Javascript must be enabled in your browser to use this page.
Please enable Javascript under your Tools menu in your browser.
Once javascript is enabled Click here to go back to �нтеллектуальная Кобринщина

Игра «Рискуй»

Игра «Рискуй»

В первом туре игры «Рискуй» за каждый верный ответ засчитывается одно очко. Допускается только один неверный ответ. За второй и все последующие неверные ответы снимается 1 очко. Команда может не отвечать на вопрос (в бланке должен стоять прочерк). Во втором туре за каждый верный ответ засчитываются два очка. Допускаются два неверных ответа. За третий и все последующие неверные ответы снимаются по 2 очка. Команда может не отвечать на вопрос (в бланке должен стоять прочерк). В третьем туре за каждый верный ответ засчитываются три очка. Допускаются три неверных ответа. За четвёртый и все последующие неверные ответы снимаются по 3 очка. Команда может не отвечать на вопрос (в бланке должен стоять прочерк). Если команда не отвечала на вопрос, то очки за этот вопрос не снимаются. Победителем игры «Рискуй» считается команда, набравшая наибольшее количество очков по итогам трёх туров.

Беларусь сiнявокая

Тур № 1

1. Як лiчаць многiя даследчыкi, першаступенчатую ролю ў фармiраваннi беларускага народа адыгралi крывiчы – адна з самых вялiкiх групп усходнiх славян. Як, звычайна, называлi ў летапiсах крывiчаў, якiя жылi па сярэднiм цячэннi Заходняй Дзвiны i па рацэ Палаце?

Адказ: Палачане.

2. У нашых продкаў – славян-земляробаў – менавiта ён быў галоўным богам i спарадзiў усё на зямлi, а таксама багоў сонца. Назавiце яго.

Адказ: Род.

3. Як Вам ужо вядома, той хто быў галоўным Богам у нашых продкаў, спарадзiў i багоў сонца. А як звалi таго бога сонца, што ўяўляўся прыгожым малайцом на белым канi ў белай вопратцы, якi ездзiў на палетках?

Адказ: Ярыла (там, дзе пралягаў ягоны шлях, ярылася жыта).

4. Дзявочае хараство, каханне апекавала багiня вясны – Лёля. А хто выступаў у ролi бога холада?

Адказ: Зюзя.

5. Самым старажытным беларускiм горадам лiчыцца менавiта гэты.

Адказ: Полацк (862 г., «Аповесць мiнулых часоў).

6. Менавiта так звалi полацкага князя, пры якiм Полацкае княства дасягнула найбольшага росквiту.

Адказ: Усяслаў Брачыслававiч (1044-1101 г.г.). Прымаецца i адказ Чарадзей.

7. Першымi вядомымi постацямi беларускай гiсторыi былi князь Рагвалод i князь… Назавiце другога князя.

Адказ: Тур.

8. Менавiта на гэтай рацэ ўзнiк горад Мiнск (Менск).

Адказ: Менка.

9. Адзiн з сыноў Рагнеды княжыў спачатку ў Растове i Ноўгарадзе Вялiкiм, а потым стаў вялiкiм князем кiеўскiм. А пад якiм прозвiшчам ён увайшоў у гiсторыю?

Адказ: Мудры.

10. Менавiта ў гэтым беларускiм горадзе быў пабудаваны трэцi на Русi храм Сафii, услед за Кiевам i Ноўгарадам Вялiкiм.

Адказ: У Полацку. Ён сiмвалiзаваў магутнасць i незалежнасць Полацкай зямлi-дзяржавы.

11. Аўтар «Аповесцi мiнулых часоў» толькi для аднаго князя пазначыў дакладны час смерцi. Назавiце гэтага князя.

Адказ: Усяслаў Брачыслававiч (Чарадзей) (1101 г. «месяца априля в 14 день, 9 час. дня, в среду»).

12. Iмя першай беларускай асветнiцы – Ефрасiння Полацкая. Назавiце свецкае iмя асветнiцы.

Адказ: Прадслава.

Тур № 2

1. Менавiта гэта мова была дзяржаўнай мовай у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм.

Адказ: Старабеларуская.

2. Менавiта гэты горад лiчыцца першай сталiцай Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Адказ: Навагародак.

3. Менавiта так называецца горад, у якiм нарадзiўся беларускi першапячатнiк Францыск Скарына.

Адказ: Полацк.

4. Менавiта так назвалi першы расiйска-беларускi суперкамп’ютэр.

Адказ: СКIФ.

5. Цяжка ў гэта паверыць, але гэта сапраўды так. У самым цэнтры горада Мiнска пры будаўнiцтве метро былi знойдзены косцi адной вельмi старажытнай жывёлы. Назавiце яе.

Адказ: Мамант (бiўнi маманта добра захавалiся на месцы ўзвядзення станцыi «Кастрычнiцкая»).

6. Назавiце iмя славутага гарадзенскага ваяводы, якi не пацярпеў нiводнага паражэння ад крыжакоў.

Адказ: Давыд Гарадзенскi.

7. Менавiта гэты горад лiчыцца самым старажытным беларускiм горадам.

Адказ: Полацк.

8. Менавiта так называецца п’еса, якая часцей за ўсё iшла на сцэне Брэсцкага тэатра драмы i музыкi.

Адказ: «Брэсцкая крэпасць».

9. Менавiта у гэтай вобласцi знаходзiцца беларускi полюс холада.

Адказ: У Вiцебскай (вёска Загаране).

10. Менавiта так назваў свой першы раман Iван Пятрович Шамякiн.

Адказ: «Глыбокая плынь».

11. Менавiта так называецца узнагарода, якую атрымлiвае лепшы артыст Беларусi.

Адказ: «Хрустальная Паўлiнка».

12. Менавiта ў гэтым годзе Мiнск увайшоў у лiк гарадоў з насельнiцтвам больш 1 мiльёна чалавек.

Адказ: У 1972 годзе.

Тур № 3

1. Менавiта гэты князь у пачатку XIV стагоддзя (1323 г.) перанёс сталiцу Вялiкага Княства Лiтоўскага з Навагародка ў Вiльню.

Адказ: Гедымiн.

2. Менавiта ? гэтым горадзе пачала дзейнiчаць першая беларуская электрастанцыя.

Адказ: У Добрушы ? 1889 годзе на мясцовай папяровай фабрыцы (у Нью-Йорку ? 1882 годзе, а ? Мiнску ? 1895 годзе).

3. Менавiта за гэты раман у 1951 годзе Iван Пятрович Шамякiн атрымаў Сталiнскую прэмiю.

Адказ: «Глыбокая плынь».

4. Менавiта гэту узнагароду атрымала вясной 2003 года зборная бiятланiста? Беларусi за агульную перамогу ? эстафетных гонках.

Адказ: «Блакiтны глобус».

5. Менавiта так называўся першы беларускi мультфiльм.

Адказ: «Кастрычнiк i буржуазны мiр» («Октябрь и буржуазный мир»). Ён створаны ў 1927 годзе.

6. Менавiта гэта паэма – найбольш вядомы твор Паўлюка Труса.

Адказ: Паэма «Дзесяты падмурак»

7. Менавiта пад гэтым iмя мы ведаем Iвана Люцыянавiча Неслухоўскага.

Адказ: Янка Лучына.

8. Менавiта ў гэтым горадзе на аснове комплекса будынкаў езуiцкага калегiума ў 1812 годзе была адкрыта акадэмiя, якая лiчылася першай установай вышэйшай адукацыi ў Беларусi.

Адказ: У Полацку. Езуiцкi калегiум дзейнiчаў у Полацку з 1581 года. У апошнi час там працаваў ваенны шпiталь. Зараз комплекс зноў перададзены Полацкаму унiверсiтэту.

9. Менавiта ён напiсаў цудоўны кiнасцэнарый «Белыя росы».

Адказ: Аляксей Дудараў.

10. Менавiта столькi помнiкаў А.В.Сувораву знаходзiцца ў Кобрыне.

Адказ: 3.

11. Менавiта праз гэты горад прайщла першая ў Беларусi чыгунка.

Адказ: Гродна. (1862 год).

12. Менавiта такi парадкавы нумар атрымаў горад Мiнск у спiсе гарадоў-мiльённiкаў Савецкага Саюза, калi ўвайшоў туды у 1972 годзе.

Адказ: 11.