Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Вобраз Ганны ("Палесская хроніка" І. Мележа)

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да I. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові. І таму твор I. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех. Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна". Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку. І таму пошук гэтай роднасці душ складае асноўны напрамак яе духоўнага развіцця. У сваіх учынках Ганна не кіруецца карыслівасцю, прагматычнымі мэтамі. Яна жыве сэрцам і пазбаўлена халоднага разліку. На старонках твора Ганна часта паказваецца ў такіх сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: "Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя". Таму яе здольнасць чуйна адклікацца на чужы боль, падтрымліваць у цяжкую хвіліну іншых успрымаецца намі не як штосьці штучнае, напускное, а як глыбінная сутнасць характару гераіні. Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла яе звыкласць з маленства да цяжкай сялянскай працы, дзе ёй не было роўных. Нездарма ж яшчэ Эпікур сцвярджаў, шта чалавек працы мае самую чыстую душу. І ў рамане Ганну мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, кала малатарні у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Найбольш жа яскрава раскрываецца душэўная прыгажосць Ганны ў адносінах да Васіля, якога пакахала яна пяшчотна, шчыра і самааддана. Яна марыць аб простым чалавечым шчасці — кахаць і быць каханай. Але гэтыя высокія пачуцці разбіваюцца аб халоднае каменне рэчаіснасці. Першае каханне, трапяткое, нясмелае і ў нечым сляпое (а таму і шчырае) пачуццё, з самага пачатку абразіў той, на каго яно было скіравана, — Васіль. Паверыўшы чужым языкам, а не каханай дзяўчыне, ен растаптаў усё тое светлае і прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна ў хвіліну нясцерпнай абразы і пякучага болю прымае рашэнне звязаць свой далейшы лёс з Яўхімам. Ганна — дачка свайго часу, і ў гэты трагічны момант яна кіруецца не голасам сэрца, а спрадвечна сялянскім "сцерпіцца — злюбіцца". Пераадоленне гэтага разрыву паміж марай і явай стварае асноўны накірунак далейшых духоўных пошукаў гераіні. Чым даўжэй яна жяве ў сям'і Глушакоў, тым большыя памеры набывае гэты разрыў і тым глыбей, выразней разумее Ганна ўсю жахлівасць свайго становішча — становішча жонкі-рабыні, якая павінна толькі працаваць ад усходу да захаду сонца, дагаджаць мужу, нараджаць дзяцей і цярпліва зносіць усе здзекі і абразы. Глухія Глушакі да ўсяго, што не тычыцца іхняй прагі да ўзбагачэння. Стары Глушак прымушае Ганну ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла і неўзабаве памерла. "Бог даў — бог узяў", — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці. Безумоўна, гэты жахлівы выпадак не мог не прывесці Ганну да душэўнага зрыву, надлому. Яна не можа больш жыць побач з такімі "сваякамі", нялюбым мужам. Рэчаіснасць адпомсціла Ганне за здраду светлым марам. Але жыццё не скончана, яно працягваецца, узыходзячы ва новую ступень развіцця. Ганна пакідае сям'ю Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе далейшым жыццёвым шляху. Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда... Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга I. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.

 

 

Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце". Галерэя характарау у творы

 "Людзi на балоце" -- раман пра жыхароу глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. Iвана Мележа больш за усе прыцягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое знешне неяркае, шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей, моцна прывязаных да зямлi.

Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ужо "празаiчным". Нiякiх значных подзвiгау, абсалютна нiчога гераiчнага куранеуцы у рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоунены неадкладнымi справамi, клопатамi, якiя з году у год паутараюцца. Трэба i сваячасова скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неурадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць грыбоу у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлiкау i разваг iдуць год за годам, праходзiць жыццё палешукоу.

Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна ёй аддаюць яны большую частку свайго часу. Ёсць у iх час роздыху, традыцыйныя святы, днi вясёласцi, зусiм непабныя на чарагу iншых будзеных дзен. Тады яны тоупяцца на нядзельным кiрмашы у суседнiх Юравiчах, п'юць самагонку i спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра зямлю, пра яе перадзел.

З амаль этнаграфiчнай дакладнасцю адмоулен у рамане быт беларускага палесся. Перад намi -- нiбы замкнуты у сябе, звычайны вясковы свет, дзе свае нацыянальныя традыцыi, паданнi i пелер'i, зiмовыя дзявочыя пасядзелкi, iгрывчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой" -- гэта i многае iншае натуральна i свабодна увайшло у раман.

Варта уважлiва усяукацца у наiуна-прастелушны расказ аб начной сустрэчы з ведзьмакамi, праходзецца ад таго, як старая знахарка верыць чарадзейнаму "зелью" з лекавых трау, або звярнуць увагу на апiсанне абеда у сям'i куранеускага кулака Глушака, якi строга захоувае демастроеускiя сямейныя традыцыi, i лёгка адчуць, з якiм веданнем усяго укладу народна -- сялянскага жыцця выпiсаны шматлiкiя жанравыя карцiны рамана.

I усе гэта уключана аутарам у раман не дзеля дэмагогii i паэтiзацыi старадаунасцi. Зроблена гэта у iмя паунаты мастацкага узнаулення жыцця сялянства, якое не разабавiлася ад iнстiжа засасонау мiнулага, а ужо збудзеца да затыунай "творчасцi новага жыцця".

 

 

 

Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце"

З першых старонак рамана "Людзi на балоце” чытача захоплiваюць праудзiвыя сцэны жыцця глухой палескай вескi Куранi. Сярэдзiна 20-х гг. У свеце адбылiся вялiкiя перамены. Рабочыя i сяляне узялi уладу у свае рукi. Ленiн распрацавау кааперытыуны план перабудовы вёскi. Пiсьменнiк сцвярджае гiстарычную заканамернасць перабудовы вескi.

Ахоп жыццевага матэрiалу у творы вельмi шырокi. Пiсьменнiк паказвае спрадвечнае у побыте куранеуцау i новае. Жыцце, праца, быт, буднi, святы куранеуцау у рамане намаляваны усебакова, з лыбокiм веданнем усiх дэталей i падрабязнасцей.

Раман пачынаецца малюнкам працоунай чэрвеньскай ранiцы. Звычайны для куранеуцау клопаты i нялегкi час. Цiхiя ранiшнiя дымочкi, цырканне малака у даенкi, пошчак малаткоу, якiмi адбiваюць косы, плач санлiвага дзiцяцi -- усе гэта звычайны для куранеуцау побыт. З рамана даведваемся, як куранеуцы косяць i жнут, як малацяць i сеюць, як святкуюць каляды i ловяць рыбу, як гуляюць вяселле.

На спосаб жыцця куранеуцау наклала свой след прырода. З усiх бакоу вёску абступаюць балоты, вечна мокрыя лясы. Людзi жывуць, як на востраве. Нават зiмою сюды нялегка дабрацца. Доугiмi асеннiмi начамi людзi туляцца да цеплых чараноу. Здаецца у такi час вымiрае увесь свет. Зiмою да хат, укутаных снегам, падыходзiлi ваукi i будзiлi цiшыню нудным выццем. У творы дакладна намаляваны час. Бедная частка вёскi дужыцца на неурадлiвых палосках зямлi. Поле скупа плацiць за нялегкую працу. Лепшыя землi -- у кулака Халiмона Глушака. Кулак думае, як павялiчыць свае багацце, нажытае праудамi i няпраудамi.

Час быу iншым i адметным. Новае насенне, кiнутае Савецкай уладай у беларускую веску, зарунела у Куранях. Усе больш Куранеуцы гавораць пра перадзел зямлi. Павевы новага жыцця асаблiва пачынаюць адчувац ца у Куранях, калi вяртаецца са службы у армii Мiканор Дамецiк. Ён гутуе вакол сабе некаторых аднавяскоуцау, узначальвае перадзел зямлi.

Важнай падзеяй для Куранеу робiцца пабудова грэблi цераз балота. Нялегка было пераадолiць недавер, тугадумства, спрадвечную сялянскую хiтрасць. Грэбля ператвараецца у сiмвал далучэння куранеуцау да вялiкага свету.

 Усё у рамане суаднесена са светам чалавечых характарау, пададзена у непарыуных сувязях з часам, сацыяльнымi пераутварэннямi, прыродай, бытам. А на перадзе герояу чакаюць яшчэ больш складаныя жыццевыя дарогi.

У рамане адлюстраваны першыя гады савецкай улады на Палессi. Сяляне працуюць на сваiх вузкiх палосках, працуюць цярпялiва, упарта, але неурадiмая зямля не можа забяспечыць самых сцiплых патрэб. Веска, адорваная ад свету непралазнымi балотамi, жыве старымi забабонамi. На вячорках дзяучата сур'езна расказваюць пра ведьмакоу i большасць гэтаму верыць.

Мiканор пасля некалькiх гадоу вайсковай службы вяртаецца у родную веску, каб дапамагчы вяскоуцам наладзiць новае жыцце. Аднак яго уражвае беднасць, галеча роднай вескi. У вяскоускiм побыце атсутнiчае элементарная гiгiена. Сяляне прывыклi да бруду i не зауважаюць яго. Мiканор спрабуе сказаць пра гэта мацi, але яна адказала яму, што так ва усiх, што яму толькi здаецца. Абураюць Мiканора не толькi бруд, але i п'янкi, якiя атупляюць чалавека, выклiкаюць жорсткiя, ледзь не да смерцi, бойкi.

Вёска у другой частцы рамана добра выяулена праз масавыя сцены. Адарваныя ад усяго свету непралазнымi балотамi, яны не страцiлi цiкавасцi да свету. Iм хочыцца даведацца, як жывуць людзi пад Мiнскам, якая там зiма, яiя краявiды. Выклiкае захапленне спрадвеку уласцiвае сялянам пачуцце гасцiннасцi i павагi да чалавека.

Хоня прызнаецца, што раней не наведвала Мiканора, бо былi упэунены -- няма чым асаблiва частаваць гасцей, як вымагае таго звычай. Дамецiха напамiнае Мiканору, што негоже iсцi на вечар, пакiнуушы у хаце гасцей. Разам з тым куранеуцы вызначаюцца коснасцю, калi размова заходзiць пра iх асабiстае жыцце.

Дружнае пярэчанне выклiкае думка асушыць балота. Але найбольш моцна гучыць выказванне, што няма такой сiлы, якая б магла саарганiзаваць усе сяло на агульную справу. Пры будоулi грэблi мы зауважаем змены, якiя адбылiся у свядомасцi сялян. Гэта iх першая калектыуная праца на карысць усiх. Яна захапляе сялян. Вяскоуцы пераконваюца, што дружна, грамадой можна адолець тое, што, здавалася раней, было непадсiлу.

 

 

 

Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце"

Ганна Чарнушка -- галоуны вобраз рамана, з якiм звязаны хвалюячыя лiрычныя i драматычныя напружаныя старонкi. Расла яна, з маленства уцягнуушыся у нялегкую сялянскую працу.

Васiля яна спачатку не вылучала з лiку сваiх равеснiкау. Усе пачалось з летняга вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае нясмелае каханне. На вачах Ганна вырастае у незвычайна прыгожую дзяучыну, поуную годнасцi, чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi. Шчодрымi фабрамi намалявау пiсьменнiк партрэт гераiнi: “Цемныя, як спелыя вiшнi, вочы, шаукавiста-чорныя бровы, чорныя косы, стройны стан.”

З псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. Яна пакахала глыбока, аддана, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяу. З псiхалагiчнfq глыбiней намалявана трагедыя дзяучыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няумольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога. У Ганны абвострана пачуцце справядлiвасцi, маральнага абавязку.

Пiсьменнiе усебакова iмкнецца абгрунтаваць, чаму Ганна, у якой развiта пачуцце уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi за Яухiма. Нялегка дасталося ей гэтае рашэнне. Чым больш дзяучына пераконвае сабе, што так было спрадвеку, што не усе выходзiлi кахаючы, што з ей здарылася тое, што не раз было з дзяучатамi яе асяродзя i яе стану, тым глыбее разумеем мы трагедыю.

Пасля сватання Ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. Яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душi i ахвоты. “Сцерпiцца – злюбiцца," -- угаворвала сябе Ганна. Але… не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даужэй яна жыве у сям'i Глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней -- памерла. "Бог дау -- бог узяу", -- вось рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi.

Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу (да настаунiцы Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.

Лес Ганны склауся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (Васiль застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.

 

 

Чаму разышліся Василь и Ганна?

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.

Вельмі цікава І. Мележ апавядае нам пра узаемаадносіны Куранёўскай прыгажуні – Ганны Чарнушкі і працавітага хлопца - Васіля Дзятліка. Яны кахаюць адзін аднаго, але абставіны складваюцца так, што Васіль і Ганна ніколі не будуць разам. Яшчэ з дзяцінства Васіль і Ганна вабяць час разам: разам пасвяць жывёлу, разам бегаюць на выган, разам гуляюць. Тады яны яшчэ не ведалі, што іх дзіцячае сяброўства перарасце ў моцнае пачуццё – каханне.

Васіль і Ганна станоўчыя героі рамана, але яны зусім розныя. І, здаецца, як яны могуць кахаць адзін аднаго?

З Васілём мы знаёмімся, калі ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся. Васіль валодае незвычайнай працавітасцю, зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын. На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком, але мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.

Ганна таксама з маленства была ўцягнута ў нялёгкую сялянскую працу. І вось маленькая дзяўчынка пераўтварылася ў ганарлівую і непадступную дзяўчыну. Ганна была вельмі прыгожая, усе хлопцы на сяле да яе гарнуліся, але і баяліся, бо гаваркая Ганна сваім вострым язычком магла і пакрыўдзіць.

Толькі адзін Васіль цікавіць Ганну, яна ўжо з раніцы чакала вечара, каб зноў убачыць свайго любага Васіля, бо сустрэчы іх былі толькі ў вечары, калі ўся справа была ўжо пароблена. Толькі ў вечары Ганна была самай шчаслівай, бо побач быў каханы.

Але не ўсё так добра складвалася. На Ганну звярнуў увагу Яўхім Глушак. А гэта сын багацея. Ён вельмі напорысты ў дасягнені сваёй мэты, а мэта яго – мець ў ролі жонкі Ганну Чарнушку. Яўхім думае, што за грошы можна купіць усё, нават каханне. Яму ўсё роўна, што робіцца на душы ў Ганны, толькі б яму было добра. Мачаха Ганны з вялікай радасцю аддае Ганну ў дом Глушакоў, бо ведае, што парадніцца з багацеямі – гэта жыць лепей, што не трэба будзе адрабляць павіннасць Глушакам. Ганна вымушана выйсці за Яўхіма, якога не кахае, нават ненавідзіць. Дзяўчына вельмі перажывае, доўга думае аб сваім будучым жыцці і пераконвае сябе, што не ўсё так дрэнна, што можна пражыць і без кахання. Але праз некаторы час разумее, што памылялася, бо што гэта за жыццё, калі муж “любіць, як грушу – вытрасе скора душу”.

У канцы твора мы бачым Васіля няшчасным і віной таму, на маю думку, — разрыў з каханай дзяўчынай Ганнай. Няма шчасця ні ў Ганны, ні ў Васіля. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для аднаго. Аж, не...

Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна прывязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці. Але Васіля няма за што папракнуць. Канечне, ён — занадта пануры, зацяты, нецікавы... Дзяўчаты звычайна на такіх не звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна, гэта — дадзены Богам характар. І, менавіта таму, калі б Васіль быў напорысты і імкнўся да сваёй мары, а не плыў па цячэнню жыцця, каб мог усё разам у адзін міг кінуць і пачаць новае жыццё, то можа б у канцы рамана І. Мележа ён быў бы разам са сваёй любай Ганнай і меў шчаслівую сям’ю.

 

 

ПАЛЕСКАЯ ВЁСКА 20-х ГАДОЎ ("ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА" I. МЕЛЕЖА)

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы"...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.

Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга сялянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, каля малатарні, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль ве ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу а каханай". Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі.

У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...

Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджава рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычньгх пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.

I.                   Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.

 

 

ВОБРАЗ ГАННЫ Ў ТРЫЛОГІІ I. МЕЛЕЖА «ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА»

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хутка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы рашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і — што не менш важна — у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях».

Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора.

Адным з самых прывабных у творы з'яўляецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік ма-люе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цём-ныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чорныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаец-ца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае ма-ральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалаве-чай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых.

 На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёг-касцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяж-кая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разуменне чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпрабавання...».

 Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жа-ночых вобразаў, чаму менавіта ёй прысвечаны самыя лепшыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыга-жосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зве-дала яна з дзяцінства цяжкую працу і разу-мее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоў-нае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць голас сэрца і падпарадкоўвацца яму.

 

Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне першага кахання Ганны і Васіля! Знаёмыя з дзя-цінства, яны, здаецца, павінны былі б адно-сіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разгля-дзела за невыразнай знешнасцю простага се-ляніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяш-чоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой грушай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моц-ным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свай-го шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы.

 Але жыццё распарадзілася інакш. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплывала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэў-ная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прынцыповасць.

 Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.

 Вобраз Ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы Я. Купалы «Бандароўна». Прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літаратуры.

 

 

ВАСІЛЬ ДЗЯТЛІК — ГАЛОЎНЫ ГЕРОЙ РАМАНА I. МЕЛЕЖА «ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ»

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ ства-рыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга заста-юцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахан-ня, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.

 Да апошніх адносіцца Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамаыа. Калі мы ўпершы ню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся.

 Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хло-пец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.

 На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.

 Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё. Гэта, на маю думку, не сквапнасць Васіля, а нар-мальная псіхалогія ўласніка, сапраўднага гас-падара. Другая справа, што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія ідуць няправільна, — вельмі складана. Так сталася і з Васі-Ілём.

 Аднак, самая галоўная прычына таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе няшчасным, на маю думку, — яго разрыў з каханай дзяўчынай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуўся: добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата — у яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля разам з Ганнай. Хто вінава-ты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для ад-наго. Аж, не...

 Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль паранейшаму моцна пры-вязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці.

 Мае адносіны да Васіля станоўчыя. Мне няма за што папракнуць гэтага юнака. Канечне, ён — занадта пануры, зацяты, нецікавы... Дзяўчаты звычайна на такіх не звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна, гэта — дадзены Богам характар. Галоўнае — Васіль чалавек сумленны і працавіты.