Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина


Алегарычны сэнс вобраза Белай Сарокі (Сачыненне)

 Ян Баршчэўскі, наш славуты беларускі пісьменнік, распавядаў пра мінулае свайго краю, раскрываў самабытнасць нацыянальнага характару, паказваў прыгажосць традыцый і звычаяў народа. Ён напісаў шмат твораў. Ян Баршчэўскі пісаў вершы ("Дзеванька", "Гарэліца", "Бунт хлопцаў"), рамантычныя балады ("Зарослае возера", "Дзявочая крыніца", "Русалка-зводніца" і інш.). Але самы знакаміты яго твор, які ўнёс вялікі ўклад у скарбонку беларускай прозы, - гэта чатырохтомнік "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".

 Апавяданні са зборніка закранаюць самыя розныя бакі жыцця беларусаў. Ва ўсіх апавяданнях мы бачым барацьбу паміж дабром і злом, супрацьпастаўленне герояў, якія служаць дабру, і герояў, якія служаць злу. Першыя - гэта справядлівыя, сумленныя людзі, якія служаць Богу, працуюць на карысць сваёй Радзімы. Другія - гэта служкі д'ябла, нячыстай сілы, прыхільнікі зла. Вось да апошніх і адносіцца Белая Сарока.

  "Белая Сарока мудрасцю свет здзіўляе, яе твар - цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная" або "кабета чароўнае красы: рост высокі, твар ружовы, вочы вялікія, поўныя прывабнасці". Перад намі паўстае вобраз прывабнасці і прыгажосці, але ўсё гэта - падман, усё гэта маска, за якай хаваецца сквапнасць і зло. Белая Сарока падкупіла грошамі такіх самых злыдняў - паноў. Але ніколі яна не падмане простых сялян, падазрэнні якіх спраўдзіліся. Белая Сарока - дэманічная істота, жанчына-птушка, якая прыносіць з сабой бязладдзе і заняпад.

 Па зместу апавядання нам зразумела, што Белая Сарока з'явілася не ў Беларусі, а прыляцела да нас "здалёк", "з поўначы". Цяпер у вобразе Белай Сарокі заўважаем вобраз гаспадыні Паўночнай краіны, выдатны алегарычны вобраз Кацярыны II. Здзіўляе смеласць пісьменніка, які адважыўся напісаць гэтае апавяданне з такімі відавочнымі намёкамі. Аўтар вядзе тут гаворку пра асобаў, якія адыгралі важную ролю ў анексіі Беларусі. Пісьменнік паказвае, што адбывалася ў беларускім грамадстве ў часы падзелу 1772 г.

 Вобразу Белай Сароцы проціпастаўлены вобраз Плачкі. Плачка - вобраз Беларусі, а Белая Сарока - усіх тых, хто хоча Беларусь знішчыць, заняволіць. Пісьменнік падкрэслівае, што змова вышэйшага свету з агрэсарам становіцца асноўнаю прычынай таго, чаму край пераходзіць пад уладу Расійскай імперыі.

 

  Але аўтар верыў у лепшую будучыню Беларусі, спадзяваўся, што вышэйшае саслоўе павернецца да мясцовых праблем. І, напісаўшы гэты твор, ён паказваў беларускім панам іх сапраўдны твар, каб яны маглі змяніцца і зрабіць нашу краіну магутнай і квітнеючай.

 

 

 "Мінулае вучыць нас, як жыць сёння" (па творах Яна Баршчэўскага)

Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "Гарэлiца" — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага змiя". Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў людскiх" "Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам "Тысяча i адна ноч", пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць... ("Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем", "Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкi", "Вогненныя духi"). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй народа". Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: "Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць"; "Помстаю не супакоiш пакуты"; "Чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?"; "Перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце". У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.