Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Галерэя вобразаў у аповесці "Жураўліны крык"

Аповесць «Жураўліны крык» В. Быкаў напісаў у 1959 годзе. Гэта аповесць пра вайну. Быкаву заўсёды важна, каб чытач адчуў па магчымасці ўсё, што перажывалі салдаты і камандзіры ў чаканні блізкага бою, перад тварам смерці.

     Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе ў першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Яны засталіся па загаду і абавязку, хоць кожная жылка трымціць. Кожны з байцоў па-свойму перажывае экстрэмальныя ўмовы. Героі трымаюцца па-рознаму.

     Аўсееў прывык разважаць, рэвізаваць і знаходзіць самае правільнае з усіх магчымых рашэнняў. Такую звычку ён набыў даўно, яшчэ ў школе. За год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. Але з першых дзён яму там не спадабалася. Праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. Калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся, але ў першым баі яго аглушыла страляніна, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. Дагэтуль яму так-сяк шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. Аўсееў вельмі непакоіўся за заўтрашні дзень, чула яго сэрца — будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель.

     Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.

     Свіст — вясёлы і добры чалавек, які можа ўзняць) настрой. Да вайны ён сядзеў у турме, а потым добра ахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Свіст не быў злапамятны, як Пшанічны.

     Карпенка паходзіў з простага люду. Вялікая Айчынная вайна была не першай у яго жыцці. Ранейі прыйшлося ваяваць з фінамі.

     Героі Быкава розныя, але смерць аб'яднала іх усіх. Адзін за адным гінуць і вучоны-інтэлігент Фішар, і здаравяка Карпенка, і бесклапотны Свіст. Забілі нават тых, шго спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць — Аўсеева і Пшанічнага. Самым апошнім загінуў Глечык.

     Васіль Быкаў імкнуўся, каб чытачы ярка ўявілі трагізм ваенных падзей, сведкам якіх ён быў, адчулі боль стратаў, бязлітаснасць і тугу смерці. Галерэя вобразаў у аповесці "Жураўліны крык"

Аповесць «Жураўліны крык» В. Быкаў напісаў у 1959 годзе. Гэта аповесць пра вайну. Быкаву заўсёды важна, каб чытач адчуў па магчымасці ўсё, што перажывалі салдаты і камандзіры ў чаканні блізкага бою, перад тварам смерці.

     Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе ў першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Яны засталіся па загаду і абавязку, хоць кожная жылка трымціць. Кожны з байцоў па-свойму перажывае экстрэмальныя ўмовы. Героі трымаюцца па-рознаму.

     Аўсееў прывык разважаць, рэвізаваць і знаходзіць самае правільнае з усіх магчымых рашэнняў. Такую звычку ён набыў даўно, яшчэ ў школе. За год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. Але з першых дзён яму там не спадабалася. Праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. Калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся, але ў першым баі яго аглушыла страляніна, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. Дагэтуль яму так-сяк шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. Аўсееў вельмі непакоіўся за заўтрашні дзень, чула яго сэрца — будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель.

     Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.

     Свіст — вясёлы і добры чалавек, які можа ўзняць) настрой. Да вайны ён сядзеў у турме, а потым добра ахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Свіст не быў злапамятны, як Пшанічны.

     Карпенка паходзіў з простага люду. Вялікая Айчынная вайна была не першай у яго жыцці. Ранейі прыйшлося ваяваць з фінамі.

     Героі Быкава розныя, але смерць аб'яднала іх усіх. Адзін за адным гінуць і вучоны-інтэлігент Фішар, і здаравяка Карпенка, і бесклапотны Свіст. Забілі нават тых, шго спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць — Аўсеева і Пшанічнага. Самым апошнім загінуў Глечык.

     Васіль Быкаў імкнуўся, каб чытачы ярка ўявілі трагізм ваенных падзей, сведкам якіх ён быў, адчулі боль стратаў, бязлітаснасць і тугу смерці.

 

 

Сочинение по рассказу Быкова Жураўліны крык

В нечеловеческих обстоятельствах очень тяжело сохранить человеческое достоинство, это досадит не каждому - в особенности перед лицом смерти, когда в человека еще тлеет искорка надежд.

Начало Отечественной Войны - сложная, тяжелая тема. Как сохранить картину того трагичного времени, однако и не минуя то больное и горькое, что рождается отступлением наших войск? И как понимать эту правду, что в ней главное? Быков писал о войне такой, какой она была - в страданиях и криви. Он писал о людях, которые в условиях этой войны вели себя по-разному, выявляя и трусость, и героизм. Фронтовой эпизод - бой на железнодорожном переезде - это яркое представление патриотизма советских солдат, которые в решающий момент взяли на себя ответственность за судьбу Родины.

Пятеро наших солдат во главе со старшиною Карпенком должны перекрыть чугунный переезд и держать его сутки, чтобы прикрыть отступление батальона. Шестеро против очень хорошо подготовленной и вооруженной фашистской армии. В тех нестерпимо тяжелых, трагичных условиях многой зависит от силы духа, от мужества и прочности солдата.. Главные герои этого произведения - честные, справедливые, мужественные люди, которые сражаются на фронте, готовые отдать жизнь за свою Родину, за общее дело - добиться победы. Их олицетворяют Карпенко, Фишер, Глечык и Свист. Люди сильного характера, способные на самопожертвование - Карпенко и Свист. На этих людей всегда можно положиться: они не подведут. Яны устойчиво и мужественно переносят все невзгоды войны, ее нечеловеческие испытания и в то же время остаются обычными людьми из натуральными, простыми мечтами о конце войны, о здоровье, о жизни.

Витек Свист - "белобрысый, расстегнутый на все крючки и пуговицы, жуликоватый на вид парень", оптимист и говорун. Быков обратил внимание на то, что не каждый человек способный на геройство, но каждый должен и может отвечать за совершаемые поступки. "Глупый я человек… вот. Шаленый, безголовый… Вообще обормот. Только теперь понял это ", - так говорил про себя Свист. По просьбе товарищей он рассказывает историю своей жизни. Рос один в матери, учиться не хотел, мать не слушался. Поступивши на завод, почувствовал отвращение к работе ("зимой и летом - одни втулки"), начал пить. Попал под влияние какого-то Фролова и неприметно закрутился в аферу с хлебом. Дали пять лет. "Было за что - это правда. Дали пять - согласился. Дали бы десять - не слово бы не сказал. Все бы отбыл… …Только, знаешь, не хочу чтобы весь век упрекали. Что было, то миновала, надо - еще адсяжу, стерплю, только без бирки, без штемпеля - человек я, ярена зеленая…" Этой последней - "человек я", "без бирки, без штемпеля" - словно сызнова открывает героя. Не, не такой уже легкомысленный и простой Витек Свист, как кажется сначала. Он знает чувство ответственности за свои поступки. Попрощавшись со своим прошлым, он не хочет, чтобы про его и подальше думали скверно, и идет на фронт добровольцам. Не тревога за судьбу Родины подсказало решение пойти не фронт, а скорей себялюбие. И только на фронте, под влиянием пережитого и увиденного, Свист начинает понимать глубину народного горя, те события, что сотрясли страну. Свист самолюбивый, но не эгоистичный, он не устанавливает себя выше других. Напротив, он считать себя ровным со всеми. В отличие от, казалось, чистенького Авсеева, который оказался никчемным трусом, Свист гибнет мужественно, по-солдатски - в поединке с вражеским танком.

Главных героев автор показал как настоящих людей. Солдаты гибнут просто и без сожаления, честно и к концу исполняют свою обязанность. Свист достаточно последовательный и тут, в последних минутах жизни. Оны, эти герои, различаются характерами, жизнью и другим, но похожи своей готовностью сражаться к концу и тем, что которым бы дорогим не была их собственная жизнь, Родина и человечество намного важнее.

 

 

Новыя творы Васіля Быкава

Васіль Быкаў — агульнапрызнаны майстар такога жанру празаічнай творчасці, як аповесць. Апошнім творам у гэтым накірунку з'явілася аповесць "Пакахай мяне, салдацік". Яна вылучаецца тым, што, у адрозненне ад ранейшых твораў, у ёй В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці "Пакахай мяне, салдацік" адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка. Галоўны герой — камандзір узвода лейтэнант Змітрок Барэйка, ад імя якога вядзецца апавяданне. Сустрэўшыся з маладзенькай зямлячкай Франяй, лейтэнант закахаўся ў яе. Аднак шчырае і чыстае пачуццё Змітрака трагічна абарвалася з-за забойства Франі, разам з якой загінулі яе нямоглыя гаспадары — прафесар біялогіі Шарф і яго жонка фрау Сабіна. Змітрок праклінае забойцаў: "Хто б яны ні былі — нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты!" Прасочваючы лёс Змітрака і Франі, аўтар выступае супраць неапраўданай помслівасці, жорсткасці і ахвяр, не выкліканых ваеннай неабходнасцю, гаворыць пра небяспеку і фашызму, і бальшавізму. Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку. Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як "На чорных лядах", "Перад канцом" і "Жоўты пясочак". У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. Падзеі ў апавяданні "Перад канцом" адбываюцца ў хуткім часе пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі. Цэнтральны персанаж твора — былы падпаручнік царскай арміі, які па недарэчнасці трапляе ў засценкі ЧК: пры вобыску на вакзале чэкісты знаходзяць ў ягоным рэчывым меху пісталёт. Апынуўшыся ў няволі, падпаручнік не губляе надзеі на лепшае. Таму ён адразу згаджаецца на прапанову аднаго з сукамернікаў напасці на варту і паспрабаваць уцячы на волю. Астатнія, паколькі іх не кармілі некалькі дзён, вырашаюць, што яны ўжо асуджаныя, і таму таксама падтрымліваюць прапанову, Аднак, калі вартавы прынёс, як свінням, вядро кашы, усе, за выключэннем падпаручніка, адмаўляюцца ад ранейшай задумы. Аўтар паказвае, да чаго можа давесці людзей таталітарная ўлада: яны гатовы за вядро кашы адмовіцца ад свабоды, ад апошняга шанцу застацца людзьмі. Тэме палітычных рэпрэсій 20—30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій раскручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё — ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным "быдлам". Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці. Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні "Бедныя людзі". Два героі твора — прафесар і аспірант— пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін (кожны паасобку) пішуць даносы адзін на аднаго ў "органы". Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства. З гэтым апавяданнем тэматычна звязана і наступнае — "Сцяна". Зрэшты, яно па сіле свайго абагульнення нагадвае хутчэй прытчу. Безыменны герой твора жыве ў безыменнай краіне, у якой правіць баль жорсткая дыктатура. Знаходзячыся ў турме, ён спрабуе знайсці слабое месца ў каменным муры сваёй цямніцы. Калі ж ён зрабіў ў сцяне адтуліну і змог вылезці на вуліцу, яго чакала горкае расчараванне: з адной камеры ён трапляе ў другую — з шыбеніцай. Нягледзячы на песімістычны фінал, прытчавы характар твора дацускае шматзначнасць яго тлумачэння. Такім чынам, В. Быкаў у апошнія гады пашырае тэматыку сваёй творчасці, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоў. Але не пакідае пісьменнік і сваёй любімай тэмы — вайны і лёсу чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкі ("Зенітчыца", "Палкаводзец", "Пагорак", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё" і "Кацюша").

 

 

Вобраз Ягора Азевіча (аповесць Васіля Быкава "Сцюжа")

Аповесць Васіля Быкава "Сцюжа" пра калектывізацыю і пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры твора — вясковы хлопец, сын простых радавых сялян Ягор Азевіч. Ён трапляе ў раённы цэнтр, дзе становіцца камсамольскім і партыйным работнікам. Удзельнічаючы ў будаўніцтве "лепшага, заможнага калгаснага жыцця", Азевіч становіцца прыслужнікам антычалавечай сістэмы, выканаўцам любога яе загаду. Ён піша данос на свайго непасрэднага начальніка Зарубу, у час збожжанарыхтовак разбівае сялянскія жорны сваіх аднавяскоўцаў (у тым ліку і бацькоўскія) і прымушае іх падпісацца на пазыку. У першыя дні вайны Ягор сіхрабуе вырвацца з акупіраванай тэрыторыі да сваіх, каб "да скону біцца за савецкую ўладу". Блукаючы па знаёмых мясцінах, хаваючыся ад фашыстаў і сваіх землякоў, Азевіч захварэў і ў забыцці, непрытомнасці трызніў, гаварыў сам з сабою, спрабаваў апраўдаць свае дзеянні і ўчынкі: "Чужая воля правіла свой д'ябальскі баль на людскіх касцях, і што на тым балі залежала асабіста ад Ягора Азевіча? Дужа мала, калі не сказаць нічога. Ён жыў па чужым сумленні, па чужых звычаях, чужых законах. Жыццё і людзі распараджаліся ім, як хацелі. І як было ў такіх умовах зрабіць што інакш? Або зусім не зрабіць нічога? Як бы яму тое ўдалося, ён не разумеў і цяпер. Яго б за некалькі дзён сцерлі на парахню. Таму круціўся як мог, пакутаваў і саромеўся. Толькі каму была справа да яго пачуццяў, калі ад яго патрабаваліся вынікі". Герой аповесці пачынае адчуваць сваю віну за бальшавіцкія злачынствы, сваю адказнасць за без віны загубленых людзей, аб чым яскрава сведчыць яго страшны сон: "Кроў лілася з кветніка, цурчала з голых абрываў на тым беразе, крывавыя ручаі сцякалі ў дно і нікуды болей не цяклі, кроў сабралася там у глыбокую сажалку. І тады ён убачыў, што і ягоныя рукі ў крыві..." Адкупіцца ж за здзейсненае немагчыма. Перад намі трагічны лёс, ахвяра таго складанага часу. І ў злую завею і сцюжу Азевіч пакінуў сваё апошняе прыстанішча. "З наганам напагатове ён памалу патупаў да ўзлесся, штораз азіраючыся. Ззаду за ім, не падбягаючы блізка, то бег, то прыпыняўся Ваўкалака. Чагосьці чакаў ад чалавека..." Магчыма, пярэварацень страшыў Азевіча за крыўду, якую прынёс ён іншым людзям, за жыццё не па чалавечых законах. А можа, Ваўкалака хацеў напіцца яго крыві, пазбавіцца закляцця і стаць урэшце чалавекам? Несумненна толькі адно: не можа спадарожнік Ваўкалака прадвяшчаць нешта добрае. Прынамсі, канчатковы адказ пра лёс Азевіча можна знайсці ў асобным выданні аповесці, якое выйшла ў 1993 г. Там у якасці своеасаблівага эпіграфа прыводзіцца фрагмент надпісу з прыдарожнага абеліска, які сведчыць, што сярод пахаваных партызан знайшоў свой апошні прытулак і Ягор Азевіч.

 

 

Духоўны выбар герояў у аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў"

У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я — партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова — адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.

 

 

Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава "Абеліск".

Адным з самых запамінальных твораў В. Быкава з'яўляецца аповесць "Абеліск". Галоўны герой — вясковы настаўнік Алесь Іванавіч Мароз. Ад дзейнасці настаўніка, вядома, залежыць маральнае здароўе нацыі, яе будучыня. У Мароза была ўнутраная патрэба рабіць людзям дабро. Нікому ні ў чым не адмаўляючы, ён быў не толькі настаўнікам, але і дарадчыкам, доктарам, ветэрынарам. Са сваімі вучнямі ён паводзіў як роўны з роўнымі, імкнуўся далучыць іх да вяршыняў агульначалавечай і нацыянальнай культуры. У часы фашысцкай акупацыі Мароз з-за калецтва не змог ваяваць на фронце ці ў партызанскім атрадзе. Ён уступіў у няроўнае змаганне (магчымымі сродкамі) за душы моладзі. I, калі яго выхаванцы былі арыштаваны, ён кінуўся ў партызанскі атрад, каб знайсці выратаванне вучням. Фашысты ж паставілі страшную ўмову: калі настаўнік з'явіцца ў паліцыю, хлопцаў адпусцяць. Нягледзячы на забарону партызанскага кіраўніцтва, Мароз дабравольна здаўся фашыстам. Ён хацеў у апошні міг жыцця быць побач са сваімі выхаванцамі, духоўна падтрымаць іх перад пакараннем. Цудам застаўся жыць толькі адзін вучань — Павел Міклашэвіч. Як прадаўжальнік справы свайго настаўніка, ён дабіваецца справядлівай ацэнкі ўчынку Мароза. Яго клопатамі ў вёсцы Сяльцо быў збудаваны абеліск, дзе побач з пяццю юнацкімі імёнамі было выведзена і імя Мароза. Пра герояў твора і акалічнасці тых падзей мы даведваемся з успамінаў былога камандзіра партызанскага атрада Ткачука і чыноўніка-дагмата Ксяндзова. Яны па-рознаму (нават дыяметральна супрацьлегла) ацэньваюць учынак настаўніка. Не асабліва мэтазгодным, бессэнсоўным лічыць яго Ксяндзоў, які з-за сваёй абмежаванасці не ўяўляе сапраўднай ролі настаўніка ў грамадстве і не разумее таго, што выхоўваць можна і ўласным прыкладам. Для Ткачука Мароз — герой, барацьбіт, увасабленне духоўнай велічы чалавека, які ўласнай смерцю прадэманстраваў непарыўнасць слоў і спраў настаўніка, вернасць высокаму настаўніцкаму прызванню. Спрэчка, якая вядзецца ў аповесці, прымушае задумацца над сэнсам гераізму, подзвігу і самаахвярнасці, дапамагае адшукаць маральныя вытокі гераічных учынкаў, мнагастайнасць іх праяўлення не толькі ў ваенныя гады, але і ў мірны час. На кантрасце, сутыкненні розных думак і поглядаў дасягаецца вастрыня і палемічнасць у вырашэнні складанага пытання пра абавязак кожнага чалавека перад грамадствам, сваім сумленнем, пытання даволі актуальнага і для нашых сучаснікаў.

 

 

"Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды"

Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.

 

 

Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава "Знак бяды".

Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці "Знак бяды", за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з'яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. І гэта не проста надуманае жаданне аўтара: лёс жыхароў хутара служыць своеасаблівым папярэджаннем для людзей, што бяда побач, што яна толькі прыхавалася, чакаючы свайго часу. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак аповесці прысвечана перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў — Сцепаніды і Петрака Багацькаў — В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Уражвае, напрыклад, той момант, калі Сцепаніда і Пятрок, атрымаўшы дзве дзесяціны зямлі з надзелаў пана Адольфа, правялі бяссонную ноч у трывогах, роздумах і сумненнях, Можа, лепш адмовіцца ад зямлі? А як жыць без яе? Калі ж браць, то як глядзець у вочы свайму былому гаспадару?!. У гэтых разважаннях мы бачым высакароднасць, прыгажосць, багацце душы герояў твора. Чуйная да чужога тора, Сцепаніда сэрцам успрымала тую несправядлівасць, якая спадарожнічала калектывізацыі, не прымала гвалтоўнасці, здзеку і абразаў, якія чыніліся ў вёсцы. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў, якіх і кулакамі назваць было цяжка. Бо ці ж кулак той, хто ўсё стварае сваім мазалём? Таму збірала яна подпісы ў абарону старшыні Лявона. Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова. Аднак супрацьстаяць рэпрэсіўнай машыне было немагчыма: нават той жа Чарвякоў, як відаць з падзеяў твора, быў толькі паслухмяным вінцікам гэтага бесчалавечнага механізма і сам стаў яго ахвярай. Сцепаніда, якая і да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, не змагла змірыцца з новымі парадкамі, прынесенымі на нашу зямлю гітлераўцамі. Свядома канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі, яна змагалася з імі магчымымі для старой жанчыны сродкамі: схавала газу, пазбавіўшы гэтым немцаў святла; прыхавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку... Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна: купіць у Карнілы за апошняга парсючка бомбу і знішчыць узноўлены мост. Здаецца, задуманае ёю вось-вось здзейсніцца. Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды. Апошняе, што яна паспявае зрабіць, — гэта перахаваць бомбу ў іншае месца. А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату, Сцепаніда, выразна ўсведамляючы свой лёс, аблівае сябе газай і падпальвае. Задыхаючыся ў дыме і полымі, ад якога ўжо смылелі валасы на галаве, гарэлі рукавы ватоўкі, Сцепаніда падумала, як бы апраўдваючы свой учынак з бомбай: "Можа, й добра, што з бомбай яе ніхта не бачыў. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? І не спяць ні ўдзень, ні ўначы — баяцца да скону". Трагічная смерць Сцепаніды ўспрымаецца як знак непераможнасці народа, нязломнасці яго духу. Адна з галоўных думак, якую спрабуе давесці да чытача аўтар твора, заключаецца ў рытарычным пытанні: што лепш: памерці без супраціўлення, пасіўна ўспрымаючы гвалт, які чыніць вораг на роднай зямлі, ці змагацца з гэтым гвалтам актыўнымі дзеяннямі, ад якіх вораг не будзе мець спакою ні ўдзень, ні ўночы. Зыходзячы з гэтага, Петрака можна ў нейкай ступені разглядаць як супрацьлеглы Сцепанідзе вобраз. Пятрок, па натуры ціхі, памяркоўны, крыху палахлівы, спрабуе прыстасавацца да абставін, перачакаць навалу. Ён улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. У гэтым выяўляецца адна з рыс сялянскай псіхалогіі: абы было ціха. Аднак поўнасцю прыстасавацца да жудасных умоў фашысцкай акупацыі немагчыма. Паступова ў душы нясмелага, далікатнага чалавека выспявае гнеўны пратэст. Пятрок пераадольвае сваю слабасць, знаходзіць у сабе незвычайныя сілы і выказвае паліцаям усю сваю нянавісць і пагарду. Гэты ўчынак заканчваецца арыштам, турмой і, урэшце, смерцю. Вобразам Петрака В. Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкіх выпрабаванняў лавіраванне паміж сваімі і чужымі, хаванне за спіны іншых заканчваюцца трагічна. Чалавек павінен з першай хвіліны акупацыі заняць цвёрдую, непрымірымую пазіцыю ў дачыненні да ворагаў. Аповесць "Знак бяды" — твор, па сведчанні П. Дзюбайлы, "аб нечалавечых пакутах і аб сапраўднай чалавечнасці, аб сіле і нязломнасці чалавечага духу, сапраўды народнага характару". Назва твора набывае сімвалічнае значэнне. Знак бяды — гэта мяжа, на якой чалавек павінен даць адказ свайму сумленню: ці здатны ён да абароны сваёй годнасці і гонару роднай зямлі, У вобразе Сцепаніды В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць. А яшчэ — гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у гераіні магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасці выжыць, застацца чалавекам са сваімі прынцыпамі. І менавіта гэтыя прынцыпы знайшлі сваё выяўленне ў апошнім учынку Сцепаніды.

 

 

Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.

У 1982 г. за аповесць "Знак бяды” Васiль Быкау (В.Б.) удастоен Ленiнскай прэмii. Тут галоунымi героямi з'яуляюцца малапiсьменныя сяляне -- Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Амаль усе падзеi адбываюцца на хутары Яхiмоушчына i у весцы Выселкi i паказаны у двух планах: у перыяд калектывiзацыi i у першыя месяцы вайны. Аднак пiсьменнiк упершыню увагу надае перадваенным падзеям, асаблiва калектывiзацыi, калi груба парушалiся прынцыпы пабудовы сацыялiзму, калi прыспешвалiся тэмпы i людзей сiлком застаулялi уступаць у калгасы. В.Б. сказау горкую прауду пра трыццатыя гады на весцы. Сення гэта тэма стала больш актуальнай, бо мы ведаем пра раскулачванне, пра людзей, якiя знайшлi свой апошнi прытулак у Курапатах. Бязвiннымi ахвярамi сталi тысячы сумленных сялян.

Падзеi перад- i у вайну гавораць пра тое, што трагедыя беларускага народа пачалася задоуга да чэрвеня 41г. Рэшткi спаленнай i разбураннай людзьмi i часам хутарской сядзiбы са старай скалечанай лiпай, на якую нават вароны баялiся сесцi, -- першы i галоуны знак бяды, той трагедыi, якая адбывалася з людзьмi, што жылi на гэтым хутары. Усе падзеi успрымаюцца праз уяуленне галоуных герояу.

Цэнтральнымi вобразамi з'яуляецца сям'я Багацькау. Атрымаушы ад Савецкай улады дзве дзесяцiны зямлi, Сцепанiда i Пятрок працавалi на ёй не разгiнаючы плеч. Асаблiва быу задаволены ПЯТРОК, таму што у сям'i бацькоу ён быу за парабка. Нялегкая гэта была барацьба з зямлей за жыццё. Назауседы у памяцi засталося, як яны без каня апрацоувалi зямлю.

 

Чалавек, па натуры спакойны, аддаушыся працы на гаспадарцы, Пятрок ва усiм давярауся жонцы. Сцепанiда была актыуная у грамадскiм жыццi. Наведвала лiкбез. Уваходзiла у склад камiтэта беднаты, а калi пачалi ствараць калгас, першай падала заяву. Спачатку людзi адчувалi, што калектыуная гаспадарка павiнна была палепшыць iх жыцце, але з раена, зверху, пачалi нацiскаць, пагражаць i нарэшце раскулачванне.

Асаблiва вiдным у гэтай справе стау свой, высялкоускi, дужа парцейны хлопец, якi нават адрокся ад бацькоускага прозвiшча, Недасекау. Гэта ён абвiнавацiу у сабатажы i шкоднiцтве i прапанавау раскулачыць Iвана Гужа, толькi за тое, што той адмовiуся прагаласаваць за калгас i некалi меу наемную сiлу (папрасiу аднаго старога паставiць трысцен). Гэта тлумачылася тым, што раскулачыушы аднаго, iншыя задумаюцца.

Ахвярамi калектывiзацыi стала сям'я Уладзiмiра Багацькi. Адбылася яшчэ адна трагедыя -- не вытрымау маральна Васiль Ганчарык, якому прыйшлося раскулачваць не толькi Уладзiмiра Багацьку, але i яго дачку, а для Васiля -- нявесту Анюту.

Усе гэтыя жыццевыя трагедыi адбывалiся на вачах галоуных герoяу. Успамiны, факты перадае нам сама Сцепанiда. Як ставiлася яна да гэтых падзей? Яна жаночым, матчыным сэрцам адчувала, што гэта было несправядлiва, таму была супраць раскулачвання Гужа, перажывала час растання з Анютай, збiрала подпiсы у абарону Лявона. Яна вельмi спадзявалася на абарону Чарвякова, але i той не змог дапамагчы, бо нечакана памер.

Што прывяло у палiцыю Змiтра Гужа, Каландзенка i Антося Недасеку? Iх здраднiцтва не было нечаканасцю для жыхароу.

Яшчэ да вайны пасля раскулачвання бацькi, Змiцер пачау з абрэзам паляваць на людэей. Не пасаромiуся забраць у Сцепанiды апошнiя тры рублi. Ён быу здольны на усе. Недасека прызнаецца, што пайшоу у палiцыю, каб адкупiцца за брата Новiка. Фашысты i палiцаi вельмi падобны, яны нелюдзi, якiя заслугоуваюць аднолькавага пакарання.

Са з'яуленнем ворагау на хутары муж i жонка займаюць розныя пазiцыi. Ва усiм памаркоуны, крыху баязлiвы, цiхi Пятрок iмкнецца неяк прыстасавацца да абставiн. Задобрыць, уступiць, непакрыудзiць -- такое становiшча займае гаспадар хутара. Паступова ён пераконваецца у марнасцi сваiх намаганняу, пачынае супрацiуляцца i якраз жа бясследна знiкае у мястэчкавай палцыi. Характар i пачуцце чалавечай годнасцi, тыя адвечныя маральныя якасцi, што былi прыцiснуты адвечнымi страхамi, нарэшцэ вырвалiся на паверхню. Пятрок гiне не як ахвяра. У яго апошнiх словах гучыць агульна народны пратэст i суровае папярэджанне.

Сцепанiда, якая да вайны умела пастаяць за справядлiвасць, з самага пачатку вырашыла не iсцi нi на якiя кампрамiсы з ворагам. Яна свядома канфлiктуе з няпрошанымi гасцямi. Употайку ад палiцаяу яна пасвiць кароуку, але прыходзiцца нарэшце ахвяраваць i ёю, вырашыушы не даць немцам малака. Усе учынкi Сцепанiды псiхалагiчна апрауданы. Нават пры купле бомбы яна аддае свайго апошняга парсючка.

...Не стала Петрака. Вось тут i пачынае выспяваць рашэнне -- узарваць мост бомбаю. Сцепанiда яшчэ не ведае, як гэта зрабiць, але спынiць яё ужо нельга. У няроуным паядынку Сцепанiда гiне, але застаецца непакорнай. Акружаная палiцаямi, яна зачыняецца у iстопцы, сама падпальвае хату, i гарыць разам з ёй. Трагiчная смерць Сцепанiды уздымаецца да подзвiгу i успрымаецца, як знак непераможнасцi народа.

...Засталася ляжаць у зямлi схаваная бомба -- сiмвал прыхаванага народнага гневу, якi кожную хвiлiну можа выбухнуць з велiзарнай знiшчальнай сiлай. Праз усе жыцце Сцепанiды праходзяць знакi бяды:

· лiпа гарэла;

· крыж;

· iздохшая птушка на полiцы.

 

 

"Знак бяды" - вобразы Петрака і Сцепаніды.

Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды».

 

Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.

 

 

"Аблава" - вобраз Хведара Роўбы.

Аповесць Басіля Быкава «Аблава» выклікала ў мяне моцнае ўражанне і хвалюючыя пачуцці. Цяжка было паверыць, шго такое магло быць. Няўжо існуюць на свеце такія абставіны, якія б прымусілі мяне пайсці на свайго бацьку? Бацьку, з якім мы разам, як Міколка з Хведарам Роўбам, любім што-небудзь майстраваць, працуем на агародзе ці проста бавім час. Ад гэтай думкі зрабілася холадна і па скуры нібы мурашкі лабеглі. У наш час шмат гавораць і пішуць пра сталінскія рэпрэсіі, пра «ворагаў народа, але толькі цяпер я пасапраўднаму зразумеў, наколькі жудасны і страшны гэта быў час, калі так легка мог накіраваць дула пісталета сын на ўласнага бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар Роўба — галоўны герой аповесці. Усе сваё жыццё пасля таго страшнага дня, як яго раскулачылі, Хведар думаў і не мог зразумець, за што яму ўгатаваны такі лёс, дзе і калі ён памыліўся, Іпто зрабіў не так? Думаў, але адказу не знаходзіў.

Жыццё Хведару не давалася салодка. 3 дзяцінства быў парабкам. Пасля, калі на Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў кавалак зямлі. Не болыпы, не меншы — такі, як у астатніх аднавяскоўцаў. Працаваў не пакладаючы рук, змог вылезці з галечы: было што паесці, было што і апрануць, Дык хіба мог ён дрэнна ставіцца да савецкай улады, якая наладзіла яго жыццё? Зразумела — не. Наадварот, ён «пачціва ставіўся да ўлады, быў шчыра ўдзячны ёй за зямлю, за шчодрасць да бедняка, нядаўняга фальваркоўскага парабка. Ды і як жа інакш — савецкую ўладу лічыў сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго мала... Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць бедняка. Ды цІ ён сам тое прыдумаў? Аб тым пісалася ў газетах, тое ж гаварылі прадстаўшкі на сходах. I ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё верыдь, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыцце не ашукаў».

Аднак атрымалася, як у звярьшым свеце: калі не э'ясі ты, то з'ядуць цябе. Хведар апынуўся ў становішчы загнанага звера. Чаму так сталася? Вывад просты: адносіны ў грамадстве былі ке чалавечыя, а звярыныя.Праўда, Хведар гэтага не разумее і зараз, калі дабіраецца з чужыны, дзе ён адбываў пакаранне, на радзіму. Ён, як сумленны чалавек, імкнецца зразумець, за што атрымаў такую кару, схільны хутчэй абвінаваціць сябе, чым іншых. Шукае нейкага чалавечага апраўдання Хве-дар Роўба і жахліваму, звярынаму ўчынку сына, які ідзе на яго з аблаваю. Седзячы ў балотнай багне, Хведар пранікся шкадаваннеы да сына. «Бедны Міколка!— раптам падумаў Хведар. — I яму во лезці сюды» Бацька спадзяецца, што Міколка робіць гэта са слязьмі на вачах, што яго проста прымусілі тыя начальнікі, што стаяць над ім.

Страціўшы ў выгнанні дачку Волечку і сваю жонку Ганульку, якія памерлі ад холаду, голаду і непасільна цяжкай працы, Хведар з усіх сіл імкнецца на радзіму, туды, дзе засталіся родная вёска, родныя людзі, сын. Хіба мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што Міколка сам наставіць на яго дула пісталета і рука ў яго будзе цвёрдай? У тым, што тварылі бальшавікі ў страшныя трыццатыя, змаглі разабрацца толькі праз гады. Ды позна — загублена столькі жыццяў. Аднак праўду кажуць: лепш позна, чым ніколі.

Васіль Быкаў паставіў перад сабой задачу выкрыць заганы сталінізму як нечалавечай, звярынай сістэмы. Выкрыць, каб больш такіх жахаў не паўтарылася.

 

 

"Аблава" - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.

Васіль Быкаў — шсьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, патрыёт. Аб гэтым можна ўпэўнена сказаць, чытаючы яго творы. Сам па сабе такі вывад узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава». Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць ганебную, нечалавечую палітыку Сталіна і яго прыбліжаных ў адносінах да жыхароў вёскі, паказаць, як лёгка ў чалавечым грамадстве могуць узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.

Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба, адшчапенец не па сваёй волі. Такім яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць «людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і сумленны грамадзянін. 3 самага дзяцінства быў парабкам, гнуў спіну на гаспадара. 3 прыходам савецкай улады з'явілася надзея атрымаць уласны кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у Хведара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар разумеў, што гэтым ен абавязаны савецкай уладзе і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага чалавека не трэба было: праца на ўласнай зямлі прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы адчуваючы, што да яе адносяцца беражліва і з павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты ўраджай. Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і маленькая Волечка, добрай і спагадлівай была жонкаГануля. Здавалася б, толькі жыць ды радавацца.Аднак хутка тая ж улада, што дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў аб'яўлены ворагам народа, кулаком. I гэта з-за таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ёй быў высланы далёка на поўнач. Чаго толькі не давялося перажыць гэтаму сумленнаму чалавеку: расстанне з Бацькаўшчынай, з роднымі людзьмі, смерць дачушкі, жонкі...

Пасля смерці родных жаданне вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы неймаверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю задуму. Але тое, што чакае гэтага гаротнага чалавека ў родных мясцінах, не ўкладва ецца ў галаве. Яго, як небяспечнага звера, ловяць землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.

Гэтым эпізодам Быкаў паказвае, наколькі жахлівай і бесчалавечнай была тагачасная сістэма, калі так проста сын мог навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з тым аўтар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара, яго дабрыню і чалавечнасдь. I ў гэтай нялюдскай сітуацыі ён знаходзіць апраўдаыне свайму дзіцяці: «Бедны Міколка!.. I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызніі»

Час сталінізму даўно мінуў. Але мы не павінны ніколі забываць, што сярод мільёнаў знішчаных большасць былі простыя сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны забываць, каб той жудасны час ніколі не паўтарыўся.

 

 

Сочинения Гуманістычны пафас ваеннай прозы В. Быкава.

Васіль Быкаў — адзін з найболып вядомых бела-рускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў — з кагорты тых не-шматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй твор-часці найболын праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзелыгічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму i барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.

Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычай ныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і не-дахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніва юцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.

 

Своеасабліва паказвае Васіль Быкаў і вайну. У творах, у адрозненне ад многіх іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна паказваецца жыццё людзей на захопленай тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паў-стае ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць, а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным злом, якое не мае права на існаванне, якое не павінна паўта-рыцца калі-небудзь. Заклікі да гэтага ёсць на старон-ках кожнага твора пісьменніка.

Галоўнай прычынай, з-за якой пачалася вайна, з'яўляецца фашызм. Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быка-ва. Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін («Жураўліны крык»), здзекі з мясцовага насельніцтва («Знак бяды»), адносіны да «ніжэйшых» як да дзікіх звяроў («Альпійская балада»). Фашызм нёс пагрозу міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і расказваец-ца пра барацьбу з фашызмам. А барацьба з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае гуманістычныя рысы, бо яна вядзецца дзеля людзей і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны характар, бо мае высака-родныя мэты. Да таго ж, творы Васіля Быкава, расказ-ваючы аб усіх жахах фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць іх паўтарэння.

Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар вайны, аб якой на-пісана болыласць кніг Быкава, і фашызму, які з'яўля-ецца яе галоўнай прычынай, намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах. Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар. Яна, з аднаго боку, паўстае як страш-ная бяда, што сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку, вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашыз-мам, які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае меншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй.

 

 

СІСТЭМА СІМВАЛАЎ У АПОВЕСЦІ В. БЫКАВА «ЗНАК БЯДЫ»

Геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе з сябе сімвал і даклад-нае выражэнне рэчаіснасці.

Гі дэ Мапасан

Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара — не адлюстра-ваць ваенныя дзеянні з гістарычнай даклад-насцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека пад-час жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. I затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды пад-крэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), «Знак бяды» — твор сімва-лічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, «абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакава-тым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла», выступае як сімвал разбурэння, заня-паду, абарванага жыцця. Нават птушкі бая-ліся сесці на яе голле, бо «сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды».

У пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Ста-рыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя героі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца пера-жыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спрабуе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца.

Паказ жыцця галоўных герояў поўны зна-каў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаган-няў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепа-ніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аг-лядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаход-зяць на зямлі мёртвую птушку — старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад не-пасільнай працы кабылка — знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. I, нарэшце, Галгофа — біблейскі сімвал пакут Петрака і Сцепаніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх за-лежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: «А мо і праўда паможа? Адвя-дзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі». I ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зям-ля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.

Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і ву-чылі, што забабоны — перажытак. Гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыхо-джанню немцаў з паланёным народам? I ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца болын страш-нымі, жорсткімі, бесчалавечнымі — яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадко-ва. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага выні-шчэння перамагчы нельга.

Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімва-лаў. Гэта і сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай — фашысцкую навалу. Гэта бомба — сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. «Зло не можа спарадзіць нічо-га, апроч зла, на іншае яно няздольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары».

I галоўны сімвал — палаючая хата — помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.

«Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.

 

 

Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення.

Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.

 

Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету.

У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.

Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.

Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу.

У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар.

На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.

 

 

Знакі бяды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды».

3 даўніх часоў да нас дайшлі паданні, легенды, прык-меты, варажба. Людзі верылі ў існаванне добрых і злых духаў. Адных яны лічылі сваімі заступнікамі, а друтіх, наадварот, баяліся, рабілі ўсё магчымае, каб задобрыць. А тых, каго зараз называюць экстрасэнсамі, празорцамі, лічылі калдунамі. У сярэднія вякі іх нават спальвалі на вогнішчах.

У любога чалавека ёсць нейкае больш ці менш вы-яўленае шостае пачуццё. Нездарма ў кожнай не зусім звычайнай з'яве ці сне чалавек спрабуе ўбачыць знак зверху. Знак, які прадвяшчае нешта добрае ці бяду. Калі чытаеш кнігі, часта сустракаешся з тым, што ге-роі якім-небудзь чынам адчуваюць тое, што з імі зда-рьіцца. А калі ўзяць аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», дык ледзь не ў кожным раздзеле можна знайсці нейкі знак.

Не назавеш добрым і лёгкім жыццё Сцепаніды і Петрака Багадькаў на хутары Яхімоўшчына. Як прак-лён прагучалі для іх словы пана Адольфа Яхімоўска-га: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас». 3 таго часу ўсё пайшло не так, як трэба.

У час агляду поля на Юр'еў дзень Багацькі знайшлі мёртвага жаўранка, а гэта было вельмі дрэннай прык-метай. Калі яны вярнуліся на хутар, то ўбачылі, што іх былы гаспадар павесіўся. Гэта таксама прадвяшчала нейкую бяду.

Праз нейкі час не вытрымала і пала набытая ад ста-рой гаспадаркі кабылка. Шмат нагараваліся Багацькі, пакуль набылі каня. Пасля таго, як нарадзілася Феня, Сцепаніда доўгі час не магла працаваць. Пятрок адзін касіў, жаў, цягнуў усю гаспадарку, таму і надарваўся. А калі вазіў сена, яго брычка падвярнулася. Пятрок пад-ставіў плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы ён адбыў у бальніцы. За гэты час у полі перастаяла і палегла ярына. Па восені нажалі вельмі мала, ледзь вярнулі насенне.

Каб адвесці беды ад хутара, Пятрок паставіў на ўзгор-ку крыж. Ён верыў, што крыж дапаможа. Але крыж мала прастаяў. Яго спілавалі камсамольцы.

Вайна не мінула хутар, і пісьменнік апісвае новыя знакі бяды. Напрыклад, надвор'е заўсёды было халод-нае, шэрае. Вецер гнаў рваныя хмары. Сонца паказва-лася вельмі рэдка. Амаль тыдзень кожную раніцу на хутар прылятала чорная варона. Яна садзілася на плот і прарэзліва каркала. Накрычаўшыся, птушка сціхала, а пасля ляцела ў гай.

Гаспадарам сніліся дрэнныя сны. У адным сне Пят-рок убачыў нейкіх чарвей. Яны варушыліся, абкруч-валіся адзін вакол другога, паўзлі па нагах Петрака. Пазней ён убачыў пацука, які хаваўся ад яго. I на пра-цягу сну Пятрок спрабаваў забіць яго.

Сцепаніда сніла, што яна карабкаецца на нейкую гару і валачэ за сабой цяжкі груз. Гэты цяжар цягне яе ўніз. Рукамі не было за што ўчапіцца. Але ўсё роў-на Сцепаніда паўзла, тым больш, што верх быў ужо блізка. Ёй патрэбны былі сілы хоць яшчэ на два крокі. А раней, яшчэ да вайны, Сцепаніда часта сніла, што гарыць Яхімоўшчына.

Не падманулі знакі. Спачатку на хутар прыехалі паліцаі, затым немцы. Пасля збілі Сцепаніду так, што яна не магла ўстаць. Забралі і забілі Петрака. Нарэш-це, згарэла Яхімоўшчына, а ў агні загінула Сцепаніда.

 

 

ВОБРАЗЫ ПЕТРАКА I СЦЕПАНІДЫ Ў АПОВЕСЦІ В. БЫКАВА «ЗНАК БЯДЫ»

Аповесць «Знак бяды», за якую аўтар быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй,— значная веха не толькі ў творчасці Васіля Быкава, а і ў літаратурным працэсе савецкага перыяду ў цэ-лым. Вытрыманая ў межах стылю пісьменніка, аповесць вызначаецца абмежаваным прастора-часавым разваротам, невялікай колькасцю геро-яў, характэрнай ваеннай тэматыкай і вострай праблематычнасцю. Вайна ў аповесці адлюстроў-ваецца праз паглыбленне ў псіхалогію герояў, пастаўленых у экстрэмальныя сітуацыі. У сваім творы В. Быкаў не абыходзіцца без паказу міну-лага сваіх герояў, даючы нам зразумець, што іх паводзіны вынікаюць з усяго папярэдняга жыц-ця, бо нічога выпадковага не бывае. Асаблівасць гэтай аповесці ў тым, што аўтар паказвае вайну не вачыма яе ўдзельнікаў-вайскоўцаў, а проста мірных жыхароў. «Знак бяды» лічаць самым ан-тываенным з усіх твораў пісьменніка, бо калі нават гэтыя далёкія ад вайны людзі ўзняліся да актыўнага пратэсту супраць яе, значыць, чаша людскога цярпення перапоўнілася.

 

Героі твора паўстаюць перад намі ў часы ва-еннага ліхалецця, калі да іх хутарской сялібы дакацілася рэха вайны і настаў час трывожна-га чакання, роздумаў, адарванасці ад актыўна-га жыцця. Пятрок і Сцепаніда глядзяць сваю няхітрую гаспадарку, прыгадваюць мінулае, ма-раць аб сустрэчы з дзецьмі, аб жыцці без стра-ху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Абое спа-дзяюцца перажыць трывожныя дні ціха, не высоўваючыся і абмінаючы немцаў. «Мы пе-рад імі невінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык, можа, і яны... Не з'ядуць, можа...»,— су-цяшае сябе і Сцепаніду Пятрок. Але гэтым спад-зяванням хутка прыйшоў канец. На хутары з'я-віліся спачатку паліцаі, а затым і немцы. I тыя, і другія паводзілі сябе, як гаспадары. I «...ме-навіта гэта іх упэўненасць у сваёй праваце і ўсве-дамленне беспакаранасці за тое, што не прыня-та рабіць між людзьмі...», выклікалі пратэст Сцепаніды. Усе спробы Петрака паддобрыцца да немцаў ні да чаго добрага не прывялі: гаспа-дарка была разбурана, старым даводзілася цяр-- . пець здзекі ад захопнікаў. На іх вачах забілі бяскрыўднага пастушка Янку.

Старыя адчувалі, што не змогуць доўга цяр-пець гэтыя здзекі, зневажанне годнасці. Сце-паніда «ведала — яе канец набліжаўся хутка і няўмольна і думала толькі: завошта? Што яна зрабіла не так, напроціў Бога і сумлення, чаму кара абрынулася на яе, на людзей?» Пятрок таксама адчуваў хуткі канец і ведаў, што за-хаваць жыццё і не страціць самае святое, што адрознівае чалавека ад жывёліны — сумлен-не, годнасць, — немагчыма.

3 мінулага герояў мы даведваемся, якім шля-хам прыйшлі Пятрок і Сцепаніда да валодання сваёй зямлёй, якія пакуты давялося ім пера-жыць, каб давесці да ладу зямлю. Вялізны крыж, устаноўлены Петраком на надзеле, шчод-ра палітым потам, сімвалізуе пакуты Петрака і Сцепаніды, іх нялёгкую долю хлебаробаў, на-дзею на лепшую будучыню. 3 самага мален-ства гэтыя людзі засвоілі, што жыць трэба сумленна, з сваёй працы. Яны так і жылі, і ўсе так жылі. Але балыпавіцкая ідэалогія перавярну-ла ўсё з ног на галаву. У той час сумленне для многіх перастала быць галоўнай каштоўнасцю. Ды толькі не для Петрака са Сцепанідай. Была мяжа, якую яны не маглі пераступіць нават пад страхам смерці, — чалавечая годнасць.

Пятрок і Сцепаніда не страцілі чалавечай год-насці і атрымалі перамогу ў схватцы з бездухоў-насцю. Сцепаніда падводзіць вынікі жыцця: «За сваё цяжкае жыццё яна ўсё ж спазнала праўду чалавечых адносін і пакрысе здабыла свой не-вялікі чалавечы гонар. А той, хто аднойчы ад-чуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане.» Жанчына ўпэўнена, што нелюдзі пераступілі мяжу чалавечага цярпення, і яна мае права на актыўны пратэст. «...Бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лечыцца толькі сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць яго-ны драпежны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыц-ца ў Бібліі». Палаючая хата Петрака і Сцепані-ды сімвалізуе перамогу дабра над злом, духоў-насці над бездухоўнасцю.

У вобразах Сцепаніды і Петрака В. Быкаў увекавечыў нацыянальныя тыпы носьбітаў ве-кавой народнай маралі. Гэта помнік неўміру-часці чалавечага духу, непадуладнага ніякай грубай сіле. Паводзіны гэтых немаладых ужо людзей — прыклад для ўсіх нас.

 

 

ВОБРАЗ ХВЕДАРА РОЎБЫ Ў АПОВЕСЦІ В. БЫКАВА «АБЛАВА»

Аповесць Басіля Быкава «Аблава» выклікала ў мяне моцнае ўражанне і хвалюючыя пачуцці. Цяжка было паверыць, шго такое магло быць. Няўжо існуюць на свеце такія абставіны, якія б прымусілі мяне пайсці на свайго бацьку? Бацьку, з якім мы разам, як Міколка а Хведа-рам Роўбам, любім што-небудзь майстраваць, працуем на агародзе ці проста бавім час. Ад гэтай думкі зрабілася холадна і па скуры нібы мурашкі лабеглі. У наш час шмат гавораць і пішуць пра сталінскія рэпрэсіі, пра «ворагаў народа*, але толькі цяпер я па-сапраўднаму зразумеў, наколькі жудасны і страшны гэта быў час, калі так легка мог накіраваць дула пісталета сын на ўласнага бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар Роўба — галоўны герой апо-весці. Усе сваё жыццё пасля таго страшнага дня, як яго раскулачылі, Хведар думаў і не мог зразумець, за што яму ўгатаваны такі лёс, дзе і калі ён памыліўся, Іпто зрабіў не так? Думаў, але адказу не знаходзіў.

Жыццё Хведару не давалася салодка. 3 дзяцінства быў парабкам. Пасля, калі на Бе-ларусі ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў кавалак зямлі. Не болыпы, не меншы — такі, як у астатніх аднавяскоўцаў. Працаваў не па-кладаючы рук, змог вылезці з галечы: было што паесці, было што і апрануць, Дык хіба мог ён дрэнна ставіцца да савецкай улады, якая ^нладзіла яго жыццё? Зразумела — не. Наад-»рот, ён «пачціва ставіўся да ўлады, быў шчы- ра ўдзячны ёй за зямлю, за шчодрасць да бед-няка, нядаўняга фальваркоўскага парабка. Ды і як жа інакш — савецкую ўладу лічыў сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго мала... Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць бедняка. Ды цІ ён сам тое прыдумаў? Аб тым пісалася ў газетах, тое ж гаварылі прадстаўшкі на сходах. I ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё верыдь, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыцце не ашукаў».

Аднак атрымалася, як у звярьшым свеце: калі не э'ясі ты, то з'ядуць цябе. Хведар апынуўся ў становішчы загнанага звера. Чаму так стала-ся? Вывад просты: адносіны ў грамадстве былі ке чалавечыя, а звярыныя.

Праўда, Хведар гэтага не разумее і зараз, калі дабіраецца з чужыны, дзе ён адбываў па-каранне, на радзіму. Ён, як сумленны чала-век, імкнецца зразумець, за што атрымаў та-кую кару, схільны хутчэй абвінаваціць сябе, чым іншых.

Шукае нейкага чалавечага апраўдання Хве-дар Роўба і жахліваму, звярынаму ўчынку сына, які ідзе на яго з аблаваю. Седзячы ў балотнай багне, Хведар пранікся шкадаваннеы да сына. «Бедны Міколка!— раптам падума? Хведар. — I яму во лезці сюдыі» Бацька сш-дзяецца, што Міколка робіць гэта са слязьмі на вачах, што яго проста прымусілі тыя на-чальнікі, што стаяць над ім.

Страціўшы ў выгнанні дачку Волечку і свав жонку Ганульку, якія памерлі ад холаду, го-ладу і непасільна цяжкай працы, Хведар з усіі сіл імкнецца на радзіму, туды, дзе засталіся родная вёска, родныя людзі, сын. Хіба мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што Мікол-ка сам наставіць на яго дула пісталета і рука ў яго будзе цвёрдай?

У тым, піто тварылі бальшавікі ў страш-ныя трыццатыя, змаглі разабрацца толькі праз гады. Ды позна — загублена столькі жыццяў. Аднак праўду кажуць: лепш позна, чым ніколі.

Васіль Быкаў паставіў перад сабой задачу выкрыць заганы сталінізму як нечалавечай, звярынай сістэмы. Выкрыць, каб больш такіх жахаў не паўтарылася.