі аналітычнага прачытвання з асэнсаваннем

сукупнасці інфармацыі, пададзенай у тэксце;

- Прааналізаваць залежнасць моўнай арганізацыі тэксту ад фактараў

экстралінгвістычнага парадку (гарызантальны і вертыкальны падтэксты);

- На падставе студэнцкіх апублікаваных матэр'ялаў вызначыць

правамернасць арганізацыі тэксту (сінхронны аспект);

 

Брат мой!

Братка мой!

Братачка родны!

Адкажы - сам сабе адкажы:

Чым зрабіўся табе непрыгодны

Скарб бясцэнны тваёй жа душы?

 

Адчаго так бяздумна, бязмоўна,

Ты яго выракаешся сам?

І чаму табе так ус роўна,

Што аборай становіцца храм?

 

Ці таму, што калісьці падступна

Растапталі твой шчыры давер?

Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,

Вытраўляліся ўсходы твае?

 

Што ў стагодзьдзях варожыя збродні

Распіналі твой лёс на крыжы?

Брат мой!

Братка мой!

Братачка родны!

Адкажы - сам сабе адкажы!

 

Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі

І канаў, і сыходзіў крывёй,

І жывым ты гарэў, а ніколі

Не саромеўся мовы сваёй.

 

Схамяніся ж, ачніся, агледзся!

Ды разваж, ды падумай як след:

Што пакінеш ты з поля ў налецце?

З чым нашчадкі пакажуцца ў свет?

 

Ці ты верыш, што род твой бясплодны

І свой лёс прамяняў на чужы?

Брат мой!

Братка мой!

Братачка родны!

Адкажы - сам сабе адкажы!

 

Гласарый вершу:

1. Абора - 1, - ы, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - тонкія вяровачкі ў

лапцях, якімі абмотваюцца анучы.

Абора - 2, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - хлеў для кароў, кароўнік.

(Словы маюць розныя значэнні, але супадаюць арфаграфічна і арфаэпічна і

з'яўляюцца амонімамі).

2. Рупна (прысл.) - рупны (руплівы), - ая, - ае. Яны імкнуцца зрабіць

як мага больш і лепш; дбайны, клапатлівы, старанны.

3. Вытраўляць - (травіць) - таптаць (лугі, палі), з'ядаць пасевы,

рабіць патраву;

4. Налецце (налета) - (разм.) - 1. Будучым летам, у будучым годзе. 2.

Месца для захавання насення, збожжа.

5. Збродні - (зброд) - людзі, каторыя належаць да разбэшчаных,

злачынных, антыграмадскіх элементаў.

6. Падступна - паступова, па крысе.

7. Схамянуцца - 1. раптам узгадаць што-небудзь, хутка заўважыць

недахоп, памылку. 2. Схапіцца.

Экстралінгвістычная сітуацыя верша Ніла Гілевіча "Адкажы!" абумоўлены моўнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне за апошнія некалькі стагоддзяў. З 1588 года падчас ўваходу Беларусі ў Вялікае Княства Літоўскае беларускае мова пачала выкарытсоўвацца ў самых разнастайных грмадскіх сферах: у законадаўстве, дзяржаўнай перапісцы, свецкай і рэлігійнай літаратуры, на ёй вяліся казанні ў уніяцкіх царквах. ВКЛ было вялікай і магутнай дзяржавай з высокаразвітай эканомікай, культурай, адукацыяй, навукай. З Польшчай яна ўтварала федэрацыю, у якой наша дзяржава мела сваё заканадаўства, дзяржаўны апарат, войска, дзяржаўную мову — беларускую.

Федэрацыя звалася Рэч Паспалітая. Яна была заваявана трыма манархіямі — Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадах. Вялікае Княства Літоўскае аказалася пад уладай Расіі. Польшча старалася апалячыць беларусаў, а Расія — русіфікаваць. У 1697 годзе польскім соймам была прынята пастанова, паводле якой у Вялікім Княстве Літоўскім забаранялася ўжываць беларускую мову ў справаводстве судоў і іншых устаноў. XVIII стагоддзе нашмат бяднейшае на беларускія моўныя помнікі, з таго часу захавалася толькі невялікая колькасць дакументаў, напісаных галоўным чынам на Усходніх землях - некалькі твораў рэлігійнага зместу, ананімныя вершы, "Катэхізіс" С. Буднага.

Расійскім урадам у 1820 годзе быў зачынены універсітэт у Полацку, а ў 1832 годзе — езуіцкая акадэмія ў Вільні. У 1840 годзе было забаронена карыстацца у судах Літоўскім Статутам, напісаным на беларускай мове. Назоў нашай Бацькаўшчыны — Літва — быў заменены на Паўночна-Заходні край.

Адначасова Масква пачала няўхільна называць Літвой толькі балцкую Жмудзь, за якой гэта назва і замацавалася. У 1867 годзе расійская ўлада забараніла ўсякі друк на беларускай мове.

У 1933 годзе была праведзена «рэформа» беларускага правапісу і граматыкі —  з мэтаю наблізіць беларускую літаратурную мову да рускай. У Заходняй Беларусі, якая аказалася пад Польшчай, у 1920 годзе было больш за 500 беларускіх школ, а ўжо ў 1925 годзе не засталося ніводнай. Былі зачынены беларускія настаўніцкія семінарыі. У 30-х гадах фізічна была знішчана бальшавікамі беларуская інтэлігенцыя, асабліва пісьменнікі і дзеячы беларускай культуры, а ў пасляваенныя гады, асабліва ў перыяд брэжнеўшчыны, масава закрываліся беларускія школы, без рэферэндумаў, згоды бацькоў і дзяцей праводзілася татальная русіфікацыя нацыі. Згодна з рэформай 1933 г. у беларускую мову было уведзена ля трыццаці фанетычных і марфалагічных асаблівасцяў, чужых нашай мове. Паступова ў беларускую мову пачаў уводзіцца расейскі слоўнікавы матэрыял. Уводзіліся марфалагічныя, сінтаксічныя і фразеалагічныя асаблівасці рускай мовы. Не ўжываліся словы тыпу «дэнацыяналізацыя», «асіміляцыя», «русіфікацыя» і г.д. Пры дапамозе жыварэзання мовы спрабавалі зрабіць беларускую мову бляклай копіяй рускай. Копія заўсёды горшая за арыгінал, а таму ад яе адмаўляліся. «Зліццё» і «прыпадабненне» моваў прывяло да росквіту моўнае хімеры — «трасянкі». У ёй беларуская і руская мовы перамешваюцца да непазнавальнасці. З часам «пазычанае» пачынала ўспрымацца як сваё, а сваё выштурхоўвалася з мовы.Аўтар верша звяртаеецаа да беларусаў з просбай адказаць самаму сабе, Чым зрабіўся табе непрыгодны. Скарб бясцэнны тваёй жа душы?

Бо нацыянальную самасвядомасць трэба ў першую чаргу абудзіць у сабе, бо чалавек не мае права патрабаваць павагі да сваёй мовы ад іншых, пакуль сам не пачне паважаць і шанаваць яе, пакуль не пераканае сябе ў тым, што ён беларус, і што ён сам ня мусіць саромецца сваёй мовы. На працягу вякоў нацыянальная самасвядомасць генетычна ўстаранялася, таму і зрабілася другараднай. Тое, што аўтар пытаецца, чым жа родная мова зрабілася беларусу непрыгоднаю тлумачыцца сённяшняй сітуацыяй у грамадстве, дзе з беларускай мовы робяць экзотыку, і чалавек, які шчыра імкнецца размаўляць па-беларуску ў штодзённым жыцці, сутыкаееца з непаразуменнем і для яго робіцца немагчымым рэалізавацца альбо нейкім чынам уладкавацца ў жыцці.

Беларускую мову аўтар называе скарбам, бо мова - гэта невычэрпнае багацце краіны, якое хавалася ад народа у Рэчы Паспалітай, у Царскай Расіі, у савецкія часы.

Аўтар папракае беларуса, што тое, што той бяздумна (абсалютна не карыстаючыся розумам) і бязмоўна, падпарадкоўваючыся таму ладу жыцця, які ўсё жыццё яму навязвалі, без пратэсту выракаецца роднай мовы. Мова ставіцца на адну дошку з маці і радзімай, з тым, што можа быць для чалавека самым дарагім, бо выракчыся можна толькі нечага самага дарагога.

Хоць верш быў напісаны ў 1980 годзе, але на сённяшні дзень з'ява выракання народам роднай мовы вельмі актауальная, аб чым сведчыць рэферэндум 1996 года, калі народ добраахвотна згадзіўся паставіць беларускую мову на адзін узровень з рускай.

Асаблівую пазіцыю займае ў вершы слова "брат", якое мае парадыгматычныя здольнасці і сваю сінтагматычную рэалізацыю:

Брат - 1. Сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў.

2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы,

класавых інтарэсаў, становішча.

3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (разм.).

4. Член рэлінійнай секты, абшчыны, манах (звычайна ў звароце).

У вершы слова брат сінтагматычна рэалізуецца ў другім значэнні. У пэўных

выпадках пры дапамозе класічнай формы перадаюцца аддценні фамільярнасці, сяброўскай грубаватасці і непасрэднасці. Памяншальныя суфіксы могуць надаваць словам розныя экспрэсыўныя аддценні: павага, ласкальнасць.

(Братка, братачка). Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі назоўніка часта не маюць значэння памяншальнасці альбо павелічальнасці, што значыць, што яны звязаныя не з колькаснымі паказчыкамі прадметаў і з'яў, а з разнастайнымі якаснымі іх асаблівасцямі.

Вялікае значэнне ў дадзеным тэксце мае лексічны паўтор комплексу звароту.

Ён стварае кальцо страфы (сказ пачынаецца і заканчваецца аднымі і тымі ж словамі). Капазіцыйны стык - паўтарэнне ў пачатку новай страфы словаў, якія заканчваюць папярэдні сказ.

Па сваёй структуры верш уяўляе сабой комлекс рытарычных пытанняў. Паводле азначэння, рытарычнае пытанне - гэта пытальны сказ, які выражае сцьвярджэнне або адмаўленне і не патрабуе адказу. Ужываецца як прыём стварэння ўрачыстых, узнёслых паэтычных тэкстаў. У вершы рытарычнае пытаннне рэалізуе экспрэсіўную функцыю ўздзеяння на свядомасць чытача, спробу ўплыву на яго думку.

Загаловак верша мае напрыканцы клічнік, што ўвогуле, даволі рэдкая з'ява для загалоўка. У даддзеным выпадку яго можна разглядаць як форму загаднага ладу. Аўтар не проста патрабуе адказу на свае пытанні, а выказвае сваё абурэнне і незадаволенасць моўнай сітуацыяй у краіне. Ідзе графічная рэалізацыя экспрэсіўнасці загалоўку.

Прадметам размовы ў вершы зьяўляецца беларуская мова. Хаця само слова "мова" у вершы было ўжыта толькі адзін раз, для яго ў вершы існуе цэлы рад кантэкстуальных сінонімаў: скарб, душа, абора, храм, давер, усходы, лёс, крыж.

Цэнтральную пазіцыю ў вершы займаюць кантэкстуальныя супастаўленні:

І чаму табе так ус роўна,

Што аборай становіцца храм?

абора - храм

Што ў стагодзьдзях варожыя збродні

Распіналі твой лёс на крыжы?

збродні - крыж.

Паводле прынцыпу ўзроўневага прыкладу да аналізу тэксту вылучаецца фанетычная яго арганізацыя - асананс, як марфалагічная асаблівасьць - форма загаднага ладу. Тэкст вельмі адметны і сінтаксічна - ён цалкам быдуецца на пабуджальных сказах з клічнікамі і рытарычных пытаннях.

У вершы можна таксама вылучыць гарызантальны і вертыкальны кантэксты. Паводле гарызантальнага кантэксту аўтар патрабуе ад беларуса тлумачэння яго абыякавасці да роднай мовы. Паводле вертыкальнага - паўстае гістарычная карціна генетычнага выкаранення нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Прагматычная функцыя вершу ў першую чаргу пабуджальная, а потым ужо эмацыянальная. Аўтар паказвае сваё абурэнне моўнай сітуацыяй у Беларусі, імкнецца прымусіць сваіх суачыннікаў задумацца над лёсам сваёй мовы.

Паводле камунікатыўнай зададзенасці верша Ніла Гілевіча "Адкажы!" можна прапанаваць паралельны тэкст - верш Пімена Панчанкі "Родная мова":

 

Кажуць, мова мае дажывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

 

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон свістальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: "Не трэба!"

Адрачэцца ад мовы народ, -

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Апусціце на безліч нягод.

 

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі;

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі:

 

Студзень - з казкамі снежных аблокаў,

Люты - шчодры і сіні мароз,

Сакавік - з сакатаннем і сокам,

Непаўторных вясновых бяроз,

 

Красавік - час маланак і ліўняў,

Травень - з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень - з ягаднаю зарой,

Ліпень - з мёдам,

З пшаніцаю жнівень,

 

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрыстасці чыстай крынічкай,

Лаістапад - залаты лістапад,

Снежань - першы густы снегапад…

 

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю -

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

1964

Верш Ніла Гілевіча "Адкажы!" мае ўсе прызнакі публіцыстычнага тэксту: лозунгавы характар, наяўнасць клічных канструкцый, рытарычныя пытанні, тэзісны характар выкладння думкі. Акрамя таго тэкст вельмі актуальны, хаця быў напісаны у 1980 годзе, але не згубіў сваю актуальнасць і на сённяшні дзень. Афіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва 1999 г., распаўсюджаныя ў сродках масавае інфармацыі, засведчылі, што беларускую мову назвалі сваёй роднай 82% грамадзянаў Беларусі, што на 4% вышэй за паказчык перапісу 1989 году. Як вядома, перапіс меў месца ва ўмовах татальнае русіфікацыі, якая мэтанакіравана праводзіцца апошнія 5 гадоў. Сёння беларуская мова фактычна выцесненая з усіх сфераў ужытку. Афіцыйныя беларускія ўлады свядома фармуюць грамадскую думку, што Беларусь ёсць часткаю Расіі, а беларусы — не самастойная нацыя, а прыдатак рускай.

Літаратура:

1. Малажай Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту. Мн., 1982

2. Цікоцкі М. Я. Сугучнасць слоў жывых. Мн., 1981

3. Лінгвістычны аналіз тэксту. Матэрыялы семінара. Мн., 1975

4. Лемешаў І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратуранга твора. Мн., 1981

5. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Мн., 1979

 

 

 

 

НІЛ ГІЛЕВІЧ. РАМАН У ВЕРШАХ «Родныя дзеці»

Можа, адтуль праз усё жыццё —

3 грознай пары партызанскай —

Я і нясу ў душы пачуццё

Адказнасці грамадзянскай.

Н. Гілевіч

 

Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць са страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, абавязала па-дыходзіць з адказнасцю да кожнай праблемы. . Як сапраўдны грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання найбольш важных праблем су-часнасці ў рамане ў вершах «Родныя дзеці».

 

Галоўны герой рамана — Сцяпан Якубавіч Вя-чорка, прафесійны музыкант, кампазітар. У ма-ладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў пры-гожую дзяўчыну — студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак кахан-не цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася.

Са слоў сваёй маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаў-на жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў.

 

Наша знаёмства з галоўным героем пачынаец-ца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагад-вае, «Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц сем-дзесят гадоў». Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае аба-вязкова з'ездзіць. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым каханнем.

 

I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадому. Па дарозе галоўны герой паспявае прыга-даць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. 3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сця-пана ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей.

 

Адна з праблем, якую закранае ў сваім рамане Н. Плевіч, — чысціня роднай мовы. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парады-руе. Разам з тым высмейвае і асуджае тых лю-дзей, якія гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць па-беларуску.

 

Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясці-ны, Сцялан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіра-ціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Ста-ры адзін дажывае свой гаротны век.

 

Закранае ў рамане пісьменнік і праблему адносін мастакоў і навукоўцаў да свайго пры-звання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў, Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адньш словам, яісьменндка, санраў-днага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзенныя праблемы. Ён перажывае іх, як свае асабістыя.