Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Творчы шлях Платона Галавача.

Я хачу толькі, каб вы любілі

Беларусь так, як любім яе мы.

П. Галавач

Творы Платона Галавача вызначаюцца разнастайнасцю тэматыкі. У іх уздымаюцца пытанні землеўладкавання, перабудовы вясковага жыцця, калектывізацыі, узаемадзеяння бацькоў і дзяцей. Аповесць "Вінаваты" адлюстроўвае грамадскую атмасферу канца 20-х гадоў, калі пашыраліся пошукі "ворагаў" народа, навешваліся ярлыкі, а вартасць чалавека вызначалася не яго справамі, а сацыяльным паходжаннем. У цэнтры твора — навучэнец тэхнікума, партыйны актывіст Алесь Шавец. Яго абвінавачваюць ва ўтойванні "праўдзівага свайго сацыяльнага паходжання, кар'ерызме" і выключаюць з тэхнікума і з партыі. Прычынай гэтага з'явілася выяўленне дакументаў аб тым, што яго бацька да рэвалюцыі быў паліцэйскім. Безумоўна, Алесь не можа адказваць за "памылкі" свайго бацькі і, здавалася б, не можа лічыцца вінаватым. Аднак аўтар прыводзіць іншыя доказы яго вінаватасці: яшчэ зусім нядаўна Алесь жорстка нападаў на камсамольцаў за ідэалагічныя памылкі, падыходзіў да людзей з максімалісцкімі патрабаваннямі і лічыў класавымі ворагамі тых аднакурснікаў, якія дзеля паступлення на вучобу ўтойвалі сваё сацыяльнае паходжанне. У свядомасці героя, фанатычна адданага рэвалюцыі, адбываецца пераасэнсаванне поглядаў, расчараванне ў былых сябрах, адчуванне віны перад тымі людзьмі, у асобе якіх хацеў выявіць класавага ворага. У аповесці, такім чынам, выказваецца трывога аўтара за створаную ў грамадстве атмасферу падазронасці і недаверу, заклапочанасць выхаваннем пакалення, якое, вітаючы рэвалюцыю і новы лад жыцця, адмаўлялася ад сваіх каранёў, вытокаў. Тэме вясковага жыцця і калектывізацыі прысвечаны аповесць "Спалох на загонах" і раман "Праз гады". У іх асабліва заўважаецца складанасць і супярэчлівасць пазіцый аўтара ў адносінах да перыяду "вялікага пералому". З аднаго боку, П. Галавач праводзіў у іх афіцыйную палітыку тагачаснага кіраўніцтва краіны і партыі (ён займаў у рэспубліцы адказныя партыйныя і дзяржаўныя пасады), а з другога, — не мог пагадзіцца з казарменным сацыялізмам, формамі і метадамі правядзення калектывізацыі і адлюстраваў жорсткую праўду таго часу, трагічнасць сялянскай долі. Дзеянне ў аповесці "Спалох на загонах" адбываецца ў вёсцы Цярэшкаў Брод, куды для правядзення калектывізацыі прыехаў з горада Панас — цэнтральны герой твора. Ён актыўна змагаецца за аб'яднанне зямлі і сялянскіх гаспадарак, за знішчэнне "рабства над сваёй уласнасцю". У гэтай барацьбе і вялікім супрацьстаянні герой гіне на камунарскім полі — яго забіваюць раз'юшаныя жанчыны. Аўтар твора, які быў сведкам тагачасных падзей, не мог пазбегнуць паказу цяжкасцей калектывізацыі, трывог і сумненняў сялянства. І таму на многіх старонках (нават пры няўдумлівым чытанні) можна адшукаць пярэчанні афіцыйнай трактоўцы. Гэта выразна гучыць у заявах вяскоўцаў аб выхадзе з калгаса і ў шматлікіх выказваннях героя аповесці рабочага Кліма. У рамане "Праз гады" пісьменнік паказаў шырокую панараму жыцця беларускага сялянства на вялікім адрэзку часу. Адзін з самых запамінальных у творы — вобраз селяніна Тарэнты. Пісьменнік раскрывае яго багаты ўнутраны свет, падкрэслівае любоў і прывязанасць да зямлі, працавітасць. Доўгім і пакутлівым быў шлях Тарэнты да ўласнай таспадаркі, дабрабыту. Паверыўшы ў праўду рэвалюцыі, атрымаўшы зямлю, уклаўшы ў яе нямала сіл і поту, ён де можа зразумепь, дзеля чаго трэба аддаваць зямлю ў агульнае карыстанне, аб'ядноўваць гаспадаркі. Спрачаючыся з сынам, суседзямі і ўсімі, хто папікае яго добрым жыццём, ён сцвярджае, што мае права на такое жыццё, бо гэты дабрабыт створаны яго сумленнай працай. Тарэнта, такім чынам, выказвае думкі, уласцівыя м